1. Гарэзаваць, дурэць. [Брат Зосі] куляўся па пасцелі, сваволіў.Чорны.Хацелася бегаць, сваволіць, але першы дзень заняткаў заўсёды прымушаў вучняў трымацца, як у гасцях.Колас.//перан. Бушаваць (пра стыхію). Хто спявае ў чыстым полі, Між аўсяных ніў, далін? Гэта вецер там сваволіць, Ліст страсаючы з калін.Пушча.Сваволіць стане Сож радзей, Заўважыўшы ў здзіўленні Агні сігнальныя раней, Чым першыя лілеі...Грачанікаў.
2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што. У воласці Магілёўскай сваволіла шляхта, у горадзе ад яе не адставалі паны бурмістры.Шынклер.// Выступаць супраць каго‑, чаго‑н. Не з тых ён [Сомік] быў, каб сваволіць, каб выступаць супраць пэўнага парадку.Лынькоў.[Казацкі афіцэр:] — Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць?Колас.
3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; бушаваць, буяніць. [Пятрусь да Таісы:] — Ты навучылася жыць лёгка. Ты ўмееш кружыцца, сваволіць, не ведаць ніякіх турбот — як птушка.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваяўство́, ‑а, м.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі.Мурашка.Губернатар вырашыў ніколі больш не звязвацца з гэтымі людзьмі. З дваццаці сямі тысяч дваран губерні сем тысяч былі з малодшых іхніх радоў, на розных ступенях сваяўства, ды яшчэ столькі ж залежалі ад іх і глядзелі таму з іхніх рук.Караткевіч.// Адносіны паміж сваякамі тых, хто пажаніўся. [Сабастыян Рамашка:] — І Ганнуся дома, і лякарства дома, і я на яе наглядзеўся, і да вас [Прыбыткоўскіх] завітаў на добрае знаёмства, сваяўство і лад.Чорны.//перан. Падабенства, блізкасць па зместу, прыкметах, уласцівасцях. Першыя мае радкі былі ў простым і непасрэдным сваяўстве з Андрэевымі і на той мове, якою мы гаварылі.Лужанін.
2.зб. Родныя, сваякі; радня. Сабраўшы баравіцкае сваяўство, .. [Пракоп] нечага ўсё шаптаўся са стрыечным братам.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суко́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе...Нікановіч.// Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак.Краўчанка.Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы.Грахоўскі.
2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.
3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам.Панчанка.
4.перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі.Сабаленка.— Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны.Макаль.
•••
Суконнае рылагл. рыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае ісцёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Біць чым‑н. гнуткім; хвастаць. Хлопчык сцябаў і сцябаў разгарачанага каня, пакуль не паглыбіўся далёка ў лес.Курто.У час другой перамены Вінцусь дзесьці знайшоў гнуткую лазіну і пачаў ёю сцёбаць дзяўчат па голых нагах.Прокша.Паўлюк перастаў трашчаць карой і сцёбаў дубцом па траве.Пташнікаў.// Біць, хвастаць таго, хто рухаецца (пра галіны і пад.). Ішоў, І травы па каленях Балюча сцёбалі яго [чалавека].Калачынскі.Каласы жорстка сцябалі .. [Бабейку] па твары.Хадкевіч./ Пра вецер, дождж, град і пад. Па шыбах шырокіх [акон] сцёбаў асенні дожджык.Чарнышэвіч.Вецер разгоніста гойсаў у пустым полі, матляў поламі шыняля, сцёбаў па абмёрзлых заснежаных бурках Сотнікава.Быкаў.Сцябае па твары вецер, здзірае з галавы капялюш.Лось.//перан. Рэзка адчытваць, крытыкаваць. Сцябаць крыўднымі словамі. □ [Люба:] — Лоўка [Саламон] сцёбаў начальства. Лоўка! Як у гогалеўскім «Рэвізоры» выйшла.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ува́жлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які адносіцца да чаго‑н., робіць што‑н. з увагай (у 1 знач.). Уважлівы вучань. Уважлівы слухач. □ [Валік] быў уважлівы на ўроках, добра вучыўся, вызначаўся надзвычайнай акуратнасцю.Ваданосаў.[Мацей:] — Рыбак, браце, павінен быць кемлівы, уважлівы да ўсяго.Ляўданскі.// Які выказвае ўвагу (у 1 знач.); пільны. Уважлівыя вочы. □ Пакуль Ніна Пятроўна гаварыла,.. [Казімір] міжвольна акінуў яе ўсю ўважлівым позіркам.Краўчанка.// Які робіцца, выконваецца з увагай; старанны. Уважлівае вывучэнне матэрыялаў з’езда. Уважлівае назіранне за ростам раслін.
2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы, клапатлівы. Трэба быць больш уважлівым да чалавека, хто б ён ні быў.Колас.Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях.Кулакоўскі.Цяпер Ніна ўжо не адыходзіла больш ад Алеся, была ўважлівай і ласкавай.Шыцік.
3. Які можа быць прыняты пад увагу; дастатковы для апраўдання. Уважлівыя прычыны. Уважлівы довад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; углядацца. Карней Пятровіч прыстаўляе да вачэй руку і ўзіраецца ўдалеч.Даніленка.Час ад часу хлопчык адрываўся ад работы і пільна ўзіраўся ў бок вёскі: ці не ідзе хто чужы да іх.Курто.Усе бедавалі, войкалі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, узіраліся ў дзіця.Марціновіч.Пятро Фёдаравіч задумаўся і доўга ўзіраўся на дарогу, выціраючы рукою запацелае шкло.Пташнікаў./уперан.ужыв.У будучнасць людзі ўзіраюцца смела.Купала.// Пазіраць за кім‑н., прыглядацца да каго‑н. [Шыковіч] пачаў узірацца ў твары людзей, ён здаўна любіў гэтую гульню: адгадваць прафесію чалавека і чым ён заклапочаны ў той момант.Шамякін.
2. Разглядаць сябе ў чым‑н., глядзецца ў што‑н. Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
1. Стварыць нанава. Узнавіць капітал.
2. Аднавіць, адрадзіць што‑н. разбуранае. Вы [камуністы] здолелі ўзняць народ — і на руінах Варшавы, пры дапамозе сяброў, узнавіць Варшаву.Лось.
3. Пачаць зноў што‑н. перапыненае. Адзін нязначны выпадак узнавіў наша даўнейшае знаёмства.«Маладосць».
4.перан. Прыпомніць, нанава ўявіць што‑н. забытае; аднавіць. Усе непрыемныя хвіліны са свайго жыцця .. [Міхась] мог узнавіць з дакладнасцю і перажываў іх нанава.Дамашэвіч.Сотнікаў ўчуў новы голас, ён здаўся яму знаёмы, ды толькі спакутаваная яго свядомасць не магла ўзнавіць у памяці, хто гэты чалавек.Быкаў.
5. Перадаць у мастацкіх вобразах рэчаіснасць, прадметы, здарэнні; творча аднавіць. Толькі той пісьменнік можа па-сапраўднаму ўзнавіць жыццё, у якога сапраўдны народны талент.Сабаленка.У паэме «У тыя дні», напісанае да 20‑годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, П. Глебка праўдзіва ўзнавіў найбольш важныя падзеі 1917 года.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчо́паць, ‑пця; мн. шчопці, ‑яў; м.
Разм.
1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам. [Іванка] запусціў руку ў падраную кішэню світы і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсці на падман голаду.М. Стральцоў.
2. Колькасць якога‑н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі. А тыя, хто да ворага пайшоў За баланду, за шчопаць сахарын[у], Бясследна знікнуць — іх зямля адрыне! — Згніюць без могілак і без крыжоў!Гаўрусёў.Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газеты, падаў Уллянінаму бацьку.Паўлаў.// Невялікая купка, пучок чаго‑н. (валасоў, поўсці, шчаціння). На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, але свяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
manI
1) pron indef (ва ўскосных склонах man замяняецца наéiner: Géines, Déinem, aéinen) не перакладаецца, ужываецца ў якасці дзейніка ў няпэўна-асабовых сказах:
~ sagt ка́жуць;
~ kann nie wíssen ніко́лі не вядо́ма;
~ muss das tun трэ́ба гэ́та зрабі́ць;
~ darf das nicht tun гэ́тага рабі́ць не́льга
2) ужываецца ў няпэўна-асабовых пабуджальных сказах:
~ stélle sich vor уяві́це сабе́;
wenn éinem nicht wohl ist, bleibt ~ líeber zu Háuse калі́хто-н. дрэ́нна сябе́ адчува́е, няха́й застае́цца до́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Cum lupus addiscit psalmos, desiderat agnos
Нават калі воўк вывучыў псалом, ён усё роўна прагне ягнят.
Даже если волк выучит псалом, он всё равно жаждет ягнят.
бел.Хто нарадзіўся ваўком, той лісою не стане.
рус. Кривое веретено не исправится. С чем кто родился, с тем и останется. Чёрная ряса не спасёт, а белая в грех не введёт. Нет за кожей, не пришьёшь к коже. Как чёрта ни крести, а он всё равно кричит: пусти!
фр. Les loups peuvent perdre leurs dents mais non leur nature (Волки могут терять свои зубы, но не свою природу).
англ. The wolf may lose his teeth, but never his nature (Волк может потерять зубы, но не свою натуру).
нем. Ein Wolf im Schafspelz (Волк в овечьей шкуре).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)