грэх, граху́ і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.

1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.

2. перан. Заганны ўчынак. Грахі мінулых дзён.

3. у знач. вык. Грэшна, нядобра (разм.). Г. так гаварыць.

Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.

З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.

І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.

Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.

Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)