азначэнне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).

2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго‑н., характарызуе асноўныя рысы чаго‑н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні. ▪ Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін.

3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)