ЖЭ́РА ((Żera) Караль Антоні) (1.9.1743, в. Тварогі Выпыхі, Бельскае ваяв., Польшча — пасля 1798),
польскі пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Доўгі час жыў у Сянно. Аўтар зборніка бел., польскіх і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты, пераважна антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны на Беларусі і бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены З.Глогерам у Варшаве (1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАР’Я́Н (сапр.Аракелян) Стафан
(16.9.1890, с. Каракліс, Арменія — 15.10.1968),
армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1909. У зб. апавяданняў «Сумныя людзі» (1918), апавяданнях і аповесцях 1918—25 паказаў духоўны свет суайчыннікаў, складаныя сац. працэсы тагачаснасці. Гераічнаму мінуламу Арменіі прысвяціў гіст. трылогію «Цар Пап» (1944), «Армянская крэпасць» (1959), «Вараздат» (1968). Аўтар аўтабіягр. рамана «Гісторыя аднаго жыцця» (т. 1—2, 1934—38). Пераклаў на арм. мову раман Л.Талстога «Вайна і мір», творы І.Тургенева і інш. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі М.Татур, М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМАГА́Р (Алесь) (сапр.Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч; 1.10.1903, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1995),
бел.пісьменнік. Брат Янкі Золака. Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Мінску (1930). У гады фаш. акупацыі працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты», быў настаўнікам, інспектарам нар. школ. З 1944 у эміграцыі, жыў у Аўстрыі, Францыі, з 1956 у ЗША. Аўтар паэт.зб. «Да згоды» (1962), кніг артыкулаў «Вызвольныя шляхі» (1965) і апавяданняў «Лесавікі» (1973), рамана «Случчына ў агні» (1986). Творы З. адметныя сплавам мастацкасці і публіцыстычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬКЕ́ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 1.8.1958, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайск. вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Рас. Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 нач. Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ Рас. Федэрацыі па Смаленскай вобл. Аўтар дакумент. твораў пра паліт. рэпрэсіі ў СССР, у т. л. на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў бел. культуры — М.І.Гарэцкага (кн. «Душа дваілася...», 1997), Г.І.Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, А.Ляўданскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖАДУ́Б (Алесь) (Аляксандр Канстанцінавіч, н. 27.9.1952, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1974) і Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1985). З 1990 жыве ў Маскве. Друкуецца з 1976. У апавяданнях, аповесцях «Гарадок» (1980), «Старая хата» (1982), «Высока сонейка, высока» (1984), «Дарога на замчышча» (1988), «Стрэчанне» (1990) паказаў побыт, узаемаадносіны жыхароў невял. гарадка, сучасныя жыццёвыя праблемы. Аповесці «Лесавік» (1985) і «Дуб» (1990) рэканструююць стараж. пласты нар. міфалогіі. Аўтар гіст. эсэ «Рака вады жывой» (1989), зб-каў апавяд. «Святы калодзеж» (1994), «Магіла для дырэктара могілак» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НАЎ (Барыс) (сапр.Лапіцкі Барыс Міхайлавіч; н. 26.12.1938, в. Расна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё і тэлебачанні, у 1980-я г. на суднах замежнага плавання Ціхаакіянскага ўпраўлення прамысл. разведкі навук. флоту. Друкуецца з 1962. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Прапісаны ў Ціхім акіяне» (1966), «Антонаўскія яблыкі» (1968), «Восень на Шантарскіх астравах» (1972), «Месячны карабель» (1990), рамана «Праталіна» (1984), сцэнарыяў дакумент. і тэлевізійных фільмаў. Жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНКО́ВІЧ (сапр.Калянковіч) Мікалай Мікалаевіч
(15.1.1951, в. Цна Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.7.1990),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1968. Пісаў на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг дакумент. аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не абрываецца зямная сувязь» (1982), «Імя маё — Свабода» (1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Не павінен невядомым быць салдат» (1989), п’ес «Ліпеньскае зарыва» і «Камісар Закаспія» (паст. на туркм. радыё, 1982 і 1985). Даследаваў бел.-рус., бел.-туркм. сувязі, жыццё і службу А.С.Грыбаедава на Беларусі, палескі перыяд жыцця Я.Коласа.
дагестанскі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім маш.-буд. ін-це (1928—31). Друкаваўся з 1931. Пісаў на рус. мове. Складальнік зб-каў «Дагестанскія паэты» (1932), «Дагестанская анталогія» (1934), кніг горскага фальклору «Песні горцаў» (1939), «Разьба па камені» (1940). Аўтар цыкла навел «Паэт» (1944) і «Запісныя кніжкі» (выд. 1956). У кн. «Франтавыя нарысы» (1944) героіка ўсенар. барацьбы з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАЧО́Ў (Эдуард Маркавіч) (н 27.1.1937, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1960). Друкуецца з 1954. Піша для дзяцей на бел. і рус. мовах. Яго творчай манеры ўласціва вобразнае і паэт. ўспрыняцце жыцця, псіхал. распрацоўка характараў Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Флот на веснавым двары» (1962), «Бацькі не вярнуліся з вайны» (1964), «Вежа камандора» (1965), «Горкі дым» (1970), «Двое на пероне» (1973), «Конны патруль» (1975), «Пашана гімнасцёрцы» (1979), «Чарада ўспамінаў (1984), «Зоркавы калодзеж» (1987), «Мост праз яр» (1989) і інш. Перакладае творы бел. празаікаў на рус. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕКІЛЬБА́ЕЎ (Абіш) (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Зб-кі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ракітны.
Тв.:
Рус.пер. — Степные легенды: Повести. Роман. М., 1983.