Камо́рнік, кымо́рнік ’спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў, землямер’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; Сл. паўн.-зах.), каморніцтва ’землямерная справа’ (Гарэц., ТСБМ). Ст.-бел.коморникъ ’загадчык каморы, памочнік, падкаморы’, ’феадальна залежны селянін у Вялікім княстве Літоўскім (XVII–XIX стст.), які не меў зямлі і ўласнага дома, бабыль’. Значэнне ’землямер’ уласнабеларускае. Узнікла яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага (Падкаморы ў судова-арбітражным органе XVI–XIX стст. аглядаў спрэчныя землі, заслухоўваў сведчанні суседзяў, выносіў рашэнне і вызначаў межы; яму памагалі каморнік ’памочнік падкаморыя’ і пісар (БелСЭ, 8, 7), да камора (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватэ́ра1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра2.
Кватэ́ра2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел.кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск.kwatera з с.-н.-ням.quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац.quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́птаць ‘працаваць дома; таптацца, хадзіць цэлы дзень паціху, не спяшаючыся’ (Федар. 4, Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы), ‘біць капытамі’ (Нар. Гом.), ту́птаці ‘хадзіць, тупаць’ (ТС), ст.-бел.туптати ‘тс’ (ГСБМ); сюды ж тупата́ць, тупаце́ць ‘стукаць нагамі’ (ТСБМ), тупота́ти ‘тс’ (Вруб.). Параўн. укр.ту́птати ‘таптацца, хадзіць узад і ўперад’, тупота́ти ‘часта тупаць’, тупоті́ти ‘тс’, рус.дыял.тупоте́ть, тупоти́ть ‘стукаць нагамі’, польск.tuptać ‘таптацца дробнымі крокамі’, ‘мітусіцца’, tupotać ‘таптаць’, ‘тупацець, тупаць’, в.-луж.tupotać ‘перабіраць нагамі’, макед.тупти ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’, балг.туптя́ ‘тс’, ‘працаваць (аб маторы)’. Дзеясловы суадносяцца з тупат (гл.), што да *tъpъtъ/*tupotъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кавяла́, ‑ы́; мн. кавёлы (зліч.2,3,4 кавялы́), кавёл; ж.
Разм. Самаробны драўляны пратэз для нагі. Мыліцы Уладысь паставіў дома за ложкам — гэта больш святочнае прыладдзе, — а для работы змайстраваў кавялу: хоць не так і хораша, а — зручна.Скрыган.Дзядзька быў інвалід, на кавяле, і з аднастволкай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Стаць інакшым, перайначыцца. Як быццам з’іначыўся свет уначы, Маўкліваю, летняй начною парою, І тыя, што клаліся мірна спачыць, Уранку Ўставалі, трымаючы зброю.Броўка.— Я намнога з’іначыўся і сам гэта бачу. З гэтай прычыны мне здаецца, што жыццё маё дома пойдзе нейк інакш, як раней.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Рмн. ‑довак; ж.
1.Разм. Чыя‑н. чарга рабіць што‑н. Тую ноч была радоўка пільнаваць хворую прафесару.Гарэцкі.Дома нікога не было. Двое сыноў і маці пасвілі ў полі вясковы статак — адбывалі радоўку.М. Ткачоў.
2. Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самату́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца вырабам чаго‑н. дома; рамеснік. Саматужнік-адзіночка. □ Карчма Шчыгельчыка стала прыпынкам найбольш сялян, а таксама местачковых саматужнікаў — цесляроў, муляроў і іншых.Пестрак.// Пра таго, хто не творча, не якасна працуе. Толькі саматужнікі іграюць скрозь і пры любых умовах, а для мяне [Галіны] патрэбен быў, глядач.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Прыйсці ў стан трывогі; усхвалявацца. Людзі ўстрывожыліся, пачалі прыслухоўвацца, але ніякай небяспекі не было відаць.Маўр.Маці, убачыўшы Васіля дома, устрывожылася — ці не здарылася што на ферме.Гаўрылкін.Неяк падвечар на лузе з’явілася маці. Дзед аж устрывожыўся: чаго гэта яна па такой далі сюды прыйшла?Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шталма́йстар, ‑тра, м.
1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома.Караткевіч.
2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.
[Ням. Stallmeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРА́ЛКІН (Генадзь Васілевіч) (н. 12.2.1942, г. Ленінагорск, Казахстан),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Старшыня Саюза мастакоў Беларусі з 1990. Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. Асн. тэмы ўзятыя з нар. жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нац. паданнямі. Творы вызначаюцца манументальнасцю, філасафічнасцю вобразаў, вытанчанасцю формаў: манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В.Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П.Пікаса» (1996). Афармленне інтэр’ераў драм. тэатра (у сааўт.) і Домаграмадз. абрадаў у Гродне (1970-я г).