наступальныя дзеянні 1-га (камандуючы ген. арміі М.Ф.Ватуцін) і 2-га (ген. арміі І.С.Конеў) Украінскіх франтоў у раёне г. Корсунь (цяпер г. Корсунь-Шаўчэнкаўскі Чаркаскай вобл., Украіна) 24.1—17.2.1944 у Вял.Айч. вайну. Мела на мэце сустрэчным ударам двух франтоў акружыць і ліквідаваць групоўку ням.-фаш. войск са складу 1-й танк. і 8-й ням. армій групы армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Э.Манштэйн), якая ўтрымлівала Корсунь-Шаўчэнкаўскі выступ і пагражала флангам 1-га і 2-га Укр. франтоў. У праціўніка было 170 тыс.чал., 2600 гармат і мінамётаў, 310 танкаў і штурмавых гармат, 1000 баявых самалётаў; сав. камандаванне на гал. напрамках удараў стварыла перавагу па колькасці войск у 1,7, па артылерыі ў 2,4, па танках і самаходных артыл. устаноўках у 2,6 раза. Войскі 2-га Укр. фронту перайшлі ў наступленне 24, 1-га Укр. фронту — 26 студзеня. Прарваўшы абарону праціўніка, яны злучыліся 28 студз. ў раёне Звенігародкі, стварылі знешні і ўнутраны франты акружэння, адбілі варожыя контратакі і контрудары, потым расчлянілі ням. групоўку і 17 лют. ліквідавалі яе. Праціўнік страціў больш за 73 тыс. салдат і афіцэраў, у т. л. 18,2 тыс. палоннымі; пацярпелі паражэнне яшчэ 15 дывізій, якія прарываліся на дапамогу акружаным ням.-фаш. войскам. К.-Ш.а. стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення Правабярэжнай Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЕСІЛЕ́ЗСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,
наступальныя дзеянні войск 1-га Укр. фронту (каманд. Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 8—24 лют.; частка стратэг. наступлення сав. войск у Еўропе ў студз.—сак. 1945 у 2-ю сусв. вайну. Падрыхтавана ў ходзе завяршэння Вісла-Одэрскай аперацыі 1945. Мела на мэце: разгром процістаячай групоўкі праціўніка, выхад на рубеж р. Нейсе і захоп зручнага плацдарма для далейшага наступлення. У паласе наступлення абараняліся ням. 4-я танк. і 17-я арміі групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.палк. Ф.Шорнер), корпус 9-й арм. групы армій «Вісла». Гал. ўдар сав. войскі наносілі з двух плацдармаў на Одэры — на Пн і на Пд ад Брэслаў (Вроцлаў). З левага фланга наносіўся трэці ўдар з плацдарма на ПдЗ ад Опельна (Аполе). У першы дзень наступлення 8 лют.сав. войскі прарвалі абарону праціўніка ў цэнтры і на правым флангу; на левым флангу дзейнічалі менш паспяхова і 10 лют. перайшлі да абароны. Гал. сілы разграмілі падыходзячыя рэзервы праціўніка і да 15 лют. паглыбіліся ў яго абарону на 60—100 км, занялі шэраг гарадоў Ніжняй Сілезіі, акружылі буйныя ням. гарнізоны, якія пазней былі ліквідаваны. Да 24 лют. войскі фронту выйшлі на р. Нейсе на адну лінію з войскамі 1-га Бел. фронту і занялі выгаднае аператыўна-стратэг. становішча для далейшага наступлення на Берлінскім напрамку. Верхнесілезская (Опельнская) групоўка ням.-фаш. войск, што супрацьстаяла фронту, ліквідавана ў ходзе Верхнесілезскай аперацыі 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНА-ДЭСА́НТНЫЯ ВО́ЙСКІ (ПДВ),
род войск, прызначаных для вядзення баявых дзеянняў у тыле праціўніка. Уваходзяць у склад узбр. сіл многіх дзяржаў. Складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў парашутна-дэсантных, танк., артыл. і інш. войск. Зарадзіліся ў 1930-я г., найб. развіццё атрымалі напярэдадні 2-й сусв. вайны ў СССР, Германіі, ЗША і Вялікабрытаніі. Напр., у 1935 на Кіеўскіх і ў 1936 на Беларускіх манеўрах Чырв. Арміі было дэсантавана 3 тыс. парашутыстаў, 8200 чал. з артылерыяй, лёгкімі танкамі і інш. баявой тэхнікай высаджаны пасадачным спосабам. ПДВ шырока выкарыстоўваліся ў ходзе 2-й сусв. вайны. У пасляваенны час ПДВ СССР прымалі ўдзел у лакальных войнах, у т. л. ў Афганістане (1979—89), а таксама ў шэрагу вучэнняў, у т. л. на тэр. Беларусі [напр., «Дзвіна» (1970) і інш.]. ПДВ некаторых дзяржаў выкарыстоўваюцца ў аб’яднаных сілах ААН. Сучасныя ПДВ здольны хутка дасягнуць аддаленых раёнаў, наносіць нечаканыя ўдары па праціўніку, весці агульнавайсковы бой, могуць выконваць задачы са злучэннямі і часцямі інш. відаў (родаў) войск. Аснашчаны комплексам сродкаў дэсантавання людзей, тэхнікі і ўзбраення (трансп. самалёты, верталёты, парашуты, парашутныя і парашутна-рэактыўныя сістэмы, дэсантныя кантэйнеры, платформы для скідвання тэхнікі, узбраення і інш.). Ва Узбр. Сілах Беларусі на базе ПДВ (паветрана-дэсантная дывізія і інш. часці) у 1995 створаны мабільныя сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы.Колас.Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі.Ставер.
2.перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць.Танк.Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Атрымаць права на што‑н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькі нашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі.Галавач.Вось паслы і кажуць: — Хоча цар адкупіць тваёй жалейкі чар.Танк.// Узяць на водкуп, заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год.
2.Разм. Купіўшы што‑н., аддаць у замест чаго‑н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь.Танк.
2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага.Бядуля.А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абро́к1, ‑у, м.
Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам.Танк.
абро́к2, ‑у, м.
Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту.Сачанка.Не даўшы аброку, не бі кіем па боку.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́, змагу, зможаш, зможа; пр. змог, змагла, ‑ло; зак., звычайназінф.
Здолець зрабіць што‑н. — Стаць разведчыцай ты зможаш у любы момант, калі гэта спатрэбіцца.Шамякін.Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая!Танк.// Атрымаць магчымасць зрабіць што‑н. Далёкая мілая мама, Я знаю — каб толькі змагла, Не зёлкамі ты, а рукамі Бяду б ад мяне адвяла.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабіры́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў, пабудаваны, паводле старажытнагрэчаскага падання, Дэдалам на востраве Крыт.
2. Складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, праходаў, дарог, алей у парку і пад. Вялізны санаторый адразу здаўся Казанцаву сапраўдным лабірынтам.Васілевіч.
3.перан. Што‑н. вельмі складанае, заблытанае, у чым цяжка адразу разабрацца. Лабірынт думак. Лабірынт падзей. □ У лабірынце памяці маёй Цудоўнейшыя скарбы выяўляю.Танк.
4.Спец. Унутраная частка вуха.
[Грэч. labyrinthos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да набату; прызначаны для набату (у 1 знач.). Набатны звон. □ Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта ў рэйку набатную б’юць.Танк.
2.перан. Які гучыць, як набат. Праз сотні кіламетраў, якія аддзялялі нас ад лініі фронта, у глыбокім варожым тыле, чулі мы набатны заклік нашай слаўнай партыі і ўрада ўзнімацца на бязлітасную барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)