Зако́н ’устанаўленне’. Рус., укр. зако́н, польск. zakon ’царкоўная арганізацыя’, уст. ’закон’, серб.-луж. zákon ’закон’, чэш., славац., славен. zákon, серб.-харв. за́кон, балг. зако̀н, макед. закон ’тс’. Ст.-слав. законъ ’закон, парадак’. Ст.-рус., ст.-бел. законъ ’закон, парадак, устанаўленне’. Прасл. імя, суадноснае па чаргаванню галоснага ў корані з začęti < *za‑ken‑li — za‑kon‑ъ (параўн. кон, канец, пачатак). Копечны, Zákl. zásoba, 421; Мейе, Études, 218; Фасмер, 2, 75; Шанскі, 2, З, 38. Не зусім ясны семантычны ход спрабаваў тлумачыць Махэк₂, 709: «ад нейкага za‑kon‑ati ’станавіць’», што можна прыняць. Іншая версія, БЕР, 1, 592: прасл. zakanъ > ’пачатак, аснова, прынцып’. С.-грэч., рум., алб. запазычылі слова zakon у знач. ’звычай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замухры́шка ’неахайны, непрыглядны чалавек’, замухрысты (Колас). Рус. замухры́шка < замухры́шка < замухры́га < мухры́га ’неахайны чалавек, ашуканец’ < му́хрый ’кепскі, кволы, мізэрны’. Шанскі, 2, З, 48. Апошні прыметнік пакуль што не растлумачаны. Фасмер (3, 19) звязваў мухрыга з мухлевать, што неабгрунтавана. Ці не трэба ў элеменце мухр‑ убачыць сувязь з махор, махры (’непрычасаны’, ’у абшарпаным адзенні’), што, паводле Фасмера (2, 666), звязваецца з мох, але, можа, зазнала ўздзеянне назвы тканіны, вядомай з XVI ст., як мухояр ’тканіна з ангорскай воўны ці з яе дадаткам’, запазычанай з араб. muh̯ajjar, магчыма, у іншым фанетычным выглядзе (параўн. пазнейшыя запазычанні таго ж слова праз франц. муар і праз англ. махер)? Параўн. варонеж. замухры́житься ’растрапацца, запэцкацца’ і пск. заму́хлить ’растрапаць, узлахмаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зудзе́ць ’свярбець; ныць, ламаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. зудеть ’свярбець’, ’гусці’, варонеж. ’бурчаць’. Ст.-рус. (XVII ст.) зудити ’дакучаць камусьці’. Праабражэнскі (1, 258) выказаў думку пра гукапераймальны характар: гудзенне настырных насякомых, напр. камароў, укусы якіх выклікаюць сверб. Мяркулава (Этимология, 1970, 183–184) супраць гукапераймальнага тлумачэння, паколькі іншыя назвы хвароб негукапераймальныя. Не пераканаўчае семантычна і фанетычна меркаванне аб запазычаным характары слова з манг. ᶎ̌udar ’брудны’ (Праабражэнскі, 1, 258). Абаеў (1, 372) дапускае магчымасць запазычання са ст.-асец. (скіфск.) *ᶎoᶎun > асец. dūdyn ’свярбець, пячы (пра скуру)’, што выклікае пярэчанні Мяркулавай (адсутнасць ва ўкр.). Параўноўваюць з літ. žaudus ’зласлівы, раздражнёны’, магчыма, яшчэ ст.-ісл. kaun ’нарыў’. Фасмер, 2, 108; Фрэнкель, 1293. Аднак пэўнай і.-е. этымалогіі гэта не дае. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кала́ ’каля’ (Бяльк., Жд. 2; капыл., Жыв. сл., мсцісл., З нар. сл.; Сержп. Прымхі, Сцяц., Шат.). Рус. зах.-бран. кала, калуж. кала, кыла ’тс’, апошняе супадае з усх.-бел. формамі: кыла (Бяльк., З нар. сл.). СРНГ не фіксуе шэрагу адпаведнікаў да бел. лексемы, што дазваляе меркаваць аб магчымым беларускім паходжанні калуж. слова (вынік міграцыі насельніцтва). Сустракаецца ў гаворках акала ’каля’. Этымалагічна бел. кала — склонавая форма лексемы кола ’кола’, канцавое ‑а не вельмі яснае. Лексема фіксуецца ў ст.-бел. гаворках і гэта не выключае магчымага працэсу ўплыву на засведчанае ў шэрагу моў коло ’каля’ бел. прыназоўніка каля. Форма коло адзначаецца ў паўдн.-зах. гаворках, адносна каля гл. адпаведны артыкул. З літ. гл. Копечны, ESSJ, SG, I, А, 88. 89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэпнік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́трыць 1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус. пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск. piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен. vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв. pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск. na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл. *pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.

Пе́трыць 2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел. поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр. павроз, повороз. польск. powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац. povraz ’вяроўка, канат’, чэш. ρονζ ’вяровачка’ (< *povraz), славен. povraz, серб.-харв. по̏вра̄з ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл. *po‑vorzь ’вяровачка з нітак’ < *vьrzti ’вязаць’. Няпоўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́віла ’палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́ла ’тоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgula ’лінейка’ і ’правіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапага́нда ’распаўсюджванне ў масах і тлумачэнне ідэй, ведаў, вучэння’ (ТСБМ). Запазычанне пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 239) з рус. пропага́нда (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 77). У рус. мове праз ням. Propaganda або франц. propagande з новалац. congregātiō de propaganda fidē — назвы арганізацыі для распаўсюджання каталіцкай веры, якая была заснавана папам Урбанам VII у 1263 г. (Фасмер, 3, 376); паводле Банькоўскага (2, 784) — папам Грыгорыем XV у 1622 г. для падтрымкі каталіцтва ў заморскіх калоніях Іспаніі, Партугаліі і Францыі з мэтай абмежавання рэлігійных уплываў з боку Англіі і Галандыі (валодала значнымі фінансавымі сродкамі, прызначанымі для гэтай мэты). Далей слова узыходзіць да лац. propago (родн. з propaginis) ’парастак, атожылак’, г. зн. уласна ’размнажэнне’ (Голуб-Ліер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)