прагра́ма, ‑ы, ж.
1. План дзейнасці, работ і пад. [Вулай:] — Становішча такое, што цэх ледзь укладваецца ў праграму. Шыцік. // Спец. План дзейнасці, заданне для аўтаматычнай выканання на станку, машыне і пад. Праграма для электроннай вылічальнай машыны.
2. Дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты, намечаныя партыяй, грамадскай арганізацыяй і пад. Праграма КПСС. □ У «Маніфесце» намечана ў агульных рысах праграма дзеянняў пралетарыяту. «Беларусь».
3. План, парадак правядзення чаго‑н. Праграма работы з’езда.
4. Сукупнасць нумароў, твораў, якія выконваюцца на канцэрце, у цырку, перадаюцца па радыё, тэлебачанні і пад. У праграме канцэрта ёсць вельмі цікавы нумар. Самуйлёнак. // Друкаваны ўказальнік нумароў, п’ес, выканаўцаў (у канцэрце, спектаклі, радыёперадачы і пад.). Бегла кідаючы позірк на прозвішчы артыстаў у праграме,.. [Казанцаў] спыніўся на адным. Васілевіч.
5. Кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе. Праграма па гісторыі. Праграма па геаграфіі. // Сукупнасць дысцыплін, якія выкладаюцца ў навучальнай установе, на факультэце, курсе. Праграма сярэдняй школы. Праграма матэматычнага факультэта.
6. Тэма, сюжэт музычнага твора.
[Ад грэч. programma — распараджэнне, аб’ява.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́выр ’пад карову, даіць карову; на двор’: Ці хадзіла ты, таічка, навыр? (Бяльк.). Гл. на́вар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Начаке́ніцца ’прыбрацца’ (Ян.). Звычайна начачэніцца ’тс’, гл. начэпіцца; к на месцы ч пад уплывам чакаць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ніцкі́ ’нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцы ’змрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́шаны ’вырашаны’ (Жд. 3). Да раша́ць (гл.). Мена а > о (пад націскам), як плаці́ць — апло́чаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старлы́ба ‘стары, ссівелы, падупалы’ (Барад.). Да стары з няяснай суфіксацыяй (< старлыга? як маталы́га і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сува́ць ’соваць, піхаць’ (Нас., Бяльк.). Ад соваць (гл.) пад уплывам формаў зак. тр., гл. сунуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́дня, пру́тня ’конусападобная плеценая лазовая сетка’ (Касп.). Да прут (гл.); ‑д‑, відаць, пад уплывам пруд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)