БРАЗГО́ТКІ,
бразгуны, бразгаўкі, агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.
І.Дз.Назіна.
т. 3, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁМІ́Т
(ад прозвішча ням. мінералога І.Бёма),
мінерал падкласа гідраксідаў алюмінію, V-AlOOH; адна з гал. складаючых частак баксітаў. Часта мае прымесі жалеза, галію, скандыю. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, лінзападобныя. Агрэгаты аалітавыя, зямлістыя. Бясколерны ці белы. Празрысты, паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Крохкі. Шчыльн. 3 г/см³. Пераважна асадкавы мінерал, утвараецца таксама ў кары выветрывання. На тэр. Беларусі як пародаўтваральны мінерал трапляецца ў высокагліназёмных пародах кам.-вуг. адкладаў Прыпяцкага прагіну. Асноўная крыніца алюмінію. Значныя радовішчы ў Венгрыі, Германіі, Францыі.
т. 3, с. 135
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).
Безыменны палец.
2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).
Поршневы п.
◊
Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.
Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.
Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.
|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.
П. сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кало́на, -ы, мн. -ы, -ло́н, ж.
1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента.
Станцыя метро з калонамі.
Трыумфальная к.
2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі.
Паходная к.
Трактарная к.
◊
Пятая калона (кніжн., неадабр.) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны (першапачаткова — аб контррэвалюцыйнай групе, якая дзейнічала ў тыле Іспанскай рэспублікі ў 1936—1939 гг.).
|| памянш. кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. кало́нны, -ая, -ае (да 1 і спец. да 2 знач.).
Калонная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.
2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.
К. ліфта.
3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.
Пальчаткі на кнопках.
4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).
◊
Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.
|| памянш.-ласк. кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.
1. Недастаткова густы, вадзяністы.
Р. кісель.
Рэдкая смятана.
2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.
Рэдкая барада.
Рэдкія зубы.
Р. невад (няшчыльна сплецены).
3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Рэдкія паўстанкі.
4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.
Рэдкія стрэлы.
Р. пульс.
5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.
Рэдкая з’ява.
Р. госць.
Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.
Рэдкія металы.
|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гармо́нія
(гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)
1) мілагучнасць; зладжанасць, прыемнасць гучання;
2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, частак цэлага (напр. г. інтарэсаў);
3) аддзел тэорыі музыкі пра будову акордаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ра́курс
(фр. raccourci = скарачэнне)
1) у жывапісе, графіцы і рэльефе адлюстраванне фігуры або прадмета ў перспектыве з моцным скарачэннем аддаленых ад гледача частак;
2) пункт погляду на што-н., аспект.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Касцы́ ’пояс Арыёна’ (Касп., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. для абазначэння сузор’я Арыёна польск. дыял. kosarze, kosiarze, kośniki, kośce, рус. дыял. косари́, укр. дыял. косарі́, славац. дыял. kosci, рус. дыял. косцы́, серб.-харв. kòsci, славен. kosci (Слаўскі, 2, 521). Для абазначэння сузор’я Арыёна ў польск. мове ўжываюцца таксама назвы: Kosa (часцей у мн. ліку Kosy), Skosy. У ст.-чэш. мове было Kosa, Kosy (сёння дыял.), таксама ў славац. і г. д. Дакладны агляд у Слаўскага, там жа, 516–517. Падрабязна ў Махэка₂, 280, які ўказвае на заблытаны характар назвы ў чэш. мове, якая адносілася да розных сузор’яў і іх частак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРКА́ДА
(франц. arcade),
шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Бываюць канструкцыйныя (успрымаюць нагрузку верхніх частак будынкаў) і дэкар. (стаяць асобна або ўтвараюць «сляпыя» аркады). Аркады з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі пашырыліся з 16 ст. ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гандл. радоў (у Пінску, Нясвіжы), палацаў (у г.п. Ружаны Пружанскага р-на), гасп. будынкаў (лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне), а таксама як дэкар. элемент — аркатура.
т. 1, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)