Касцы́ ’пояс Арыёна’ (Касп., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. для абазначэння сузор’я Арыёна польск. дыял. kosarze, kosiarze, kośniki, kośce, рус. дыял. косари́, укр. дыял. косарі́, славац. дыял. kosci, рус. дыял. косцы́, серб.-харв. kòsci, славен. kosci (Слаўскі, 2, 521). Для абазначэння сузор’я Арыёна ў польск. мове ўжываюцца таксама назвы: Kosa (часцей у мн. ліку Kosy), Skosy. У ст.-чэш. мове было Kosa, Kosy (сёння дыял.), таксама ў славац. і г. д. Дакладны агляд у Слаўскага, там жа, 516–517. Падрабязна ў Махэка₂, 280, які ўказвае на заблытаны характар назвы ў чэш. мове, якая адносілася да розных сузор’яў і іх частак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)