каха́нне, ‑я, н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу. Першае каханне. Прызнацца ў каханні. □ — Кахання, Мікола, не бойся. Узвышанае гэта, прыгожае пачуццё. Краўчанка. Аб Таццяне.. [Жэнька] думаў часта, але баяўся свае незразумелыя пачуцці да яе назваць каханнем. Шамякін. // Пра чалавека, які выклікае такое пачуццё. Я сам у трывозе: таксама ў дарозе згубілася дзесьці, сюды не бяжыць, не едзе здалёку маё, у вяснушках, каханне. Вялюгін. Пабудзь жа, маё каханне, Пакуль усход разгарыцца. Нядзведскі. // Любоўныя адносіны. Пара кахання. □ Рана магло б і каханне пачацца, ды Валя нікога з знаёмых хлопцаў не любіла. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́жылак, ‑лка, м.

1. Вузкая палоска чаго‑н., вузкі прамежкавы слой (у камені, дрэве і пад.). Мармуровыя прожылкі. □ Па чырванаватаму прожылку прыгнутай травінкі мурашка цягне ў дзесяць разоў большае за сябе яйцо. Кулакоўскі.

2. Жылка, якая свіціцца праз скуру. — Ну, што ж, — стары фатограф падаў сухенькую з сінімі прожылкамі руку. — Вельмі рады з вамі сустрэцца. Мехаў.

3. Адгалінаванне ніткападобнага патаўшчэння на лістах і кветках раслін. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі. Кулакоўскі.

4. Спец. Вузкая трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, адгалінаванне жылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ша, ‑ы, ж.

1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы. У мясным радзе па круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // Цела якой‑н. вялікай мёртвай жывёлы. Але забіты .. [дзік] быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох. Шамякін. І .. [Рыбак], прысеўшы, дужым рыўком зноў узваліў на сябе тушу авечкі. Быкаў.

2. Разм. Пра вялікага, поўнага чалавека; цела такога чалавека. Аж цесна стала, калі ўперлася ў памяшканне чорная туша ксяндза Гадлеўскага. Новікаў. // перан. Пра што‑н. вялікае, грузнае. Туша чорная парома Ціха дрэмле на Дняпры. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматзна́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго‑, што‑н. Шматзначная падзея. □ Усё, што датычыла Іры, было для мяне тады шматзначнае, напоўненае незвычайным сэнсам. Марціновіч.

2. Які робіць намёк на што‑н. важнае; які пра многае гаворыць. Надзя.. не вытрымлівала шматзначнага і ў той жа час іранічнага позірку бацькі. Лынькоў. Кірэй з нейкай шматзначнай усмешкай засаджвае цыгарэту ў грудную кішэньку Антосевага пінжака. Дамашэвіч.

3. У матэматыцы — які складаецца з многіх лічбавых знакаў. Шматзначная лічба.

4. У мовазнаўстве — які мае многа значэнняў. Шматзначнае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gap

[gæp]

n.

1) прало́м -у m., дзі́рка f. (у пло́це, сьцяне́)

2)

а) праме́жак -ку m.; прага́л, прабе́л, про́пуск -у m. (на бля́нках)

б) хі́ба f., недахо́п -у m.

3) вялі́кае разыхо́джаньне, ро́зьніца ў пагля́дах

4) го́рны прахо́д, ву́зкая цясьні́на ў гара́х

•

- fill a gap

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЗЭН (яп., ад санскр. дх’яна — медытацыя),

адна з плыней у яп. будызме. Сфарміравалася на аснове чань-будызму. прыйшла ў Японію з Кітая ў канцы 12 ст. Асн. ідэя Дз. — магчымасць спасціжэння пры дапамозе медытацыі сваёй пачатковай прыроды, тоеснай «сутнасці Буды». Прабуджэнне (саторы) суадносяць з спасціжэннем сапраўднай прыроды рэчаў, іх патаемнай сутнасці і ўсведамленнем свайго дачынення да ўсяго існага. Адрозніваюць «малое саторы», калі сапраўднае разуменне рэчаў толькі прыадкрываецца на кароткі момант, і «вялікае саторы», што вядзе да духоўных змен. Для дасягнення саторы выкарыстоўваюць «сядзячую медытацыю», якая прадугледжвае пазбаўленне ад думак і вобразаў (даадзэн) і практыку пастаноўкі і рашэння асобых парадаксальных задач, накіраваных на фарміраванне інтуітыўнага цэласнага спасціжэння рэальнасці (коан). Найб. пашыраны кірунак Дз. Рындзай-сю, успрыняты імператарскім акружэннем, самурайствам. Другі кірунак, Сота-сю, распаўсюдзіўся ў правінцыях, знайшоў падтрымку ў мясц. феадалаў. Паслядоўнікі Дз. лічаць свяшчэнныя трактаты другаснымі, бо патаемныя ісціны перадаюцца непасрэдна ад настаўніка вучню («ад сэрца да сэрца»). Дз. у многім вызначыў кодэкс самурайскага гонару бусідо. Прынцыпы Дз. (спантаннасць, натуральнасць, гармонія, прастата) паўплывалі на фарміраванне традыц. мастацтваў: каліграфіі, жывапісу, паэзіі, л-ры, музыкі, чайнай цырымоніі, кампазіцыі садоў і ландшафтаў, баявых мастацтваў і інш. Пік захаплення Дз. за межамі Японіі прыпадае на 1960-я г. і звязаны з маладзёжным рухам пратэсту. Манастыры і цэнтры па вывучэнні Дз. існуюць у ЗША, Англіі, Францыі, Германіі і інш. У Беларусі цікавасць да Дз. звязана найперш з распаўсюджаннем з 1970-х г. яп. баявых мастацтваў.

Літ.:

Абаев Н.В. Чань-буддизм и культурно-психологические традиции в средневековом Китае. Новосибирск, 1989;

Кацуки С. Практика Дзэн. Железная флейта: (100 коанов Дзэна): Пер. с англ. Киев, 1993.

А.​В.​Гурко.

т. 6, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рачане́ц ’гадавіна’ (Арх. Федар.), ’падарунак на свята, святочны гасцінец’ (маладз., Гіл.), рача́нец (račánic) ’устаноўлены час’ (Варл.), ’рэжым’ (Сцяшк. Сл.), ’тэрмін’ (пух., рагач., Сл. ПЗБ), ’гадавое свята’ (Сцяц.), ’вялікае свята, якое святкуецца праз год’ (ваўк., віл., Сл. ПЗБ), часцей у мн. л. рачанцы́ ’тэрмін ачышчэння пасля родаў’ (Гарэц.), ’дванаццацідзённы тэрмін пасля нараджэння (жывёлы)’ (Касп.), ’пэўная колькасць дзён ад нараджэння, да заканчэння якіх за грэх лічылася ўжываць у ежу маладых жывёл’ (Нас., Янк. Мат.), рычанцы́ ’тэрміны, прызначаныя для выканання чаго-небудзь’ (Растарг.), сюды ж рачанца́ ’зрэдку, несістэматычна (пра ўжыванне ежы)’ (Янк. Мат.). Параўн. укр. речене́ць ’тэрмін’. Насовіч праз форму роченцы́ (Нас., 567) выводзіць з рок 1 ’год; устаноўлены тэрмін’ (гл.); першапачаткова, відаць, ад *рэчаны ’сказаны, абумоўлены’, што да ракці́ ’сказаць’, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стадо́ла ‘канюшня на заезным двары’, ‘вялікі хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘адрына’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), ‘адрына; пуня’ (Скарбы), ‘вялікая пабудова’ (ТС, Ян.), стадо́ля ‘вялікае заезнае памяшканне’ (Шат.), стодо́л ‘адрына для малацьбы’, ‘частка адрыны, дзе малоцяць’ (Шушк.). Укр. стодо́ла, стодо́ля ‘клуня’, рус. стодо́ла ‘навес, хлеў, адрына’, польск. stodoła ‘гаспадарчы будынак для захоўвання сена, збожжа і пад.’, чэш. stodola ‘тс’. Запазычанне праз польскае і чэшскае пасрэдніцтва з ст.-в.-ням. stadal ‘хлеў, стойла’; гл. Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764; Брукнер, 516; Махэк₂, 578; Борысь, 578; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 339–340. У беларускай праз польск. stodoła (Карскі, Белорусы, 135; Кюнэ, Poln. 99); ст.-бел. стодола (стадола) ‘гасцініца, карчма, гумно’ (XVI ст.) з ст.-польск. stodoła.; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Res mala vir malus est, mala femina pessima res est

Дрэнны муж ‒ палова бяды, дрэнная жонка ‒ цэлая бяда.

Плохой муж ‒ полбеды, плохая жена ‒ целая беда.

бел. Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе. Што мужык прыносіць мяшком, то гаспадыня выносіць гаршком. Добрая жонка ‒ вяселле, а ліхая ‒ паганае зелле. Жонка тры вуглы дома трымае. Хоць такі-сякі мужчына, абы дровы і лучына. Калі жана ‒ сатана, то яна і ў чорта падноскі адарве. Самае вялікае няшчасце чалавеку ‒ неразумная жонка.

рус. Муж задурит ‒ половина двора горит, а жена задурит ‒ и весь сгорит. Муж запьёт ‒ полдома пропьёт, а жена запьёт ‒ весь дом пропьёт.

фр. La pire chose qui soit c’est une méchante femme (Хуже всего ‒ это злая жена). Femme querelleuse est pire que le diable (Сварливая жена хуже чёрта).

англ. A good Jack makes a good Jill (У хорошего Джека хорошая Джил).

нем. Die Frau kann mit der Schürze mehr aus dem Hause tragen, als der Mann mit dem Erntewagen einfährt (Женщина может вынести из дома в переднике больше, чем мужчина привезти в телеге с зерном).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

дзя́куй

1. (выражение благодарности) благодарю́, спаси́бо;

дз. (табе́, вам) — благодарю́ (тебя́, вас), спаси́бо (тебе́, вам);

2. в знач. сказ. спаси́бо;

дз. тава́рышам, што дапамаглі́ — спаси́бо това́рищам, что помогли́;

3. в знач. сущ. спаси́бо;

вялі́кі (вялі́кае) дз. — большо́е спаси́бо;

◊ дз. (дзя́каваць) бо́гу — сла́ва бо́гу;

дз. за ла́ску — благодарю́ поко́рно;

за дз. — за спаси́бо;

дз. не ска́жуць — спаси́бо не ска́жут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)