ЧЫЯЎРЭ́ЛІ Сафіко (Соф’я Міхайлаўна; н. 21.5.1937, Тбілісі),
грузінская актрыса. Дачка М.Чыяўрэлі. Нар. арт. Грузіі (1976). Нар. арт. Арменіі (1979). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1960). З 1960 у Т-ры імя К.Марджанішвілі (Тбілісі). Валодае майстэрствам пераўвасаблення. Сярод роляў: Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Рэгіна («Прывіды» Г.Ібсена). З 1957 здымаецца ў кіно: «Наш двор», «Аповесць пра адну дзяўчыну», «Генерал і маргарыткі», «Іншыя зараз часы», «Хеўсурская балада», «Не бядуй!», «Колер граната», «Цяпло тваіх рук», «Мелодыі Верыйскага квартала», «Некалькі інтэрв’ю па асабістых пытаннях», «Легенда пра Сурамскую крэпасць», «Ашык-Керыб» і інш., тэлефільмы «Берагі», «Шукайце жанчыну» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Літ.:
Лордкипанидзе Н.Г. Софико Чиаурели. М., 1983.
т. 17, с. 324
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)