Падзві́жнік ’чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет; самаадданы працаўнік’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. подви́жник ’тс’ (Крук., Уплыў, 39). Параўн. подзвіг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карава́нзапазычанне з усходу ў рад еўрапейскіх краін. Параўн. перс. karwan (< ст.-інд. karabhá ’вярблюд’). Напрамак запазычання і мовы-пасрэднікі вызначыць цяжка (Локач, 86; Фасмер, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карні́сты ’пераборлівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. karnüs ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 420). Беларускае слова атрымала прадуктыўны суфікс назваў асоб⇉іст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́та ’павозка, экіпаж’. Запазычанне праз польск. kareta з італ. caretta ’вазок’ (ад carro ’воз’ лац. carrus ’воз на чатырох колах’). Гл. Булыка, Запазыч., 141; Слаўскі, 2, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ньгі ’цёплыя галошы’ (Нас., Грыг.). Укр. кенді ’тс’. Запазычанне з рус. кенги, якое прыбалт.-фінскага паходжання: карэл. kengä ’чаравік’, фін. kenkä (Фасмер, 2, 223; ЕСУМ, 2, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўдыто́рыя. Новае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з лац. auditorium, пераробленага па ўзору слоў на ‑ия (пач. XIX ст.), гл. Шанскі, 1, А, 175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бактэ́рыя. Рус. бакте́рия, укр. бакте́рія і г. д. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Bakterie, франц. bactérie < лац. bacterium ’палачка’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 17.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бандале́т ’скураны пояс, да якога прымацоўваецца шабля; перавязь паляўнічай стрэльбы’ (Нас.). Запазычанне з польск. bandolet ’тс’ (а гэта з раманскіх моў, гл. Брукнер, 14). Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Борт (карабля). Рус. борт, укр. борт. Запазычанне з ням. Bord (або гал. boord). Фасмер, 1, 198; Шанскі, 1, Б, 173. Падрабязна аб ням. слове гл. Клюге, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крос ’спартыўны бег па перасечанай мясцовасці’ (ТСБМ). Ад англ. to cross ’перасякаць’ (там жа, 2, 728). Запазычанне праз рус. кросс з англ. cross (Шанскі, 2, 8, 409).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)