мандары́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны чыноўнік у феадальным Кітаі.

|| прым. мандары́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мандары́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае пладовае дрэва сямейства рутавых, а таксама яго кісла-салодкі духмяны плод.

|| прым. мандары́навы, -ая, -ае.

М. сіроп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

манда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Дакумент, які пацвярджае тыя або іншыя правы і паўнамоцтвы прад’яўніка.

Дэпутацкі м.

|| прым. манда́тны, -ая, -ае.

Мандатная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мандры́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая малпа сямейства павіянаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мане́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджанае месца або спецыяльнае вялікае памяшканне для верхавой язды і конных практыкаванняў.

2. Арэна цырка.

3. Невялікая пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.

|| памянш. мане́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 3 знач.).

|| прым. мане́жны, -ая, -ае.

Манежная язда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мане́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

Манернічаць, крыўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мане́жыць, -жу, -жыш, -жыць; незак., каго.

1. Аб’язджаць каня па правілах манежнай язды (спец.).

2. перан. Мучыць, таміць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

манеке́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.

|| прым. манеке́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

манеке́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.

|| ж. манеке́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. манеке́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мане́р, -а, м. (разм.).

Спосаб дзеяння, лад, узор.

Такім манерам.

На новы м.

Банцік на м. бабачкі.

На адзін манер — на адзін лад.

На свой манер — па-свойму, не так, як іншыя.