вялікі, ‑ая, ‑ае.
1. Значны па велічыні і памерах; проціл. малы. Вялікі горад. Вялікі будынак. Вялікія вокны. // Значны па колькасці. Вялікая сям’я. Вялікія грошы. ▪ Яны — байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот.
2. Значны па сваёй сіле, інтэнсіўнасці, якасцях. Вялікі бой. Вялікі энтузіязм, уплыў. Вялікія здольнасці.
3. Выдатны па свайму значэнню. Вялікія падзеі. // Геніяльны, таленавіты. Вялікі палкаводзец. Вялікі вучоны.
4. Большы, чым патрэбна; які перавышае звычайную меру. Вялікі каўнер. Вялікая нагрузка.
5. Дарослы. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў. Якімовіч.
6. Састаўная частка назваў, тытулаў. Вялікая зямля. Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь.
7. у знач. наз. вялікія, ‑іх. Дарослыя. Малыя і вялікія. ▪ Праз паўгадзіны, пасля першай шклянкі чаю, паміж вялікімі за сталом ішла жывая і вясёлая гаворка. А дзеці завялі патэфон. Чорны. // вялікае, ‑ага, н. Значнае, важнае.
•••
Вялікая калорыя гл. калорыя.
Вялікая Мядзведзіца гл. мядзведзіца.
Ад (з) вялікага розуму гл. розум.
Ад малога да вялікага гл. малы.
Вялікай рукі гл. рука.
Вялікая галава гл. галава.
Вялікая дарога гл. дарога.
Вялікі клопат гл. клопат.
Вялікая песня гл. песня.
Вялікая штука гл. штука.
Вялікі свет (уст.) гл. свет.
(Зрабіць) вялікія вочы гл. вока.
З вялікай ласкі чыёй гл. ласка.
На (вялікі) жаль гл. жаль.
Не вялікая штука гл. штука.
Не вялікі хлеб гл. хлеб.
Сам вялікі — сам сабе гаспадар.