Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slough

I [slʌf]

1.

n.

1) скі́нутая (зьмяёй) ску́ра

2) струп -а́ m. (на ра́не)

3) забы́тая звы́чка

2.

v.t.

скіда́ць, мяня́ць ску́ру (пра зьмяю́)

3.

v.i.

сыхо́дзіць, зла́зіць (пра струп)

II [slu:]

n.

бало́та n., дрыгва́ f.; вір -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пло́міна ’палонка, незамёрзлая частка ракі або возера’ (Сцяшк. МГ). З польск. plonina ’палонка, пелька’, якое з польск. ріо ’багна’ < рві, параўн. кацеўск. рві, plisty ’багністы (пра зарастаючыя азерцы)’ < прасл. *ръlъбалота, якое часова заліваецца вадою’, параўн. ст.-рус. пол ’тс’, рус. полая вода, половодье; роднаснае літ. pūliai ’гной’ < *і .e.pul‑o‑s (Банькоўскі, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакно ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’ (Бейл.), локно́ ’гарлачык белы, Nuphar alba L.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europeum L.’ (Нар. лекс.), Локна — возера і сенажаць в. Ласіцк (Бел. анам., 1985, 125), укр. палес. локно́), лукно́ ’гарлачык’. Польск. Łekno, Łukna (назва возера ў Пазнанскім ваяводстве, з XII–XIII стст.), сярэдневяковыя тапонімы і гідронімы з палабскай, паморскай, лужыцкай і славенкай тэрыторый ў формах: *lъkno, *lъкniса і з басейна Прыляці і Дзясны: Локна, Локнея, Локніца, Локня, Локнянка; чэш. lekno, leknin ’гарлачык белы’, славац. lekno, lekno biele ’тс’, lekno žlt ’гарлачык жоўты’, leknovec ’німфейнік шчыталісты, Nymphoides peltatum (S. G. Gmel.)’, магчыма, в.-луж. łuknadź, łoknadź. u̯óknač ’лотаць, Caltha palustris L.’ Прасл. (паўн.-прасл.) дыялектызм lъkno, які служыў для называння водных раслін на балотах, азёрах і звязаных з імі мікратапонімаў. Адпаведнікі ў балт. мовах: літ. lùknė, лат. lùkne ’гарлачык жоўты’, Lùknas (возера), Lùknė (рака), лат. Lukna (рака). Аналагічна параўн. семантычную паралель ’расліна’ ⟷ ’балота’: локвањ ’гарлачык’, локвањача ’тс’ < лӧква ’лужа’, ло̀кањ ’невялікая лужа’ (а раней ’балота, дрыгва’ < ’возера’) ці ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой. Геогр., 244). Балта-паўн.-слав. ізалекса (Непакупны, Связи, 34–36). Прасл. lъkno звязваецца этымолагамі з і.-е. *leu̯k‑/*lou̯k‑ ’блішчэць, ільсніцца’ (Слаўскі, 5, 99; Слаўскі, SP, 1, 115; Брукнер, 309; Трубачоў, Этимология–1968, 24–32; Фрэнкель, 389–390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотаць, лотась, ло́тоць, лотац, лотать, лоташнік ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (мін., маг., Кіс.; Сцяшк., Бяльк., Бейл., Шат., Мікуц., Сл. ПЗБ, ТС), а таксама лотаце́нё, ло́точнік, ло́тошнік, локо́тнік, лота́тя ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Nymphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europeum L.’ (Бейл.). Укр. лата́ття, лата́ч, лота́ття, ло́тач, ло́таш, ло́тарь, ло́так, ло́тань, ло́точ, зах.-рус. лотать, польск. крэсовае łotoć, łotocie, в.-луж. lokaśina, славац. lotač, lotáč, lotaj. Слова не мае надзейнай этымалогіі. Слаўскі (5, 217) адносіць да прасл. olta (параўн. укр. лата́тий ’з вялікімі і шырокімі лістамі’. Мяркулава (Очерки, 26–30) узводзіць да і.-е. асновы *lat‑ ’мокры’, ’балота’, што з’яўляецца малаімаверным. Махэк₂, Jména, 41, беручы пад увагу іншыя слав. назвы лотаці (blatúch, blatník, калужница), звязаныя з паняццем ’балота’, узводзіць разглядаемыя лексемы да прасл. loky ’лужына, месца са стаячай вадой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. мо́кнути, рус. мо́кнуть, ц.-слав. мокнѫти, польск. moknąć, в.-луж. moknyć, чэш. moknouti, славац. moknúť. Паўн.-слав. moknǫti. Параўн. літ. makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат. maknît ’ісці па балоце’, гл. літ. makonė ’лужа’, лат. makņaбалота, багністае месца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дра ’невялікі вадаём’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Мат. АС), кустарнік’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Укр. кудра ’невялікі вадаём’ польск. kudra ’тс’. Запазычанне з балт., параўн. літ. kū́dra ставок або балота, якое парасло кустарнікам’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Урбуціс, Baltistica V (1), 62; Невская ССЛ, 1972, 1, 99; Непокупны, Связи, 194; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 194; Лаўчутэ, Балтизмы, 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераву́зіна ’месца, дзе звужаецца возера’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), піраву́зьзя ’тс’ (ушац., Нар. сл.), рус. дыял. переу́з ’вузкае месца на рацэ’, переу́зина, переузи́на, переу́зье ’перахват, вузкае месца ракі, ручая, праліва; вузкая паласа лугу, балота’, польск. przewięź ’вузкая палоска зямлі, абмываемая вадою з абодвух бакоў; перашыек; праліў’. Паўночнаславянская ізалекса *per‑ǫz‑ina. Да пера- і ву́зкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́мза ’невялікая рыбка, якая вясной заходзіць на балота, а калі яно высыхае, то здыхае’: пумза кароценькая і пузаценькая (астрав., Мятліцкая, вусн. паведамл.). Няясна, відаць, ад гукапераймання пум!, што перадае раптоўнае лопанне, літ. риті! ’тс’; да словаўтварэння параўн. рэўза (ад раўці). Параўн. таксама літ. pumti, рата ’назвацца, набухаць’, якія, улічваючы геаграфію, маглі б ляжаць у аснове назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАНА́ЛЬНАСЦЬ ГЕАГРАФІ́ЧНАЯ,

1) на сушы — заканамерная і паслядоўная змена паясоў геаграфічных ад экватара да полюсаў (шыротная пояснасць), ад падножжа гор да вяршынь у залежнасці ад вышыні (вышынная пояснасць) і зон геаграфічных у межах гэтых паясоў. Шыротная пояснасць выклікана пераважна нераўнамерным размеркаваннем прамянёвай энергіі Сонца паводле геагр. шыраты. Вышынная пояснасць абумоўлена заканамерным для трапасферы паніжэннем т-ры (каля 0,6 °C на 100 м). У межах шыротнай і вышыннай пояснасці З.г. ўскладняецца мясц. адрозненнямі ва ўмовах увільгатнення, араграфічных і літалагічных асаблівасцей тэрыторыі, уздзеяннем цыркуляцый атмасферы і акіянічных цячэнняў. Найб. З.г. адлюстроўваецца ў занальнасці глеб, расліннасці, кліматычных асаблівасцей і інш. 2) У акіяне назіраецца менш выразная паверхневая (або шыротная), вертыкальная (або глыбінная да 1500—2000 м) і донная занальнасць. Найб. выразна З.г. шыротная праяўляецца да глыб. 100—150 м, дзе фарміруюцца асн. ўласцівасці Сусв. ак. пад уздзеяннем сонечнай энергіі. На фоне занальных назіраюцца прыродныя ўтварэнні азанальнага характару, якія могуць перасякаць некалькі зон (даліны рэк) або знаходзіцца ў розных зонах (балота і інш.) і пры гэтым захоўваць асабістыя ўласцівасці. Гл. арт. Азанальнасць, Азанальная расліннасць і інш.

В.​С.​Аношка.

т. 6, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)