nut [nʌt] n.

1. арэ́х

2. га́йка

3. infml галава́, кацяло́к, мазгаўня́

a hard/tough nut infml мо́цны/цвёрды арэ́шак (пра складаную сітуацыю; пра чалавека, з якім цяжка справіцца);

a hard/tough nut to crack infml (арэ́х) не па зуба́х; незгаво́рлівы, сто́йкі ў перакана́ннях чалаве́к;

It’s a hard nut to crack. infml Гэта склада́ная прабле́ма;

the nuts and bolts (of smth.) infml асно́ўныя элеме́нты, гало́ўныя кампане́нты (чаго́-н.); асно́вы, азы́ (чаго́-н.);

You must be off your nut! infml Ты, мабыць, з глузду з’ехаў!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

talk1 [tɔ:k] n.

1. размо́ва;

double talk двухсэнсо́ўная размо́ва;

idle talk пуста́я размо́ва;

small talk све́цкая размо́ва;

have a talk пагавары́ць, паразмаўля́ць;

make talk пачына́ць размо́ву

2. балбатня́, пуста́я размо́ва;

It’s mere talk! Гэта адны словы!

3. чу́тка, пагало́ска, плётка;

There’s (some) talk of his failure. Ходзяць чуткі аб ягоным правале.

4. (on) ле́кцыя; дакла́д;

She gave a talk on her visit to Paris. Яна выступіла з паведамленнем аб сваім візіце ў Парыж.

5. гу́тарка; дыяле́кт; жарго́н;

baby talk дзіця́чая размо́ва;

thieves’ talk зладзе́йскі, блатны́ жарго́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

than [ðæn, ðən] conj.

1. за; чым;

It was worse than I’d expected. Гэта было горш, чым я чакаў.

2. як, калі́;

no sooner…than як то́лькі;

No sooner had they left than the problems started. Як толькі яны пайшлі, пачаліся праблемы;

rather than хутчэ́й чым;

He would die rather than yield. Ён хутчэй памрэ, чым саступіць.

2. як, акрамя́; апро́ч, апрача́;

any person other than himself любы́, акрамя́ яго́;

none other than не хто і́ншы, як;

anywhere else than at home хоць дзе, то́лькі не до́ма.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

very2 [ˈveri] adv.

1. ве́льмі, на́дта, ду́жа;

at the very latest найпазне́й;

very well до́бра (згода);

I like it very much. Мне гэта вельмі падабаецца;

I feel very much better. Я адчуваю сябе значна лепш.

2. абсалю́тна, безумо́ўна; са́мы;

I did the very best I could. Я зрабіў усё, што мог.

3. менаві́та, якра́з;

in the very same words якра́з ты́мі сло́вамі;

very much the other way якра́з наадваро́т

4. (пасля адмоўя) зусі́м не, нязна́чна; даво́лі, до́сыць;

not very well нява́жна;

not very rich небага́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burliti ’бурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́ць1 ’варыць’. Ст.-рус., ст.-слав. варити, рус. вари́ть, укр. вари́ти, польск. warzyć, чэш. vařiti, балг. варя́, серб. ва́рити і г. д. Прасл. *variti varʼǫ ’тс’. Утварэнне ад і.-е. двухскладовай базы *u̯erē‑ ’бурліць, кіпець’: лат. vàrît ’варыць, кіпець’, літ. vìrti ’кіпець’, лат. viȓt ’тс’ і г. д. База *u̯erē‑ дала ў прасл. мове шматлікія вытворныя з аблаутам вакалізму: *verdlo ’крыніца’, *jьzvorъ ’тс’, *varъ ’вар; гарачыня; варэнне’ *vьrěti ’кіпець’, *virъ ’вір; кіпенне’ і да т. п. (Траўтман, 360; Мейе, MSL, 9, 146; Фасмер, 1, 273; Махэк₂, 702–703).

Вары́ць2 ’моцна грэць (аб сонцы)’ (Некр., Інстр. I); ’парыць (аб надвор’і)’ (Клім.). Рус. дыял. вари́ть ’тс’. Гэта значэнне выводзіцца ад некаторых праславянскіх. Параўн. *varъ ’жар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вата́га ’ватага’ (Др.-Падб.); ’арцель сплаўшчыкаў’ (Кольб.). Укр. вата́га ’атрад, натоўп; атара, чарада’. Ст.-рус. ватага ’шацёр, палатка, жыллё качэўнікаў’, рус. вата́га ’натоўп; статак, чарада, стая; рыбалавецкая арцель; месца промыслу, сяліба рыбакоў; рыбацкая хатка; сям’я і г. д.’ Старое запазычанне з цюрк. моў (ст.-чуваш. *våtaɣ, *uotaɣ, ст.-цюрк. otaɣ ’палатка; пакой; сям’я’; параўн. і тур. oda, odak ’пакой, хата’) (Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 118 і далей; Корш., AfslPh, 9, 659; Младэнаў, 58; Фасмер, 1, 278). Іншыя тлумачэнні пераконваюць менш: 1) запазычанне з паўн.-цюрк. vataga (гэта хутчэй само запазычанне з рус.; гл. Фасмер, там жа, там і літ-ра); 2) запазычанне з рум. vătaş ’стораж’ (літ-py гл. Фасмер, 1, 278). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, В, 23–24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Век ’жыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус. вѣкъ ’тс’, рус. век, укр. вік, польск. wiek, чэш. věk, ст.-слав. вѣкъ, балг. век, серб. ве̑к і г. д. Прасл. *věkъ ’век, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е. *u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ. viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikus ’хуткі’, vỹkis ’жыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац. vincere ’перамагаць’, ст.-ісл. veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц. weihan, ст.-в.-ням. wīgan ’змагацца’. Сюды прасл. *věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус. вѣчьныи, бел. ве́чны, рус. ве́чный, укр. ві́чний, польск. wieczny, чэш. věčný, ст.-слав. вѣчьнъ, балг. ве́чен, серб. ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́расень. Ст.-бел. вресень, врешень ’верасень’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. ве́ресень (ст.-укр. вресень). У Насовіча форма вресень (з заўвагай: «Употребляется шляхтою»). Усх.-слав. формы з паўнагалоссем з’явіліся даволі позна. Лічыцца, што вресеньве́расень, ве́ресень) — запазычанне з польск. (польск. wrzesień ’верасень’ ад назвы расліны верас: польск. wrzos, прасл. *versъ; гл. ве́рас). Гл. Галыньска–Баранова, Ukr. nazwy, 58–61 (падрабязна, з лінгвагеаграфіяй). Менш пераконвае думка, што вресеньгэта ўсх.-слав. слова, але толькі «славянізаванае». Рудніцкі (1, 353) усх.-слав. (укр.) ве́ресень выводзіць прама ад назвы расліны ве́рес, не закранаючы пытанне аб магчымасці запазычання. Качарган (Мовознавство, 1971, № 2, 88) форму вресень лічыць стараславянізмам. Неверагодна Дабрадомаў (РР, 1967, № 5, 57), які звязвае слав. *versьnь з дзеясловам тыпу рус. вереща́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вожка, вожкі ’лейцы’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Янк. I, Янк. II, Юрч., Бір. Дзярж., Др.-Падб., Мядзв., Маш., Маслен., Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. вожжа́, во́жжи, укр. ві́жка, польск. дыял. wodze ’вузда’, славен. vȏjka, славац. vodzka. Большасць даследчыкаў як зыходную аднаўляюць форму *vodi̯a (ад voditi) (Праабражэнскі, 1, 90; Фасмер, 1, 332; Махэк₂, 572; Брукнер, 629; Міклашыч, 376). Параўн. таксама літ. vãdžios ’лейцы, павады’, лат. važa ’павадок, ланцуг’ < vadît ’вясці’ (Фрэнкель, 1126). У гэтым выпадку беларуская форма рэканструюецца, як *vod‑i̯‑ka. Грот (Філал. раз., 2, 424) узводзіць гэта слова да вазіць, вязу, але гэтаму супярэчаць заходнеславянскія і славенская формы. У рус. мове застаецца нявытлумачаным ‑жж‑; падрабязна гл. Фасмер, 1, 332; КЭС, 63; Шанскі, 1, В, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)