КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ (ад позналац. confoederatio саюз, аб’яднанне),
форма саюза дзяржаў, пры якой дзяржавы, што ўваходзяць у саюз, захоўваюць свой суверэнітэт у поўным аб’ёме. Спалучае рысы міжнар.-прававой і дзярж. арг-цыі. У розны час К. былі: Аўстра-Венгрыя (да 1918), Швецыя і Нарвегія (да 1905), ЗША (1781—89), Швейцарыя (1815—48) і інш. У наш час у свеце існуе толькі адно ўтварэнне, якое мае прыкметы К., — Еўрапейскі Саюз.
Вопыт сведчыць, што форма К. з’яўляецца пераходнай або да поўнага распаду саюза, або да федэратыўнай формы дзярж. пабудовы. Асн. рысы К.: утварэнне на аснове адпаведных дагавораў; суб’екты маюць права свабоднага выхаду з яе; рашэнні саюзнай улады не маюць сілы без згоды суб’ектаў; у распараджэнне К. ўваходзіць невял. кола пытанняў (вайны і міру, знешняй палітыкі, сістэмы камунікацый і інш); у К. ствараюцца толькі тыя дзярж. органы, якія неабходны для вырашэння задач, спецыяльна вызначаных у дагаворных актах; парламент фарміруецца прадстаўнічымі органамі суб’ектаў, якія абавязваюць свае дэлегацыі няўхільна выконваць выдадзеныя ім інструкцыі і ўказанні; пастаянна дзеючыя органы К. пазбаўлены ўласных паўнамоцтваў; суб’ектам К. належыць права адмовы ў прызнанні або адмова ва ўжыванні актаў саюзнай улады; бюджэт К. фарміруецца за кошт добраахвотных узносаў яе суб’ектаў; суб’екты маюць права ўстанаўліваць мытныя і інш. абмежаванні, што перашкаджаюць перамяшчэнню асоб, тавараў, паслуг і капіталаў; як правіла, у К. адсутнічае адзіная сістэма грашовага абарачэння; вайсковыя фарміраванні набіраюцца суб’ектамі К., прычым часта захоўваецца іх двайное падпарадкаванне органам К. і яе суб’ектаў; у К. няма саюзнага грамадзянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЕРНАСЦІ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя, якая вывучае залежнасць паміж хім. будовай рэчыва і яго колерам. Чалавечае вока ўспрымае рэчыва афарбаваным, калі яно паглынае святло ў бачным дыяпазоне спектра (400—750 нм). Колер рэчыва дапаўняльны да колеру паглынутых прамянёў, напр., калі яно паглынае сінія прамяні — прадмет бачым жоўтым, чырвоныя — сінявата-зялёным; непразрыстае цела, якое адбівае ўсе прамяні, — бясколернае.
Залежнасць паміж хім. будовай рэчыва і яго колерам даследавалі ням. хімікі-арганікі К.Ліберман і К.Грэбе (1869); О.Віт прапанаваў у 1876 храмафорную тэорыю, паводле якой за афарбоўку арган. злучэнняў адказныя групы атамаў з кратнымі сувязямі (храмафоры), напр., —N=N—, —N=O. Паводле сучасных уяўленняў для афарбоўкі арган. злучэнняў неабходна наяўнасць спалучанай сістэмы двух ці больш храмафораў; значны ўплыў на яе маюць электрадонарныя і электраакцэптарныя групы (аўксахромы), напр., —OH, —NH2, C6H5O—. Зрушэнне паглынальнага максімуму ў доўгахвалевую вобласць (батахромны эфект) выклікае паглыбленне колеру, напр., ад жоўтага да чырвонага ці ад сіняга да зялёнага. Паглыбленню колеру спрыяе таксама падаўжэнне ланцуга спалучэння, увядзенне аўксахромных груп і іх іанізацыя, змяненне валентных вуглоў у выніку прасторавых перашкод, утварэнне ўнутрыкомплексных злучэнняў з металамі за кошт непадзеленых пар электронаў. Павышэнне колеру (гіпсахромны эфект) звязана з парушэннямі плоскасці малекулы ў выніку прасторавых перашкод, іанізацыяй малекулы са знікненнем электрадонарных уласцівасцей, напр., батахромны эфект групы NH2 змяншаецца ў выніку ўтварэння групы NH3. К.т. мае важнае значэнне ў распрацоўцы новых фарбавальнікаў.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в химию и технологию органических красителей. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГ,
расліннае згуртаванне (біягеацэноз) шматгадовых траў, прыстасаваных да ўмоў сярэдняга ўвільгатнення. Травы нармальна развіваюцца ўвесь перыяд вегетацыі, без летняга перапынку, характэрнага для стэпаў. Займаюць каля 150—200 млн.га ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я (пераважна ў Еўропе) і ў Новай Зеландыі. Адрозніваюць мацерыковыя (сухадольныя ўвільгатняюцца атм. ападкамі, нізінныя — атм. ападкамі і грунтавымі водамі), заліўныя (на тэрасах рачных далін) і горныя (таксама высакагорныя). Агульная ўласцівасць Л. — утварэнне травастою і дзярніны (паверхневы слой глебы з каранямі і карэнішчамі траў). Маса падземных органаў раслін у 3—5 і болей разоў перавышае масу надземных. Характэрны травастой — асаковыя, бабовыя, злакі (мятлюжкакветныя), разнатраўе. Большасць прыродных Л. узнікае на месцы былых лясоў, балот, там, дзе кліматычныя і глебавыя ўмовы спрыяюць шматгадовым травам, а не дрэвам і кустам. Прыродныя Л. — важная крыніца каштоўных кармавых, харч., лек., меданосных, тэхн. раслін, рэзерват генет. фонду траў. Штучныя (сеяныя) Л. ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека (напр., арашэнне стэпаў). Для павышэння прадукцыйнасці іх акультурваюць (ачышчаюць ад кустоў, падразаюць купіны, уносяць угнаенні і інш.). Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы. На Беларусі Л. ўзніклі пераважна на месцы высечаных лясоў і хмызнякоў, з іх заліўных — 5,2%, мацерыковых — 94,8% (1996—97). Больш за 20 відаў рэдкіх лугавых раслін занесены ў Чырв. кнігу Беларусі: дрэмлік, касач сібірскі, першацвет веснавы, шпажнік чарапіцавы, ятрышнік мужчынскі і інш.
Літ.:
Санько П.М. Естественные луга Белоруссии, их характеристика и оценка. Мн., 1983;
Мееровский А.С., Касьянчик С.А. Опыт высокоэффективного использования пойменных лугов. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Быга́нка ’панос’ (палес., Клім.). Палеская фанетычная форма з зыходнага *бѣганъка (да бегаць). У параўнанні з ст.-бел.бегунка, укр.бігунка, рус.бегунка ’тс’ (да апошняга гл. Кохман, Kontakty, 103), якія, здаецца, з’яўляюцца запазычаннем з польскай мовы, палескае слова — утварэнне на беларускай глебе (адпаведнасці ў польск. мове няма: польск.bieganka азначае ’род дзіцячай гульні’, гл. Варш. сл., 1, 149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біч. Рус.бич, укр.бич, польск.bicz, чэш.bič, ст.-слав.бичь, балг.бич, серб.-харв.би̏ч і г. д. Прасл.bičь ’тс’. Утварэнне суфіксам *‑č‑ ад дзеяслова biti ’біць’. Бернекер, 56; Фасмер, 1, 169; Слаўскі, 1, 31; Махэк₂, 53. Ад біч вытворныя: бічу́г, бічу́к ’біч, пуга’ (Бяльк.), бічу́к ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр.лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав.утварэнне з суф. ‑ьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінава́ць ’абвінавачваць, лічыць кагосьці вінаватым’ (Нас., Юрч. Сін.), вінува́ць (Юрч. Фраз. 2). Укр.винува́ти ’абвінавачваць, вініць’, рус.амур.ви́новать ’тс’, ст.-рус.виновати ’быць прычынай чаго-небудзь’, польск.уст.winować ’вініць’, ст.-польск.winować ’абвінавачваць, прыпісваць віну’, в.-луж.winować ’абвінавачваць; лічыць даўжніком’, чэш.vinovať ’вініць’. Паўночнаслав. утварэнне ад віна́1 (гл.) < прасл.vina і суф. ‑ovati (> ‑ава́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаваро́к ’гаварун, балака’ (Нас.), ’гаварун’ (Некр., 219), ’той, хто многа гаворыць’ (Інстр. III, 61), ’дзеці, якія па-даросламу разважаюць’ (Інстр. III, 58), гываро́к ’гаварун, чалавек, які любіць гаварыць, умешваецца ў чужыя размовы’ (Бяльк.). Рус.дыял.говоро́к ’гаварун, ганарлівы, балака’ (СРНГ, 6, 257–258). Утварэнне (беларуска-рускае), якое адпавядае слав. мадэлі *govorъkъ (nomen agentis на *‑ъkъ: *govoriti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гавары́ць ’гаварыць’. Рус.говори́ть, укр.говори́ти, польск.goworzyć, чэш.hovořiti, ст.-слав.говорити, балг.гово́ря, серб.-харв.гово̀рити і г д. Прасл.*govoriti. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 76, утварэнне ад *govorъ (слова, відаць, гукапераймальнага паходжання; параўн. ст.-інд.jóguve ’рабіць шум’, літ.gaũsti ’гучаць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 424; Бернекер, 1, 339.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пачка ’кропелька’ (Бяльк.), капычку ’крышку’ (Яўс.), кипачкі сабраць ’быць вельмі падобным’ (Гарэц., Янк. БП). Укр.рус.кипочка ’капелька’. Усх.-слав.утварэнне, якое тэрытарыяльна проціпастаўляецца зах.- і паўд.-слав.карчма (Трубачоў, Эт. сл., 9, 150). Лднак параўн. κάηκα ’капля’ (Ян., Бяльк.), да капаць (гл.).
Капа́чка, кыпачка ’жанчына, якая працуе на ўборцы бульбы’ (Яўс., Сцяшк.); ’матыка’ (браг., Шатал.). Да капач (гл.).