ЭШПА́Й Андрэй Якаўлевіч (н. 15.5.1925, г. Козьмадзям’янск, Рэспубліка Марый Эл),
расійскі і марыйскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), у 1965—70 выкладаў у ёй. У творчасці выкарыстоўвае нар. аснову, пераважна муз. фальклор мары. Працуе ў розных жанрах, пераважаюць сімф. творы. інстр. канцэрты, музыка да спектакляў драм. т-ра і кіно. Аўтар балетаў «Ангара» (паст. 1976), «Кола» («Памятайце!», паст. 1981), аперэт, 6 сімфоній (1959—89), сімф. танцаў на марыйскія тэмы (1951), канцэртаў для інструментаў з аркестрам і інш. Выступае як піяніст з выкананнем уласных твораў. Дзярж. прэмія СССР 1976. Ленінская прэмія 1986.
Літ.:
Богданова А.В. А.Эшпай. 2 изд. М., 1986.
т. 18, кн. 1, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)