патэнцыял, ‑у, м.

1. Спец. Велічныя, якая характарызуе запас энергіі цела, што знаходзіцца ў пэўным пункце поля (электрычнага, магнітнага і пад.). Розніца патэнцыялаў.

2. перан. Сукупнасць наяўных магчымасцей, сродкаў у якой‑н. галіне, сферы. Эканамічны патэнцыял краіны. ▪ Аповесць [Я. Коласа] «У палескай глушы» найбольш поўна раскрывае духоўны патэнцыял інтэлігента «першага пакалення» Лабановіча. Навуменка. Абавязак партыйных арганізацый і камітэтаў — забяспечыць поўнае выкарыстанне велізарнага выхаваўчага патэнцыялу, якім валодае кожны працоўны калектыў, для маральнага ўзвышэння асобы. «Звязда».

[Ад лац. potentia — сіла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)