бел. вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыў Курганскі с.-г.ін-т (1955). У 1977—2000 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па хім. спосабах барацьбы з пустазеллем у пасевах с.-г. культур, ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб.
Тв.:
Применение гербицидов в сельском хозяйстве. Брянск, 1970 (разам з Б.І.Навайдарскім);
Сорные растения и меры борьбы с ними. Мн., 1987 (разам з М.І.Пратасавым, П.М.Шарснёвым);
Что надо знать о защите полевых культур. М., 1989 (разам з В.Ф.Самерсавым, В.С.Мярцалавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТЫ́РСКІ Леанід Аляксеевіч (н. 24.2.1956, в. Таланкі, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1979) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999). З 1981 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1994 заг. аддзялення), адначасова з 1996 кіраўнік Рэсп. мамалагічнага цэнтра. Навук. працы па прафілактыцы і ранняй дыягностыцы раку малочнай залозы, новых метадах лячэння і рэабілітацыі хворых на рак малочнай залозы.
Тв.:
Комбинированное и комплексное лечение рака молочной железы с использованием современных физических методов воздействия. Мн., 1994 (разам з Ц.А.Панцюшэнкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДА ПЯЦЁХ,
другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў маі 1918. Сфарміраваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пач. мая 1918 бел. сацыялістаў-рэвалюцыянераў П.Бадуновай, Т.Грыба, Л.Зайца і сацыял-дэмакрата А.Смоліча. У склад Р.п. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Я.Варонка (старшыня), Я.Бялевіч, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі. Правыя ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай адхіліць Р.п. стварылі Нар. сакратарыят пад кіраўніцтвам Р.Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі, у чэрв. 1918 быў сфарміраваны 4-ы склад Нар. сакратарыята.
палітычны і дзярж. дзеяч Аргенціны. У 1810 адзін з кіраўнікоў Патрыят. хунты — першага ўрада Аргенціны. У 1811—12 чл. кіруючага Трыумвірата, потым ваен. міністр, міністр унутр. і замежных спраў. У 1815—20 у Еўропе з дыпламат. місіяй. Лідэр унітарыстаў, якія стаялі за стварэнне цэнтралізаванай аргенцінскай дзяржавы. У 1821—24 міністр унутр. і замежных спраў, правёў шэраг эканам. і паліт. рэформ; агр., банкаўскую, ваен., дамагаўся аддзялення царквы ад дзяржавы. У лют. 1826 абраны прэзідэнтам Аб’яднаных правінцый Ла-Платы (са снеж. 1826 — Федэратыўная Рэспубліка Аргенціна). У чэрв. 1927 пад націскам паліт. праціўнікаў падаў у адстаўку і эмігрыраваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШПА́Й Андрэй Якаўлевіч (н. 15.5.1925, г. Козьмадзям’янск, Рэспубліка Марый Эл),
расійскі і марыйскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), у 1965—70 выкладаў у ёй. У творчасці выкарыстоўвае нар. аснову, пераважна муз. фальклор мары. Працуе ў розных жанрах, пераважаюць сімф. творы. інстр. канцэрты, музыка да спектакляў драм.т-ра і кіно. Аўтар балетаў «Ангара» (паст. 1976), «Кола» («Памятайце!», паст. 1981), аперэт, 6 сімфоній (1959—89), сімф. танцаў на марыйскія тэмы (1951), канцэртаў для інструментаў з аркестрам і інш. Выступае як піяніст з выкананнем уласных твораў. Дзярж. прэмія СССР 1976. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЛАЎ Фёдар Аляксеевіч (11.9.1900, Казань, Рэспубліка Татарстан, Расія — жн. 1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). У грамадз. вайну змагаўся з чэхаславацкім мяцежным корпусам пад Самарай і Сімбірскам, войскамі ген. А.І.Дзянікіна пад Царыцынам, з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Вызначыўся ў пач.Вял.Айч. вайны каля Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобл. Батальён, якім камандаваў Б., 15.7.1941 зламаў упартае супраціўленне ворага, контратакаваў яго і захапіў Паўн. і Паўд. дэпо ст. Жлобін; 17.7.1941 выбіў гітлераўцаў з в. Заграддзе, 18.7.1941 — з в. Прыдарожжа і Заводная. Загінуў пры выхадзе з акружэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯФА́РАЎ Анатоль Хрыстафоравіч (2.2.1913, r. Белагорск, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна — 10.2.1992),
бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1977). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1941). З 1951 нам.гал. канструктара Мінскага аўтамаб. з-да. У 1963—81 у БПІ (у 1963—74 заг. кафедры). Навук.-даследчыя і канструктарскія працы па праблеме павышэння праходнасці колавых машын — аўтамабіляў і трактароў.
Тв.:
Блокирующие дифференциалы грузовых автомобилей. М., 1969 (разам з Л.А.Сцяпанавай);
Дифференциалы автомобилей и тягачей. М., 1972;
Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортно-тяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-МАРЫ́НА (San Marino), Рэспубліка Сан-Марына (Repubblica di San Marino),
дзяржава ў Еўропе, на Апенінскім п-ве, за 13 км ад Адрыятычнага мора. Абкружана тэр. Італіі. Пл. 60 км². Нас. 26,9 тыс.чал. (2000). Дзярж. мова італьянская. Сталіца — г.Сан-Марына. Падзяляецца на 9 адм. адзінак (замкаў). Нац. свята — гадавіна заснавання рэспублікі (3 вер.).
Дзяржаўны лад. С.-М. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя (Статут) 1600 (са зменамі). Вышэйшы заканад. орган — Вялікі ген. савет (аднапалатны парламент), які складаецца з 60 дэпутатаў (выбіраюцца насельніцтвам па прапарцыянальным прадстаўніцтве на 5 гадоў). Функцыі кіраўніка дзяржавы і выканаўчай улады выконваюць 2 капітаны-рэгенты, якія выбіраюцца Вял.ген. саветам са сваіх членаў на 6 месяцаў.
Прырода. Усю краіну займаюць адгор’і Апенінаўвыш. да 739 м (г. Тытана). Клімат міжземнаморскі. Т-ра паветра ў студз. 4 °C, у ліп. 23 °C. За год выпадае 800—900 мм ападкаў, найб. у зімовы час. Невял. ўчасткі маквісу, дубовыя гаі.
Насельніцтва. Каля 80% складаюць санмарынцы, народ блізкі да італьянцаў. Жывуць таксама італьянцы. Каля 95% вернікаў — католікі. Сярэднегадавы прырост каля 0,6%. Сярэдняя шчыльн. каля 450 чал. на 1 км². Гарадскога насельніцтва больш за 91%. Гарады невялікія, ад 4 тыс. да 1 тыс.ж. Каля 55% насельніцтва занята ў сферы паслуг, каля 43% — у прам-сці, каля 2% — у сельскай гаспадарцы. Значная эміграцыя, каля 20 тыс. санмарынцаў жывуць за мяжой (найб. у Італіі).
Гісторыя. С.-М. — найстаражытнейшая з дзяржаў Еўропы. Яе ўзнікненне паданне адносіць да 301, легендарным заснавальнікам лічыцца хрысціянін каменячос Марына, які ўцёк сюды з Далмацыі ад рэліг. праследаванняў і пазней быў прылічаны да святых. Назва «Рэспубліка С.-М.» сустракаецца ў дакументах з 10 ст. У 11—13 і 15 ст.тэр. рэспублікі павялічылася за кошт суседніх зямель. У 19 ст. С.-М. неаднаразова была прыстанкам для італьян. рэвалюцыянераў — удзельнікаў рысарджымента (карбанарыяў, Дж.Гарыбальдзі і інш.). Пасля ўтварэння адзінай італьян. дзяржавы С.-М. ў 1862 заключыла з Італіяй дагавор пра сяброўства і добрасуседства (узнаўляўся ў 1872, 1897, 1953), паводле якога С.-М. фактычна апынулася пад італьян. пратэктаратам. У 1-й сусв. вайне рэспубліка ўдзельнічала на баку Антанты (выставіла 15 салдат). У 1923 да ўлады ў С.-М. прыйшлі фашысты. У 2-ю сусв. вайну рэспубліка абвясціла нейтралітэт, але ў вер. 1944 акупіравана ням. фашыстамі. У 1945—57 большасць у парламенце належала кааліцыі левых партый на чале з камуністамі і сацыялістамі. Да 1974 краінай кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале з Хрысц.-дэмакр. партыяй, потым — кааліцыйны ўрад хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў, з 1978 — кааліцыя левых партый, з 1986 — камуністаў і хрысц. дэмакратаў, з 1998 — сацыялістаў і хрысц. дэмакратаў.
У знешняй палітыцы С.-М. прытрымліваецца прынцыпаў нейтралітэту і недалучэння. С.-М. — чл. Савета Еўропы (з 1988) і ААН (з 1992). Асн.паліт. партыі і грамадскія арг-цыі, прадстаўленыя ў парламенце: Хрысц.-дэмакр. партыя, Сацыяліст. партыя, Прагрэсіўна-дэмакр. партыя (з 1990, б. камуністы), Партыя камуніст. пераўтварэння, Нар. саюз дэмакратаў, Дэмакр. рух. Асн. прафсаюзы: сан-марынскія канфедэрацыя працы і дэмакр. канфедэрацыя працоўных.
Гаспадарка. Краіна высокага ўзроўню жыцця. Валавы ўнутр. прадукт у разліку на 1 чал. складае каля 20 тыс.дол. за год. Аснова эканомікі — абслугоўванне замежных турыстаў, дае каля 60% даходу краіны. Штогод С.-М. наведвае да 3,5—4 млн.чал. Турыстаў прываблівае стараж. гісторыя дзяржавы, шматлікія гіст. і арх. помнікі, маляўнічая прырода, узровень абслугоўвання. Значны міжнар. цэнтр банкаўскіх паслуг. Прам-сць прадстаўлена невял. прадпрыемствамі. Электраэнергія імпартуецца з Італіі. На тэр. С.-М. філіялы італьян.маш.-буд. і інш. фірм. Прадпрыемствы электроннай, харч. (малочная і сыраварная, мясная, вінаробчая), тэкст. (шарсцяныя і трыкат. вырабы), металаапр., хім., мэблевай, цэм., гарбарнай, керамічнай, папяровай прам-сці. Здабыча цэм. сыравіны, буд. каменю, серы, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Саматужны і рамесніцкі выраб сувеніраў, у т. л. з металаў, шкла, маёлікі; ювелірных упрыгожанняў. Важная крыніца даходаў — выпуск паштовых марак і манет для нумізматаў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 1,2 тыс.га зямлі. Пераважаюць дробныя гаспадаркі да 1 га. Сеюць пшаніцу, кукурузу, агародніну. Вінаградарства і вырошчванне аліўкавых дрэў. Гадоўля буйн. раг. жывёлы, авечак і свіней. Транспарт пераважна аўтамабільны. У С.-М. 220 км аўтадарог. Знешнія сувязі праз італьян. порт Рыміні. Краіна з 1954 у мытным і паштовым саюзе з Італіяй, якая штогод выплачвае С.-М. кампенсацыю за адмову ад даходаў, звязаных з мытнымі пошлінамі, радыё- і тэлецэнтрамі, ігральнымі дамамі і інш. Экспарт; віно, тэкст. вырабы, скуры, мэбля, кераміка, буд. камень; імпарт: спажывецкія і прамысл. тавары, паліва. Гандаль пераважна з Італіяй. Грашовая адзінка — італьян. ліра.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Сан-Марына.Да арт.Сан-Марына. Ландшафтная панарама каля падножжа г. Тытана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ А́ФРЫКА, Экватарыяльная Афрыка,
прыродная вобласць у Афрыцы, у прыэкватарыяльнай зоне паміж 7—8oпаўн. ш. і 12—30oпаўд. ш. Ахоплівае пераважна тэр.Конга ўпадзіны і пласкагор’яў, што яе акаймоўваюць; на З прылягае да Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал., на У мяжуе з Усх.-Афрыканскім пласкагор’ем. На тэр. Ц.А. поўнасцю ці часткова знаходзяцца дзяржавы: Ангола, Габон, Дэмакр.Рэспубліка Конга, Замбія, Камерун, Конга, Цэнтральнаафр. Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея; у яе склад уключаюць таксама астраўную дзяржаву Сан-Таме і Прынсіпі. Выш. 300—500 м у цэнтр.ч. ўпадзіны, 500—1000 м на Пн і З, 1000—1500 м і больш на ПдУ.
Рэльеф некаторых ускраінных зон моцна расчлянёны, закрануты маладымі глыбавымі рухамі (узбярэжжа Гвінейскага зал., дзе на лініі тэктанічнага разлому знаходзіцца найвыш. яе пункт — вулкан Камерун (4070 м). Клімат пераважна экватарыяльны, пастаянна вільготны (ападкаў больш за 1500 мм за год, на зах. схілах Камеруна да 10000 мм); на Пн і Пд — субэкватарыяльны, летневільготны (ападкаў 600—1000 мм за год); на значнай ч. ўзбярэжжа Атлантычнага ак. — трапічны пасатны (ападкаў 200—300 мм за год). Сярэднегадавыя т-ры 25—28 °C. Густая і мнагаводная рачная сетка ў бас.р. Конга (Заір). Рэкі маюць шмат парогаў, вадаспадаў, вял. запасы гідраэнергіі. Азёр мала. Вял. плошчы заняты балотамі. Каля экватара вечназялёныя лясы (гілеі) на чырв.-жоўтых латэрытных глебах; на Пн і Пд змяняюцца лістападнымі вечназялёнымі лясамі і высакатраўнымі саваннамі на чырв. глебах. Па далінах рэк галерэйныя лясы, у вусцях мангравыя зараснікі. Водзяцца малпы, у т. л. шымпанзэ і гарыла, паўмалпы галага, кутасавухія свінні, калючкахвосты, віверы, лятучыя мышы; вял. разнастайнасць птушак, рэптылій, насякомых.