грэх, граху́і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.
1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.
2.перан. Заганны ўчынак.
Грахі мінулых дзён.
3.у знач.вык. Грэшна, нядобра (разм.).
Г. так гаварыць.
◊
Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.
З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.
І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.
Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.
Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
до́бра, прысл.
1. Так, як павінна быць, як адпавядае нормам.
Жылі д.
Д. папрацаваў.
2. Ладна-такі, парадкам, зусім.
Ужо д. сцямнела.
3.безас., у знач.вык. Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне.
Д. ў лесе.
4.у знач.часц. Выражае згоду, мае знач.: так, няхай будзе так, згодзен. —
Прыходзь сёння на сход. — Д., прыйду.
Д., я магу згадзіцца з табой.
5.у знач.часц.Ужыв. як пагроза ў знач. глядзі, пачакай жа (разм.).
Д. ж!
Я табе гэта прыпомню!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.
1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.
Самлець ад страху.
2.у знач.вык. Страшна (разм.).
Мароз такі — проста с.
3.у знач.прысл. Надзвычай многа (разм.).
Грыбоў у лесе с.!
◊
Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.
На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.
Пад страхам чаго — пад пагрозай.
Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.
У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
любата́, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.
1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Тут [у клеці] нейкая асаблівая сцішанасць, нейкая адменная любата.Сабаленка.
2.узнач.вык. Пра захапленне, зачараванне кім‑, чым‑н., задавальненне ад каго‑, чаго‑н. [Дзед Мацей:] — Бач, якое падвор’е, проста любата.Ляўданскі.Ехаць па лесе — адна любата.Гамолка.[Доўнар:] — Хлопцы — любата, адзін у адзін.Дуброўскі.//безас.узнач.вык., зінф. Прыемна. Любата глядзець, як пад напорам.. моцных рук вянок за вянком узнімаюцца ўгору новыя хаты.Васілевіч.А касілка косіць-рэжа, Ажно глянуць любата.Ставер.//узнач.выкл. Ужываецца пры выказванні прыемнага ўражання. [Собіч:] — Любата! Проста любата, Марына Барысаўна! Цяпер у нас зусім другая карціна.Скрыган.[Андрэй Сцяпанавіч:] — Паглядзіце, якое ворыва! Любата!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́сыць, прысл.
1. Столькі, колькі патрэбна; дастаткова, даволі. Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць.З. Астапенка.[Віктар] мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўскладзены на яго партыяй абавязак.Зарэцкі./безас.узнач.вык.У нас усяго досыць.//безас.узнач.вык. Выражае загад, патрабаванне спыніць што‑н. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Хай грыміць над светам наша слова: — Досыць трэсці бомбамі, паны!Смагаровіч.— Хлопцы, досыць спаць!Нікановіч.
2.(успалучэннізпрым.абопрысл.). Значна, у значнай ступені, даволі. Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію.Колас.Пасля жахлівага выбуху толавага зараду Антон Сафронавіч трохі недачуваў і з гэтай прычыны гаварыў досыць гучна.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стоп, выкл.
1. Ужываецца як каманда ў значэнні: стой! спыніся! Стоп. На момант спынімся.Мехаў.— Стоп, машына, прыехалі! — Валодзька надзьмуў шчокі, важна спыніў «самазвал» і пачаў грузіць на яго розныя цацкі.Шымук.// Ужываецца як загад у значэнні: хопіць! даволі! годзе! [Валя:] — Стоп, стоп! Не вам гэта гаварыць. Вы не горш ведаеце, што Янус у рымлян меў два твары.Карпаў.//узнач.вык. Даволі, хопіць. [Настасся:] — [Пятру] не такая патрэбна была. Ты ж [Даша] што, правучылася да сямі класаў і — стоп, годзе, сказала.Ракітны.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні: спыніўся, спыніліся. Праедзем кіламетр — стоп, шына спусціла.
3.узнач.нескл.наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту. Сігнал стоп.
[Ад англ. stop — спыняць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ладна,
1.Прысл.да халодны (у 10 знач.).
2.безас.узнач.вык. Аб нізкай тэмпературы паветра. Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер, Снег узрывае, нуду наганяе.Багдановіч.
3.безас.узнач.вык., каму. Аб стане чалавека, які адчувае холад, дрыжыкі. Міхалка не варушыўся, яму стала холадна.Чорны.— Можа вам так холадна будзе, — спагадліва запытала.. [Марыя].Кулакоўскі.// Аб стане чалавека, які адчувае дрыжыкі ад моцных пачуццяў, перажыванняў і пад. [Візэнеру] рабілася і горача і холадна, калі ён думаў аб гэтай звышснайперскай кулі нябачнага стралка.Шамякін.Рукі і ногі ў мяне амярцвелі. Мне зрабілася холадна і горача.Бядуля.
•••
Ні холадна ні горачакамугл. горача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радIIу знач.вык froh; erfréut (чаму-н. über A);
ве́льмі рад Вас ба́чыць ich fréue mich sehr, Sie zu séhen;
◊
рад не рад wohl oder übel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лафа́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Выгода. [Харытон Ігнатавіч:] — Ты пераязджаеш жыць да мяне! Неадкладна, не трацячы часу.. І не думай, Сенечка, і не гадай, а .. давай згоду. Такая лафа можа надарыцца раз у жыцці.Васілёнак.
2.узнач.вык., каму. Добра шанцуе. Дзе ёсць разявы, Шаптунам лафа там, рай!Валасевіч.
[Ад араб. ūlūfa — салдацкае жалаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́жна, безас.узнач.вык.
1.зінф. Ёсць магчымасць. Цяпер .. [дзікоў] можна разгледзець і без бінокля.В. Вольскі.
2. Дазваляецца. Услаўляў і слаўлю я Час наш пераможны. А чаму пра салаўя Мне пісаць не можна?Бялевіч.
•••
Жыць можнагл. жыць.
Пасаліўшы, есці можнагл. есці.
Можна сказацьгл. сказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)