арты́кль

(фр. article, ад лац. articulus = член, раздзел)

службовае слова, якое дадаецца ў некаторых мовах да назоўніка для адрознення яго роду, пэўнасці ці няпэўнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акта́нт​2

(фр. actant, ад лац. ago = дзейнічаю)

1) лінгв. абумоўлены дзеясловам член сказа (напр. асоба або прадмет);

2) тэатр. персанаж, герой драматычнага твора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

варыя́нта

(ад варыянт)

1) арганізм жывёлы або расліны, які адхіляецца па пэўнай прымеце ад асноўнага тыпу;

2) кожны член рада лікаў пры статыстычных падліках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Па́сынак 1, па́сыньнік ’няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і’ (ТСБМ, Нас., Маш., Клім., Касп., Бяльк., Ян.; КЭС, лаг.; Яшк. Назвы), пасынчовы ’прыёмны сын’ (Мат. Гом.). Укр. па́синок, рус. пасынок ’тс’, ’прыёмны сын’, ст.-рус. пасынъкъ ’тс’; ’член княжай дружыны’, чэш. рэдкаўжыв. pasynek ’пасынак’, серб. -харв. по̀синак, макед., балг. пасинок ’тс’. Прасл. pasynъkъ, якое складаецца з прэфіксе pa‑ (са значэннем ’под’) і назоўніка synъ‑, разам азначаючы ’несапраўднае тое, што называе другі член’, як і ў балт. мовах (ст.-прус. possons, літ. posūnis) — ’нібыта сын, сапраўдны сын’ (Борысь, Prefiks., 48; Фасмер, 3, 216). Сюды, відаць і па́сынак ’гарлавіна ў нераце, якая не дае магчымасці рыбе выбрацца з сеці’ (Тарн.).

Па́сынак 2, пасыньнік, па́сынькі, ст.-дар. па́сын, драг. пасэ́ньне ’бакавы атожылак дрэва, памідораў, вазона’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Бяльск., Бір., Клім., Сл. ПЗБ; Лучыц-Федарэц), ’зародак у качана капусты паміж ніжнімі лістамі’ (Нас.), ’бакавы адростак сланечніка’ (Ян.), ’прыток ракі, ручая’ (Клім.), пух. ’адростак рога ў аленя’, ст.-дар. па́сыньне ’параснік’ (Сл. ПЗБ), пасынкава́ць ’абчышчваць адросткі ў пазухах раслін’ (Інстр. II). Да па́сынак 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўнік 1 ’чыноўнік магістрата, які мае права засядаць на дзяржаўнай лаве’ (Нас.), ’член суда’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лавникъ ’тс’ (1514 г.), смал. лавник ’чалавек, які выганяў сялян на паншчыну’. Да лава 5 (гл.). Запазычана са ст.-польск. ławnik або пад яго ўплывам (Слаўскі, 5, 55; Булыка, Запазыч., 21). Параўн. запазычанае з польск. таксама ўкр. лавник, лавний, рус. архаічнае лавник, літ. lóvininkas, lóvynykas.

Ла́ўнік 2 ’старшы плытагон’ (дняпроўска-прыпяцкі арэал, Лобач, Рэгіян. трад.). Да ла́ва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лібера́л, ‑а, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.); член ліберальнай партыі.

2. перан. Разм. Той, хто ліберальнічае, займаецца шкодным патураннем. [Сівалоб:] — Дзе ваша пільнасць! Вы — гнілы ліберал! Лепш зусім нічога не пішыце пра ферму, чым узносіць на шчыт немаведама каго. Сабаленка.

3. Уст. Чалавек, які свабодна мысліць; вальнадумец. Наздра ў горадзе лічыўся лібералам і сам аб гэтым заўсёды казаў з задавальненнем. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік фашызму; член фашысцкай арганізацыі. Спадабалася байцам і тое, што стары моцна ненавідзеў фашыстаў і проста выказваў гэта з самага пачатку вайны. Шчарбатаў. Адняўшы палец з курка, Міхась убачыў: фашыст, у якога ён цэліўся, пластам ляжаў на зямлі побач з матацыклам. Якімовіч. За здзекі і гвалты, за слёзы і пакуты бязвінных людзей заплацілі фашысты сваёю крывёю. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы. Крапіва. За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба. Каваль.

2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́ЦЮШКАЎ (Пампей Мікалаевіч) (26.6.1811, маёнтак Данілаўскае Валагодскай губ. — 1.4.1892),

рускі гісторык, дзярж. і грамадскі дзеяч, выдавец.

Брат паэта К.М.Бацюшкава. Скончыў афіцэрскае вучылішча ў Пецярбургу (1831), да 1840 служыў у арміі. З 1850 віцэ-губернатар у Коўне. У 1856—67 віцэ-дырэктар дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. У 1868—69 папячыцель Віленскай навуч. акругі. З 1869 член савета міністра нар. асветы. Паводле паліт. поглядаў славянафіл. Адзін з праваднікоў палітыкі русіфікацыі на Беларусі, Украіне і ў Літве. Выдаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), серыю альбомаў «Помнікі рускай даўніны ў заходніх губернях імперыі» (вып. 1—8, 1868—85), манаграфіі прафесараў Кіеўскай духоўнай акадэміі М.​І.​Пятрова, М.​І.​Гарадзецкага і І.​І.​Малышэўскага «Холмская Русь» (1887), «Валынь» (1888), «Беларусь і Літва» (1890).

т. 2, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНКЕНДО́РФ (Аляксандр Хрыстафоравіч) (4.7.1781 ці 1783 — 5.10.1844),

расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1832), генерал ад кавалерыі (1829), сенатар (1826), чл. Дзярж. савета (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1827). Адзін з бліжэйшых саноўнікаў Мікалая I. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях у Грузіі, войнах з Францыяй, Турцыяй. З 1824 губернатар Васільеўскага в-ва ў Пецярбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання дзекабрыстаў, потым член Следчай камісіі. Узначальваў створаныя на аснове яго праекта «Аб упарадкаванні знешняй паліцыі» (1826) Корпус жандараў і Трэцяе аддзяленне; курыраваў справы, звязаныя з дзекабрыстамі, студэнцкімі гурткамі, паўстаннем 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, сял. хваляваннямі 1840-х г. Ініцыятар узмацнення цэнзуры (ажыццяўляў цэнзуру твораў А.​С.​Пушкіна). Выступаў за паступовую адмену прыгоннага права, якое лічыў крыніцай хваляванняў.

т. 3, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)