зеленкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зеленаваты. Зеленкаватыя яблыкі. □ — Ты дзе была? — націскаючы на «дзе», запытаў Васіль, а зеленкаватыя, поўныя падазронасці вочы яго пазіралі на Аўгінню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вандро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што і вандроўніцтва. Дарога была недалёкай, і Стась нават шкадаваў, што так хутка канчалася яго вандроўка. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гадзя, прысл.

Зараней, наперад. Не за гарамі была гарачая пара сяўбы. І людзі загадзя рыхтаваліся да яе. Курто. [Аленка] загадзя сабрала свае кнігі.. і чакала дня ад’езду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муа́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да муару. Муаравы шоўк.

2. Зроблены з муару. Муаравая стужка. □ На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накане́чнік, ‑а, м.

Невялікі, звычайна конусападобны прадмет, які насаджваецца на канец іншага прадмета. Наканечнік стралы. □ Гэта была крывая шабля ў чорным бліскучым чахле з залацістым наканечнікам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нешматсло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і немнагаслоўны. Заява слесара-водаправодчыка на імя кіраўніка восьмага домакіраўніцтва была нешматслоўная. Пальчэўскі. [Іван] быў стрыманы і дакладны, прытым нешматслоўны субяседнік. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палымя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць палымянага. Барацьба за вызваленне пралетарыяту была галоўным зместам жыцця і дзейнасці Маркса, ён аддаваўся гэтай барацьбе з усёй палымянасцю сваёй неўтаймаванай натуры. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўцо́м, прысл.

Абл. У стаячым, вертыкальным становішчы. Асабліва вельмі добрая была каша: паставіш у яе лыжку праўцом — стаіць, паставіш лыжку пад вуглом дзесяць градусаў — стаіць таксама. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэнт, ‑а, М ‑нце, м.

Металічны прут. [Брамка] была з тоўстых жалезных прэнтаў, а клямка — медная. Карпюк. [Матросы] зачапілі за краты, але ледзь клетка кранулася — некалькі прэнтаў выламалася. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)