Ва́рхыт ’вэрхал, бесталковы шум, гам’ (Бяльк.). Запазычанне з польскай мовы: ва́рхыт < а́рхат < а́рхот. Параўн. польск. warchotny, warchotliwy ’неспакойны’ (слова таго ж кораня, што і warchoł, адкуль бел. ва́рхал). Аб польск. гняздзе слоў гл. Брукнер, 601–602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вераго́дны. Параўн. укр. вірогі́дний (у помніках і вернегодный), польск. wiarygodny, чэш. věrohodný. Да *godьnъ ’годны, дастойны’ і *věra ’вера’. Але, здаецца, можна ставіць пытанне аб запазычанні бел. і ўкр. слова з зах.-слав. моў (з польскай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр. киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск. kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візі́т ’наведванне’ (БРС, КТС), ст.-бел. визытъ, визит ’наведванне’; ’дакумент аб выніках праверкі’ (1521 г.) запазычана (Булыка, Запазыч., 63) з польск. wizyta < франц. vizite; гэтаму пярэчыць Крукоўскі (Уплыў, 76). Магчыма і непасрэднае запазычанне з франц. visite.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільжэ́ць1 ’рабіцца вільготным’ (Нас.). Утворана ад (незафіксаванага) прыметніка *вільгі, які ўзыходзіць да ст.-польск. wilgi ’сыры, мокры, вільготны’ < польск. wilż ’вільгаць’.

Вільжэ́ць2 ’слабець (аб марозе)’ (Нас.) з’яўляецца пераносным або ўтвораным ад ві́льгаць ’адліга’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галямоўжа ’неахайны чалавек’ (Нас.). Па паходжанню, бясспрэчна, звязана з такімі словамі, як галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.), галамоўза ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Меркаванні аб этымалогіі гл. пад гэтымі словамі. Семантыка лексемы галямоўжа не патрабуе спецыяльнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карачу́наваты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.). Прамы дэрыват ад карачун у значэнні ’крывое дрэва’. Папярэдняя лексема гаворыць аб тым, што карачун у гэтым значэнні дэрыват ад koračiti (параўн. рус. корачить ’рабіць крывым, гнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малоец ’паважаны малады чалавек, хлопец’ (КЭС, лаг.). Укр. молодець, рус. молодец, славен. mládec, серб.-харв. mladac ’тс’, ’жанаты малады мужчына’, mlaci ’маладыя (на вяселлі)’. Да прасл. mold‑ьcь. Аб мене ‑дз‑ > ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махты́рыць ’ілгаць’ (Нас.). Утворана ад назоўніка ⁺махты́р, параўн. пск., наўг., ярасл., ёнаўск. (ЛітССР) махты́рь, ма́хтырь ’хвост’, якія ўзыходзяць да махаць (гл.); дзеяслоўны суфікс ‑т‑ мае экспрэсіўнае адценне. Аб суфіксе ‑ыр гл. Слаўскі, SP, 2, 28–29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)