та́нк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. та́нк та́нкі
Р. та́нка та́нкаў
Д. та́нку та́нкам
В. та́нк та́нкі
Т. та́нкам та́нкамі
М. та́нку та́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

танк², -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны рэзервуар для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. та́нкавы, -ая, -ае.

Танкавая калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танк I м., воен. танк

танк II м., спец. танк;

су́днавы т. для па́ліва — судово́й танк для горю́чего;

т.-параво́зтанк-парово́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танкI воен. танк, род. та́нка м.;

лёгкий танк лёгкі танк;

тяжёлый танк ця́жкі танк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танкII спец. танк, род. та́нка м.;

судово́й танк для горю́чего су́днавы танк для па́ліва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танк 1, ‑а, м.

Баявая бронемашына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, якая ўзброена пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы. Танк-амфібія. □ Грозныя танкі «Т–34» ішлі з завода проста ў бойку. Кулакоўскі.

[Англ. tank.]

танк 2, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей. Танк для захоўвання малака.

•••

Танк-паравоз — паравоз, у якога запасы вады і паліва знаходзяцца не ў тэндэры, а ў баках на самой машыне.

[Англ. tank.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танк

т. 15, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Танк 9/347; 10/226 (іл.), 227, 228

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

танк м

1. вайск Pnzer m -s, -, Pnzerkampfwagen m -s, -;

2. (рэзервуар, бак) Tank m -s, -s і -e, Zistrne f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)