ЛЯФА́РАЎ Анатоль Хрыстафоравіч (2.2.1913, r. Белагорск, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна — 10.2.1992),
бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-р тэхн. н. (1976), праф. (1977). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1941). З 1951 нам. гал. канструктара Мінскага аўтамаб. з-да. У 1963—81 у БПІ (у 1963—74 заг. кафедры). Навук.-даследчыя і канструктарскія працы па праблеме павышэння праходнасці колавых машын — аўтамабіляў і трактароў.
Тв.:
Блокирующие дифференциалы грузовых автомобилей. М., 1969 (разам з Л.А.Сцяпанавай);
Дифференциалы автомобилей и тягачей. М., 1972;
Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортно-тяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.).
У.У.Яцкевіч.
т. 18, кн. 1, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)