вёска ў Гарадзілаўскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 96 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Палачаны. 199 ж., 51 двор (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, філіял камбіната быт. абслугоўвання. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАБРО́ДДЗЕ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад горада і чыг. ст. Міёры, 198 км ад Віцебска. 358 ж., 142 двары (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТКАВІЧЫ,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 230 км ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Хвоева. 508 ж., 200 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬКАВІЧЫ,
вёска ў Каўлякоўскім с/с Шумілінскага р-на Віцебскай вобл., на правым беразе р.Зах. Дзвіна. Цэнтр калгаса. За 37 км на Пд ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 57 км ад Віцебска. 190 ж., 70 двароў (2000). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЕТА́РСК,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Обаль. Цэнтр саўгаса. За 31 км на ПнЗ ад горада і 34 км ад чыг. ст. Гарадок, 68 км ад Віцебска. 376 ж., 57 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,
наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв.вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.А.Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.Г.Сіманава і інш.
Р.І.Флярко.
Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЦЬКІ,
вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Чавусы, 49 км ад Магілёва. 441 ж., 175 двароў (2000). Піларама. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НЫ,
вёска ў Драгічынскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Драгічын, 110 км ад Брэста. 486 ж., 201 двор (2001). Млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА,
вёска ў Верхнякрывінскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Бешанковічы. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 43 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА 1-я,
вёска ў Васькавіцкім с/с Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на З ад г. Слаўгарад, 84 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 391 ж., 120 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.