ПАКРО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (29.8.1868, Масква — 10.4.1932),
савецкі гісторык, парт. і дзярж. дзеяч. Акад.АНСССР (1929) і АНБССР (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1891). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Прыхільнік «легальнага марксізму». З 1909 у эміграцыі. У 1910—13 выдаў 5 тамоў «Рускай гісторыі са старажытных часоў», апублікаваў «Нарыс гісторыі рускай культуры» (ч. 1—2, 1915—18). З 1917 у Расіі, удзельнік Кастр.ўзбр. паўстання ў Маскве, старшыня Массавета. У пач. 1918 удзельнічаў у мірных перагаворах з Германіяй у Брэсце, далучаўся да «левых камуністаў». 3 мая 1918 нам. наркома асветы РСФСР. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуніст. акадэміі, Ін-та Чырвонай прафесуры, Ін-та гісторыі АНСССР, Цэнтр. архіва, адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Историк-марксист», «Красный архив», «Борьба классов». Пад яго рэд. апублікавана серыя дакументаў «Міжнародныя адносіны ў эпоху імперыялізму» (т. 1—9, 1931—37), «Паўстанне дзекабрыстаў» (т. 1—6, 1925—29) і інш. У 1930-я г. ў сав.гіст. навуцы дамінавала гіст. «школа П.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУЯ́Н (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 3.1.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1980), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). З канца 1944 працаваў у Магілёўскім пед. ін-це, з 1956 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе сац.-эканам. адносіны, рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, гісторыю сялянства, агр. пераўтварэнняў і сац. адносін у БССР у 1921—41. Удзельнічаў у напісанні 2-томнай (т. 2, 2-е выд. 1961) і 5-томнай (т. 3—4, 1973—75) «Гісторыі Беларускай ССР», 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), прац «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Інстытут беларускай культуры» (1993), «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 3, 1995), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Тв.:
Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967;
Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927—1939 гг.). Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧА́НІН (Сцяпан Захаравіч) (н. 25.4.1913, с. Ківаць Кузаватаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія),
бел.гісторык. Д-ргіст.н. (1968), праф. (1969). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1944), Мінскі пед.ін-т (1952). З 1946 у апараце ЦККП(б)Б, у 1955—85 нам. дырэктара Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі Кастр. рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, сацыяліст. будаўніцтва, патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну на Беларусі. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі грамадзянскай вайны ў СССР» (т. 3, 1958), кн. «Вялікі Кастрычнік» (1958), кіраўнік аўтарскага калектыву і рэдактар кн. «У памяці народнай» (1969), складальнік і рэдактар дакумент. публікацый, у т. л. «Пісьмы працоўных Беларусі У.І.Леніну» (2-е выд. 1969), «Жыццё, адданае народу» (1978).
Тв.:
В грозовом восемнадцатом. Мн., 1969;
Историей обреченные. Мн., 1977;
Большевики Белоруссии в борьбе за победу Советской власти // Великий Октябрь — торжество идей марксизма-ленинизма. Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (27.7.1877, г. Курск, Расія — 3.6.1960),
бел.гісторык і грамадскі дзеяч. Акад.АН Беларусі (1940), д-ргіст.н. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). У 1918 праф. Смаленскага ун-та, у 1918—21 Маскоўскага пед. ін-та. З 1922 праф. і заг. кафедры сярэдніх вякоў, з 1953 усеаг. гісторыі ў БДУ. Адначасова ў 1943—59 акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Уваходзіў у склад дэлегацыі Беларусі на канферэнцыі ААН у Сан-Францыска ў 1945, дзе быў падпісаны статут ААН. Аўтар прац па ўсеаг. гісторыі, гісторыі грамадскай думкі, гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2-е выд., 1961). Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—60.
Тв.:
Очерки новой истории (XVI—XIX вв.). 3 изд. 1918 (разам з А.А.Яфімавай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́Н ((Pirenne) Анры) (23.12.1862, г. Верв’е, Бельгія — 24.10.1935),
бельгійскі гісторык-медыявіст. Чл. Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, л-ры і прыгожых мастацтваў. У 1886—1930 праф. Генцкага ун-та (у 1919—21 рэктар). Даследаваў сац.-эканам. гісторыю зах.-еўрап. сярэднявечча, ўзнікненне і развіццё горада і яго інстытутаў; развіваў тэорыю паходжання горада з купецкіх паселішчаў (кн. «Гарады сярэднявечча», 1927). У асн. працы «Гісторыя Бельгіі» (т. 1—7, 1900—32), зыходзячы з тэзіса пра адзінства сац.-эканам. развіцця асобных бельг. абласцей, даказваў гіст. адзінства бельг. нацыі і гіст. заканамернасць існавання бельг. дзяржавы. Стварыў канцэпцыю пераходу ад антычнасці да сярэдніх вякоў, у якой гал. ролю ў гіст. працэсе аддаваў знешняму гандлю. Паводле П. пераломны момант у сац. жыцці Зах. Еўропы звязаны з араб. заваяваннямі 7—8 ст., якія паклалі канец міжземнаморскаму гандлю паміж еўрап. Захадам і Усходам; у выніку з 8 ст. асновай эканам. жыцця становіцца натуральная гаспадарка, гар. жыццё замірае. З выцясненнем арабаў з Міжземнамор’я ў 11 ст. аднаўляюцца гандаль і гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́Л (Удальрык Крыштоф) (28.1.1712, г. Дзятлава Гродзенскай вобл. — 21.7.1770),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ, польскі і бел. паэт, гісторык. Вучыўся ў Варшаве, Лягніцы. У 1734—62 канюшы ВКЛ, у 1762 вял. пісар ВКЛ, у 1739—46 староста мінскі; пасол на сеймы 1730, 1733, 1736, 1746, 1764, 1767. Служыў у войску ВКЛ, ген.-маёр (1743), ген.-лейтэнант (1748). У 1749 узначальваў паход супраць укр. гайдамакаў, які апісаў у надрукаваным «Дыярыушы». Аўтар твораў «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Універсальная гісторыя» (у 1758 надрук. першыя 14 арк.), «Крытыкі свету, або Сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе», гісторыі роду Радзівілаў, панегірыкаў, элегій, од. Выдаў кн. «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), тэхн. трактаты, некат. вершаваныя творы. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спектаклі прыдворных т-раў бел. мову. Па-беларуску гаворыць адзін з персанажаў пераробкі Р. твора Э.Бурселя «Камедыя Эзопа» (захаваліся 5 радкоў яго ўступнага маналога).
рускі археолаг, гісторык архітэктуры. Д-ргіст.н. (1965). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1937). Працаваў у Ленінградскім аддз. Ін-та археалогіі АНСССР (1939—88). Выкладаў гісторыю архітэктуры у Ленінградскім ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры Акадэміі мастацтваў СССР. Даследаваў праблемы гісторыі і археалогіі манум. архітэктуры Кіеўскай Русі і Маскоўскай дзяржавы. Даследаваў 12 помнікаў архітэктуры Беларусі часоў сярэдневякоўя; абследаваў некалькі дзесяткаў гарадзішчаў на тэр.стараж. Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў гарадах т. зв. Чорнай Русі, археалагічна вывучыў канструкцыю абарончых збудаванняў больш як 10 гарадзішчаў на тэр. Беларусі, у т. л. абарончыя збудаванні стараж. Ваўкавыска, Навагрудка, гарадзішча Турэцкая горка каля Слоніма і інш.
Тв.:
Раскопки в Волковыске в 1959 г. // Сов. археология. 1963. № 1;
Полоцкое зодчество XII в. // Там жа. 1980. № 3;
Памятники культуры: Новые открытия, 1979. Л., 1980 (у сааўт.);
Новые данные об архитектуре древнего Гродно // Древнерусское искусство: Худож. культура X—первой пол. XIII в. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТЧ (Васіль Фёдаравіч) (28.10.1816—14.1.1870),
ваенны дзеяч, гісторык. Ген.-маёр (1860). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1837), дзе пазней выкладаў. З 1860 загадваў палігоннымі заняткамі артылерыі Асобнага гвардз. корпуса. З 1864 пам.нач. артылерыі Віленскай ваен. акругі; па даручэнні М.М.Мураўёва складаў «Звесткі пра польскі мяцеж 1863 г. ў Паўночна-Заходняй Расіі». Меў доступ да ўсіх сакрэтных следчых матэрыялаў і мог сам распытваць вязняў. У 1869 выйшаў у адстаўку і праца засталася незавершанай. У 1867—68 надрукаваны «Уводзіны» і 2 першыя тамы. Праца напісана ў афіцыёзным духу, змяшчала каштоўныя матэрыялы пра рэв. светапогляд і паліт. праграму К.Каліноўскага. Архіў Р., у т. л. неапублікаваныя фрагменты «Звестак...», захоўваецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Тв.:
Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России. Т 1—2. Вильна, 1867—68;
З «Сведений» В.Ф.Ратча // Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Тв., дак. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Смірноў А. Ф. (гісторык) 1/98; 2/84, 396; 3/187, 415, 496; 4/362; 5/127, 266; 6/407; 7/302; 9/309, 493; 11/200; 12/422, 423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Павел Гаўрылавіч) (30.11.1854, г. Кастрама, Расія — 19.12.1925),
рускі гісторык. Акад.Пецярб.АН (1914) і шэрагу замежных акадэмій. Скончыў Маскоўскі ун-т (1875), працягваў гіст. адукацыю ў Германіі. З 1877 выкладчык Маскоўскага ун-та (з 1884 праф.). У 1901 выехаў у Вялікабрытанію, з 1903 заг. кафедры ў Оксфардскім ун-це. У 1908 вярнуўся ў Маскоўскі ун-т, захоўваючы пасаду ў Оксфардзе. У 1911 падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць звальнення шэрагу прафесараў. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў, у 1918 канчаткова пакінуў Расію. Выкладаў ва ун-тах Германіі, Бельгіі, ЗША, Індыі. Буйнейшы англазнавец, кіраўнік школы рус. і замежных гісторыкаў, якія вывучалі сац.-эканам. праблемы англ. сярэднявечча. У працах «Паходжанне феадальных адносін у лангабардскай Італіі» (1880), «Даследаванні па сацыяльнай гісторыі Англіі ў сярэднія вякі» (1887), «Віланства ў Англіі» (1892, на англ. мове) і інш. даследаваў генезіс феадалізму ў раманскіх і герм. краінах, эвалюцыю сял. абшчын у Англіі і інш. Публікаваў дакументы па агр. гісторыі Англіі з англ. архіваў. Аўтар падручнікаў па ўсеагульнай гісторыі для сярэдняй школы.