Абзы́каць ’аббегаць па пустой справе (пра худога, лёгкага)’ (Юрч. Сін., 25); магчыма, да бзік. Параўн. славен. bzikati ’бегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаві́сты, плавэсты ’грузкі, зыбкі (пра балота)’ (пін., ЛД. 5), ’дрыгвяністы’ (ТС). Ад назоўніка плету ці прыметніка плаўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Поўз ’каня, уздоўж’: ішоў поўз прасла (Бяльк.). Гл. поўз ’тс’. Адсутнасць акання сведчыць, відаць, пра захаванне ўласнага націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасле́дак, прослі́док ’след, зроблены ўпершыню’ (Сл. Брэс.). Укр. прослідок ’след’. Конфікснае пра-2 + ‑ок‑утварэнне ад след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратану́ць (у лаянцы) ’згінуць, прапасці, утапіцца’ (Шат.). З патануць з заменай прыставак па‑ на пра- (пад уплывам прапасці?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыша́хаць (прышахыць) ’прыйсці; прыкрочыць’ (Бяльк.). Відаць, утварэнне гукапераймальнага характару, параўн. выклічнік шах‑мах (гл.) — пра хуткі рух, дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухтава́ць (пухтоваць) ’валіць (пра дым)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Відаць, “інтэнсіўны” ітэратыў да пу́хаць ’пыхаць’ (гл.), параўн. пухць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кот ’Цісканне’ (пра ўюноў у лавушцы) (ТС). Ад гукапераймальнай асновы і суф. *‑оіь. Параўн. яшчэ піск, пішчаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ранаць, рона́ць ’перамяшчацца зверху ўніз (пра ніты)’: ніт ронае і получаецца зево (петрык., Шатал.). Фанематычны варыянт раня́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зварыць, прыгатаваць (пра ежу). [Бабка Наста] шчыльна пазавешвала вокны, разлажыла на прыпечку агонь, каб згатаваць вячэру неспадзяваным гасцям. Колас. Кухары хацелі згатаваць суп, а атрымалася каша. Але ўсё роўна елі са смакам. Жычка. // Закіпяціць (пра ваду). — Кінь, галубок. Мы табе лугавых смолак назбіраем, чаборыку. Вось бабка Вікця нам к вечару на тым чаборыку чаю згатуе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)