Аха́пак (БРС, Касп., Бяльк., Янк. Мат., Янк. I, КСТ) і ахо́пак (Жд., КСП), ахапка (Бяльк., Сцяшк.), ахапень (Янк. Мат.). Ад ахапіць, гл. хапаць; параўн. ахабак; адносна спарадычнага пераходу а ў о гл. Карскі, 1, 99.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэч ’далоў’ (Нас., Мік., Бяльк., ТСБМ; паст., стаўб., Сл. ПЗБ), ’усюды; спрэс’: на полі прэч повно осёту (беласт., Сл. ПЗБ). Адносна позняе запазычанне з польск.precz ’прэч, далоў’, пра паходжанне якога гл. Банькоўскі, 2, 770.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеня ’разявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кало́віна ’яма на дарозе, выбітая коламі і запоўненая вадой’ (мін., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), магчыма, паралельнае калявіна, калі там ‑в‑ не ўстаўное. Меркаванні адносна суфіксацыі гл. у Сцяцко, Афікс. наз., 144, суфікс генетычна складаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бака́н від чырвонай фарбы’ (БРС). Рус., укр.бака́н. Запазычанне з тур.-араб.baḳḳam ’дрэва, з якога рабілі такую фарбу’. Праабражэнскі, 1, 12; Локач, 16–17; Фасмер, 1, 109. Адносна храналогіі параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пару́чнік ’афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка’ (ТСБМ). З польск.porucznik ’тс’.
Пару́чнік2 ’сваяк (маладой на вяселлі)’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад паручыць (гл. парука) з суф. ‑нік. Адносна словаўтварэння параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ля ‘калчан, похва для стрэл’ (Ласт.), сюды ж, магчыма, перан. ту́ля ‘асоба, апранутая ў тоўстае, цёплае адзенне, выглядае непаваротлівай’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да тул2адносна семантыкі параўн. рэз’ян.tȗlast ‘у форме трубы, пусты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯ́ЗКАСЦЬ БІЯЛАГІ́ЧНЫХ АСЯРО́ДДЗЯЎ,
уласцівасць структураваных высокадысперсных асяроддзяў біял. паходжання (клетачнай цытаплазмы, ліквору, лімфы і плазмы крыві і інш.), супраціўляцца перамяшчэнню адной іх часткі адносна другой. У большасці выпадкаў вызначаецца структурнай вязкасцю і ў адрозненне ад нармальных (ньютанаўскіх) вадкасцей (вада, спірт, вазелінавы алей і інш.) лічыцца анамальнай — назіраюцца адхіленні паводле тыпу тыксатрапіі. У анамальных вадкасцях (напр., высокадысперсных біял. асяроддзях і растворах біяпалімераў) за кошт сіл счэплівання часцінак або макрамалекул узнікаюць трывалыя прасторавыя структуры, якія выклікаюць рэзкае павышэнне вязкасці. Абсалютная вязкасць цытаплазмы вагаецца ад 2 да 50 спз (1 спз = 10−3н∙с/м²), яна мяняецца ў розных частках клеткі і ў розныя перыяды жыцця, залежыць ад т-ры і ўздзеяння апрамянення. Вязкасць крыві ў чалавека ў норме 4—5 спз, пры паталагічных працэсах вагаецца ад 1,7 да 22,9 спз, што паказвае САЭ (скорасць асядання эрытрацытаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,
велічыні, якія вызначаюць становішча пунктаў на Зямлі і ў каляземнай прасторы адносна паверхні зямнога эліпсоіда — геагр. шырата, даўгата і вышыня пункта. Геадэзічную шырату і даўгату вылічваюць ад зыходнага пункта «Пулкава» метадам трыянгуляцыі, вышыню — ад нуля Кранштацкага футштока нівеліраваннем. Выкарыстоўваюцца і інш. сістэмы каардынат: для вызначэння геадэзічных каардынат пунктаў у прасторы — прамавугольная дэкартава сістэма каардынат з пачаткам у цэнтры зямнога эліпсоіда; для вызначэння планавага становішча пунктаў на параўнальна невял. аб’ектах — прамавугольная сістэма каардынат на плоскасці; для інж. работ — сістэма занальных плоскіх прамавугольных каардынат у праекцыі Гаўса—Кругера з пачаткам каардынат у пункце перасячэння восевага (сярэдняга) мерыдыяна шасціградуснай зоны з экватарам. Геадэзічныя каардынаты адрозніваюцца ад астранамічных некалькімі секундамі на раўнінных тэрыторыях і некалькімі дзесяткамі секунд у перадгорных і горных раёнах. Гэта абумоўлена адступленнем фігуры геоіда ад матэм. фігуры эліпсоіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ННАЯ ПЛА́ЎКА, зонная перакрышталізацыя,
апрацоўка матэрыялу (у выглядзе стрыжня, выцягнутага злітка) расплаўленнем вузкай зоны і перамяшчэннем яе ўздоўж стрыжня. Выкарыстоўваецца для атрымання (рафінавання) чыстых матэрыялаў (т.зв. зонная ачыстка), легіравання і раўнамернага размеркавання дамешкаў па злітку (зоннае выраўноўванне), для вырошчвання монакрышталёў і інш. З.п. можна апрацоўваць амаль усе металы, паўправаднікі і дыэлектрыкі.
Адрозніваюць кантэйнерную і бястыгельную З.п. Пры кантэйнернай матэрыял змяшчаюць у спец. кантэйнер, які павольна перамяшчаецца адносна награвальнікаў. Пры гэтым на мяжы раздзелу цвёрдай і вадкай фаз адбываецца крышталізацыя матэрыялу. Пры бястыгельнай З.п. стрыжань (злітак) устанаўліваюць вертыкальна, а награвальнік размяшчаюць вакол яго. Спосабы нагрэву: індукцыйны токамі ВЧ, электронна-прамянёвы, радыяцыйны. Упершыню З.п. выкарыстана ў 1927 для ачысткі жалеза, пашырылася з 1952.
Схемы зоннай плаўкі: а — кантэйнернай (1 — труба, 2 — кантэйнер, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі); б — бястыгельнай (1 — труба, 2 — стрыжань, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі).