паток вектара магнітнай індукцыі праз якую-н. паверхню.
М.п. dΦ праз малы элемент паверхні dS, у межах якога вектар магнітнай індукцыі можна лічыць пастаянным, вызначаецца формулай:
, дзе
, — адзінкавы вектар нармалі да элемента паверхні dS, α — вугал паміж вектарамі і . М.п. праз адвольную паверхню S вызначаецца інтэгралам
. Для замкнёнай паверхні гэты інтэграл роўны нулю, што адлюстроўвае саленаідальны характар магнітнага поля. Поўны М.п., звязаны з некаторым эл. контурам (напр., саленоідам), наз.патокасчапленнем. Адзінка М.п. ў СІ — вебер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НКА Мікалай Васілевіч (н. 15.9.1942, в. Ліпень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1965). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па фізіцы эл.-магн. узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Распрацаваў падыход да апісання палярызавальнасці адронаў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у эл.-магн. полі.
Тв.:
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з Л.Р.Марозам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10);
Эффект релятивистского «дрожания» кварков в электрической поляризуемости мезонов (разам з С.Р.Шульгой) // Ядерная физика. 1993. Т. 56, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНЫЯ МАЛЕ́КУЛЫ,
малекулы хім. злучэнняў, якія пры адсутнасці знешняга эл.поля маюць пастаянны дыпольны момант.
У шмататамных малекулах эл. дыпольны момант вызначаецца колькасцю палярных сувязей (разнавіднасць кавалентнай сувязі) і іх накіраванасцю; роўны вектарнай суме дыпольных момантаў асобных сувязей, а таксама незвязваючых электронных пар у малекуле. Малекулы з палярнымі сувязямі паміж атамамі ў залежнасці ад іх прасторавай будовы могуць быць непалярнымі (напр., малекула СО2, у ёй вектары палярных сувязей накіраваны ад атама вугляроду ў процілеглыя бакі пад вуглом 180° да атамаў кіслароду). Рэчывы, утвораныя моцна П.м., звычайна добра раствараюцца ў палярных растваральніках. Эксперыментальна дыпольны момант П.м. вызначаюць пры вывучэнні залежнасці палярызацыі ад т-ры (гл.Дыэлектрыкі) і разлічваюць палярнасць хім. сувязей і эфектыўныя зарады атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗАВА́НАСЦЬ.
вектар палярызацыі, вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе палярызацыю дыэлектрыкаў. Вызначаецца формулай:
, дзе — геам. сума эл. дыпольных момантаў усіх часціц дыэлектрыка ў малым элеменце яго аб’ёму dV. Для большасці дыэлектрыкаў у слабых эл. палях П. прапарцыянальныя напружанасці эл.поля :
, дзе ε0 — электрычная пастаянная, χ — дыэлектрычная ўспрыімлівасць. У магутных эл. палях лінейная залежнасць паміж і парушаецца. У ізатропных дыэлектрыках напрамкі вектараў і супадаюць, у анізатропных (крышталі, тэкстуры) — у агульным выпадку не супадаюць. П. аднароднага плоскага дыэлектрыка ў аднародным полі роўная паверхневай шчыльнасці звязаных зарадаў. Адзінка П. ў СІ — кулон на квадратны метр (Кл/м²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎМЕТА́ЛЫ,
крышталічныя рэчывы, якія паводле электрафіз. уласцівасцей займаюць прамежкавае становішча паміж металамі і паўправаднікамі.
Характарызуюцца кавалентнай крышт. рашоткай. Асн.фіз. ўласцівасці П.: значна меншая, у параўнанні з металамі, эл. праводнасць; больш слабы, чым у паўправаднікоў, рост эл. праводнасці пры павышэнні т-ры; наяўнасць эл. праводнасці каля абс. нуля т-ры (паўправаднікі ў гэтых умовах — ізалятары). Да П. адносяць вісмут, сурму, мыш’як, графіт і некаторыя інш. простыя рэчывы. Паўметал. ўласцівасці маюць і некаторыя складаныя рэчывы, што ўключаюць П. (напр., вісмутыды). Выкарыстоўваюць П. ў навук. практыцы для рэгістрацыі пераходаў дыэлектрык—метал у моцным магн. полі (датчыкі напружанасці магн.поля), у металургіі ў якасці прысадак, злучэнні мыш’яку і сурмы з металамі — як паўправадніковыя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГА́ЛЬ (Pigalle) Жан Батыст (26.1.1714, Парыж — 21.8.1785),
французскі скульптар. Вучыўся (з 1722) у Р.Ле Ларэна і Ж.Б.Лемуана. Працаваў у стылі, пераходным ад ракако да класіцызму. У творчасці спалучаў грамадз. пафас з імкненнем да вострай, часам натуралістычнай праўдзівасці. Аўтар статуй і скульпт. груп на міфалагічныя і алегарычныя тэмы «Меркурый завязвае сандалю» (1774), «Хлопчык з клеткай» (1749) і інш.; бюста калекцыянера Т.Э.Дэфрыша і яго слугі негра Поля (каля 1760), надмагілля маршала Марыца Саксонскага (1753—76), грабніцы графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы (1771—76), статуі Вальтэра (1776) і інш. Сярод яго вучняў Ж.А.Гудон і Ф.І.Шубін.
Ж.Б.Пігаль. Грабніца графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы. 1771—76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЫВА́ЛКА Анатоль Пятровіч (3.11.1924, в. Нізгалава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 16.10.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (у 1963—70 нам. дырэктара, у 1982—94 заг. лабараторыі). Навук. даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Распрацаваў метады разліку рассеяння і паглынання святла (у т. л. лазернага выпрамянення) неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння.
Тв.:
Отражение света от поглощающих сред. Мн., 1963;
Оптические и тепловые поля внутри светорассеивающих частиц. Мн., 1983;
Рассеяние и поглощение света неоднородными и анизотропными сферическими частицами. Мн., 1984 (разам з В.А.Бабенкам, У.М.Кузьміным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ПО́ЯС,
вобласць каляземнай (каляпланетнай) прасторы з інтэнсіўнымі патокамі энергічных зараджаных часціц (пратонаў, электронаў, іонаў).
Адкрыты ў 1958—60 пры даследаванні касмічных прамянёўШСЗ. Зараджаныя часціцы ў Р.п. пад дзеяннем магнітнага поля планеты рухаюцца па складаных траекторыях з Паўн. паўшар’я ў Паўд. і наадварот. У Зямлі адрозніваюць унутраны і знешні Р.п. Унутраны мае макс. шчыльнасць часціц (пераважна пратонаў) над экватарам на вышыні 3—4 тыс.км, знешні электронны Р.п. — на вышыні каля 22 тыс.км. Заўважана сувязь часовых варыяцый інтэнсіўнасці часціц знешняга Р.п. Зямлі з магн. бурамі. Магутныя Р.п. маюць Юпітэр і Сатурн. Вывучэнне Р.п. важнае для ацэнкі ступені небяспекі пры палётах касм. лятальных апаратаў. Гл. таксама Магнітасфера, Сонечны вецер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАТРО́ННАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
выпрамяненне эл.-магн. хваль зараджанымі часціцамі, якія рухаюцца ў аднародным магн. полі з рэлятывісцкімі скарасцямі. Абумоўлена паскарэннем, звязаным са скрыўленнем траекторыі часціц (гл.Лорэнца сіла). Назіраецца ў сінхратроне (адсюль назва).
Характарызуецца шырокім дыяпазонам частот; мае эліптычную палярызацыю (гл. Палярызацыя святла) і шырокі неперарыўны спектр (гл. Спектры аптычныя) з максімумам у яго доўгахвалевай частцы. Найб. істотна для лёгкіх часціц. Страты энергіі электронаў на С.в. ўлічваюцца пры канструяванні сінхратронаў. Выпрамяненне звышновых зорак, квазараў, пульсараў і радыёгалактык мае сінхратронную прыроду. Вывучэнне інтэнсіўнасці і палярызацыі касм. С.в. дазваляе атрымаць інфармацыю аб канцэнтрацыі і энергет. спектры рэлятывісцкіх электронаў, велічыні і напрамку магн.поля ў аддаленых абласцях Сусвету. С.в. выкарыстоўваюць таксама пры вывучэнні структуры цвёрдага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́Е СЯЛО́,
гарадзішча, селішча і 3 курганныя могільнікі каля в. Старое Сяло Віцебскага р-на. Даследавалі А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі, Г.В.Штыхаў. Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (3—4 ст.н.э.) памерам 30 × 70 м, з боку поля ўмацавана валам. Знойдзены ляпны гладкасценны і штрыхаваны посуд, фрагмент жал. прылады і інш. На селішчы (датуецца 6—8 ст.) знойдзена ляпная кераміка. Курганны могільнік-1 належаў крывічам (14 круглых насыпаў дыям. 8—10 м, выш. 1,5 м і 2 доўгія курганы памерам 20—25 × 8—10 м, выш. 2,5 м; датуецца 8—10 ст.). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд. Курганныя могільнікі -2 і -3 не даследаваны.