кожны гук муз.гукараду, гамы, ладу. Уся муз. шкала падзяляецца на актавы, кожная ўключае 7 асн. С. (до—рэ—мі—фа—соль—ля—сі), з якіх утвараецца асн. гукарад, і 5 альтэраваных (павышаных ці паніжаных) С. Побач са складовымі існуюць і літарныя абазначэнні асн. С. (c=до, b=рэ, e=мі, f=фа, g=соль, а=ля, h=ci). Каб вызначыць альтэраваную С., да складу ці літары далучаюць умоўнае абазначэнне знака альтэрацыі (напр., до-дыез=до#=cis) Поўны дыятанічны лад ахоплівае 7 асн. С., якія абазначаюцца рым. лічбамі і маюць спец. назвы (I — тоніка, II — верхні ўводны гук, III — верхняя медыянта, IV — субдамінанта, V — дамінанта, VI — ніжняя медыянта, VII — ніжні ўводны гук). Кожная С. ладу можа альтэравацца, у такім выпадку 7-ступенная дыятанічная гама ладу ператвараецца ў 12-ступенную храматычную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫМПА́Н (грэч. tympanon) у архітэктуры, 1) поле трохвугольнага ці фігурнага франтона. Вядомы са старажытнасці (Грэцыя і Рым). У бел. драўляным і мураваным дойлідстве найб. пашыраныя элементы аздаблення Т.: шалёўкі простыя (верт., гарыз.), фігурныя («квадратам», «ромбам», «у елачку». салярныя матывы) і камбінаваныя; накладкі з разным прафіляваным геам. арнаментам і расфарбоўка; у цэнтры люкарна або рытмічна згрупаваныя аконныя праёмы і нішы рознай формы. З 18 ст. ў буйных палацавых пабудовах пашырана аздабленне Т. скульпт. пластыкай у выглядзе дэкар. заставак з геральдычнымі выявамі (картушы, гербы, манаграмы і інш.). У архітэктуры 1950-х г. выкарыстоўваліся элементы геральдыкі і тагачаснай эмблематыкі. У сучасным нар. дойлідстве Т. аздабляюцца маст. укладкай шалёўкі, разьбой у выглядзе салярных выяў і інш. элементаў пластыкі.
2) Ніша паўцыркульнай, трохвугольнай ці спічастай формы над акном або дзвярыма, дзе часта размяшчаюць скульптуру, жывапісныя выявы, рэльефы.
Тымпан у гатычным касцёле.Тымпан класіцыстычнага палаца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭКЕ́ЦІ (Cecchetti) Энрыка (21.6.1850, Рым — 12.11.1928),
італьянскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучыўся ў Фларэнційскай акадэміі танца. З 1868 выступаў у т-рах Італіі, з 1885 вядучы танцоўшчык т-ра «Ла Скала» ў Мілане. З 1887 першы танцоўшчык, з 1890 балетмайстар, з 1892 рэпетытар Марыінскага т-ра ў Пецярбургу, адначасова выкладаў у Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. З 1902 кіраваў школай пры Варшаўскай оперы, з 1906 заснаванай ім школай у Пецярбургу. У 1911—21 гал. педагог-рэпетытар «Рускага балета Дзягілева». Заснаваў школы ў Лондане (1918), Мілане (1925). Танцор-віртуоз. Першы выканаўца партый: Блакітная птушка («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Бог ветру Ваю («Талісман» Р.Дрыга) і інш. Сярод яго вучняў: А.Ваганава, А.Горскі, Т.Карсавіна, М.Кшасінская, С.Ліфар, В.Ніжынскі, Г.Паўлава, М.Фокін. Практычны вопыт Ч. абагульнены С.Бомантам і С.Ідзікоўскім у «Падручніку тэорыі і практыкі класічнага і тэатральнага танца паводле метаду Чэкеці» (1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮВЕНА́Л Дэцым Юній (Decimus Junius Juvenalis; каля 60, каля Рыма — каля 130),
рымскі паэт-сатырык. Вучыўся рыторыцы ў Рыме, прафесійна займаўся дэкламацыяй. Пачаў пісаць сатыры пасля смерці імператара Даміцыяна (96). Вядомы яго 16 гекзаметрычных сатыр (у 5 кн.), з якіх 1—9 — рэзка выкрывальнага характару; у іх крытыка ўсіх слаёў рым. грамадства з пазіцый небагатага кліента-літаратара. У 10—16 сатырах адцягненыя развагі на маральныя тэмы з пункту гледжання стаічнай філасофіі (аб сапраўдным шчасці, аб цвёрдасці мудраца, аб выхаванні і г.д.); іх агульны тон прымірэнчы. Майстар сціслай сентэнцыі; яму належаць выразы: «У здаровым целе здаровы дух», «хлеба і відовішчаў!». Кананізаваў выкрывальны змест жанру сатыры; яго творы сталі сімвалам паэзіі, якая бічавала заганы грамадства.
Тв.:
Рус.пер. — Сатиры. СПб., 1994.
Літ.:
Дуров В. Жанр сатиры в римской литературе. Л., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮГУ́РТА (Jugurtha; 160—104 да н.э.),
цар Нумідыі. Унук цара Масінісы. Пасля смерці свайго дзядзькі цара Міцыпсы (118 да н.э.) Ю. з 2 стрыечнымі братамі (Адгербалам і Гіемпсалам) атрымаў у спадчыну прастол. У барацьбе за ўладу Гіемпсал забіты, Адгербал уцёк за падтрымкай у Рым. Падкупіўшы сенатараў, Ю. дамогся падзелу Нумідыі, аднак усх. частку са сталіцай Цыртай атрымаў Адгербал. У 112 да н.э. Ю. пачаў вайну, захапіў Цырту, па яго загадзе забіты Адгербал і ўсе мужчыны, у т. л. італікі і рымляне. Гэта стала падставай для Рыма пачаць у 111 да н.э. вайну (гл.Югурцінская вайна). Пасля паражэння Ю. ў вайне на бок Рыма перайшоў яго цесць, цар Маўрытаніі Бокх, які выдаў Ю. рымлянам (105 да н.э.). Ю. праведзены па Рыме ў час трыумфу Г.Марыя і закатаваны ў Мамерцінскай турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НУС,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі бог уваходу, выхаду, кожнага пачатку (першага месяца года, першага дня кожнага месяца, пачатку жыцця чалавека і інш.), дагавораў і саюзаў. У яго гонар 1-ы месяц года атрымаў назву Januarius (январ, бел. студзень). Магчыма, у найстараж. часы Я. лічыўся богам-светастваральнікам. Паводле міфаў, ён быў 1-м царом вобл. Лацый, дзе навучыў людзей будаваць караблі, апрацоўваць зямлю і вырошчваць гародніну. Звычай паказваць Я. з двума тварамі, што глядзяць у розныя бакі, тлумачыўся тым, што ён ведае мінулае і будучыню, а дзверы вядуць і ў дом, і з дому. З часоў цара Нумы Пампілія [715—672 да н.э.] на рым. форуме стаяла двайная арка, прысвечаная Я. Яе вароты адчыняліся ў час вайны і зачыняліся ў час міру. Выраз «двухаблічны Я.» у наш час ужываецца ў пераносным сэнсе: хітры, двудушны чалавек, двурушнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖЭ́ННЕ (ваен.),
ізаляцыя групоўкі праціўніка ад астатніх яго войскаў з мэтай знішчэння ці ўзяцця ў палон. Паспяховае акружэнне часцей бывае, калі прарыў абароны праціўніка ажыццяўляецца на двух або некалькіх участках фронту з развіццём наступлення па напрамках, якія сыходзяцца; калі створана перавага над праціўнікам у сілах і сродках (пры спрыяльных умовах акружэнне магчыма і пры роўных сілах). Акружаная групоўка адначасова блакіруецца з паветра, а на прыморскіх напрамках і з боку мора.
Класічны прыклад акружэння — бітва пры Канах у 216 да н.э. паміж рым. і карфагенскай арміямі. Шырока практыкавалася ў час Вял.Айч. вайны, калі сав. войскі правялі шэраг значных аперацый па акружэнні войскаў праціўніка (гл.Сталінградская бітва 1942—43, Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя 1944, Яса-Кішынёўская аперацыя 1944). На тэр. Беларусі ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, Мінскай аперацыі 1944 трапілі ў акружэнне вял. групоўкі ням. войскаў (гл.Віцебскі «кацёл», Бабруйскі «кацёл», Мінскі «кацёл»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІААНІ́ТЫ,
члены рыцарскага ордэна, заснаванага крыжаносцамі ў Палесціне ў пач. 12 ст. І. называюцца таксама гаспітальерамі, ад іерусалімскага шпіталя св. Іаана (дома для паломнікаў) — першай рэзідэнцыі ордэна. Статут І. зацверджаны папам рымскім у 1113. І. абслугоўвалі крыжаносцаў і паломнікаў, неслі ваен. службу. У 12—13 ст. ордэн уяўляў магутную ваенна-паліт. сілу, меў падраздзяленні ў многіх краінах свету. У канцы 13 ст. крыжаносцы былі выцеснены з Усходу. У 1291 І. перасяліліся на Кіпр, у пач. 14 ст. — на в-аў Родас (адсюль назва радоскія рыцары), у 1530 — на в-аў Мальта (Мальтыйскі ордэн). У канцы 18 ст. ордэн страціў свой уплыў і магутнасць. У 1834 рэзідэнцыя І. перанесена ў Рым. Арганізацыі І. існуюць у Англіі, Германіі, Швейцарыі, Швецыі і інш. (каля 8 тыс.чал., пераважна арыстакратаў). У Бубіконе (Швейцарыя) існуе адзін з прапагандысцкіх цэнтраў І. — Рыцарскі дом (музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛ (ад лац. consul саветнік),
1) у Стараж. Рыме ў эпоху рэспублікі (з 6 ст. да н. э.), назва пасад 2 службовых асоб, якія валодалі вышэйшай ваен. і цывільнай уладай. Выбіраліся на адзін год з патрыцыяў, а з 4 ст. да н. э. таксама і з плебеяў. Праводзілі набор у войска і камандавалі ім у час вайны, склікалі сенат і нар. сход, па-за межамі г.Рым мелі права караць грамадзян смерцю. У перыяд імперыі званне К. захавалася толькі як ганаровы тытул.
2) Назва пасады члена вышэйшага органа (калегіі К.) па кіраванні гар. рэспублікай у гарадах Паўн. і Сярэдняй Італіі ў канцы 11—1-й пал. 13 ст. Выбіраліся на 1 год у колькасці 4—20 чал. 3) У Францыі ў перыяд Консульства (1799—1804) тытул 3 асоб, фармальна надзеленых усёй паўнатой выканаўчай улады, якая фактычна належала толькі 1 -му К. (Напалеону Банапарту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАГРА́ФЫ [ад логас + ...граф(ы)],
1) першыя стараж.-грэч. гісторыкі і географы, якія пісалі гіст. прозу. З’явіліся ў вобласці Іонія ў сярэдзіне 6 ст. да н.э. Адрозніваюць старэйшае (6—1-я пал. 5 ст. да н.э.; Кадм Мілецкі, Гекатэй Мілецкі, Харон, Скілак і інш.) і малодшае (2-я пал. 5 ст. да н.э.; Ксанф, Ферэкід, Геланік і інш.) пакаленні. На аснове міфаў і паданняў яны спрабавалі ўзнавіць гісторыю грэч.полісаў, «варварскіх» краін, генеалогію арыстакратычных родаў, апісвалі чужыя землі і побыт народаў. Захаваліся фрагменты «Землеапісання» і «Генеалогіі» Гекатэя Мілецкага, «Персідскіх спраў» Харона, «Падарожжаў па Індыі» Скілака, «Лідзійскіх спраў» Ксанфа і інш. 2) Складальнікі суд. прамоў кліентаў у Стараж. Афінах (з канца 5 ст. да н.э.; Дэмасфен, Лісій і інш.) для выступленняў іх у час спрэчак у судзе. Рыхтавалі прамовы паводле характару, адукаванасці і інш. рыс кліента.
3) У эпоху позняй стараж.-рым. дзяржавы чыноўнікі імператарскай адміністрацыі, якія адказвалі за фінансы.