род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. еўрапейская (T. europaeus), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лясных палянах, узлесках, лугах. У культуры вырошчваюцца П.: азіяцкая (T. asiaticus), алтайская (T. altaicus), кітайская (T. chinensis), Ледэбура (T. ledebourii). Большасць садовых форм і сартоў з’яўляюцца гібрыдамі П. азіяцкай, еўрапейскай і кітайскай і аб’яднаны пад назвай П. культурная (T. × culturum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 50—100 см. Сцёблы прамыя, малагалінастыя. Лісце пальчата-раздзельнае, пераважна прыкаранёвае. Кветкі буйныя, часта адзіночныя, жоўтыя або аранжавыя, маюць пялёсткі-нектарнікі з нектарнай ямкай пры аснове. Плод — шматлістоўка. Ядавітыя. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКАЯ КЕРА́МІКА,
бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці.
Найб. росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Выраблялі чарнаглянцавы, з 1920-х г. паліваны гаспадарчы посуд: гаршкі, збанкі, міскі, вазоны, слоікі, цадзілкі, глякі, макатры, спарышы і інш. Вырабы вызначаюцца выразным чляненнем цыліндрычных, канічных і шарападобных аб’ёмаў, кантрастам залаціста-зеленаватай ці карычневай палівы з амаль белым фонам чарапка. Выраблялі таксама дзіцячыя цацкі-свістулькі ў выглядзе стылізаваных конікаў, качак, сабак, бараноў і інш. з мяккай пластыкай форм. У 2-й пал. 20 ст. промысел заняпаў, у канцы 1990-х г. перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нязме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны. Нязменныя прынцыпы.
2. Заўсёдны, звычайны для каго‑, чаго‑н., заўсёды аднолькавы. Сваю нязменную спадарожніцу плашч-палатку трымаў [Сагура] на плячы.Ракітны.У зубах сенатара — нязменная цыгара, на галаве — чорны фетравы капялюш, у руках — сукаватая масіўная палка.Гамолка.Таго, хто выходзіць з аўдыторыі,.. сустракаюць нязменным пытаннем: — Ну як?Шахавец.
3. Такі, якога не зменьваюць. Андрэй Паўловіч вось ужо колькі год — нязменны дэпутат сельскага Савета.Шыловіч.
4. У граматыцы — часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плоць, ‑і, ж.
1. Цела жывых істот, пераважна чалавека (як процілегласць псіхікі, духоўнага пачатку). — Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй.Лынькоў.// Цела як крыніца адчування, пачуццёвасці.
2.перан.Кніжн. Матэрыяльнае ўвасабленне. Зусім заканамернай будзе размова аб пошуках новых рытмаў, інтанацый, рыфмаў, славесных форм, паколькі ўсё гэта, разам узятае, і складае плоць паэзіі, як «фактуру».Перкін.
•••
Плоць і кроўкаго,чыя; плоць ад плоці (кроў ад крыві)чыёй — а) (уст. і кніжн.) роднае дзіця каго‑н.; б) (кніжн.) аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.
1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім. Мы вывучылі .. кожны крок [вартавых], ведалі, як яны чаргуюцца на пастах: ведалі, хто калі патрулюе за агароджай, калі стаіць ля ўваходу, калі адпачывае.С. Александровіч.Непаўторныя ап’яняючыя часіны шчасця чаргаваліся з часінамі роспачы і душэўнага болю.Краўчанка.// Перыядычна паўтарацца. Шорганне чаргавалася размерна і рытмічна — раз-два! раз-два!Колас.// Размяшчацца паслядоўна адно за другім. Сасновыя бары чаргаваліся з забалочанымі хмызнякамі.Няхай.
2. У лінгвістыцы — заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.
3.Зал.да чаргаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шток
(ням. Stock)
1) металічны цыліндрычны прут, які злучае поршань рухавіка з паўзуном, напр. у паравой машыне, поршневым насосе;
2) адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных, гіпсу, каменнай солі, радзей рудных выкапняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вераце́я ’ўзгорак сярод балота’ (Касп.); ’падрыхтаванае пад поле месца; вугал або клін поля’ (Яшк.). Рус.верете́я́, вере́тье, вере́тия і г. д. Падрабязны агляд форм і этымалогію ў рус., бел. і славен. мовах дае Талстой (Геогр., 129–134). Слова лічыцца звязаным з слав.*vьrteti (: *vertьje, *vertьja). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Габа́ць ’хапаць, браць’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр.га́бати ’хапаць’, рус.дыял.габа́ться ’борацца’, чэш.habati, славац.habať ’хапаць’ і г. д. Агляд форм і семантыкі ў Трубачова (Эт. сл., 6, 76–77), які прымае магчымую сувязь з літ.gobė́ti ’жадаць’ і з утварэннямі тыпу *xapati. Гл. Слаўскі, 1, 243.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́хаць ’дыхаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат.). Роднасныя формы: рус.дыял.ды́хать, укр.ди́хати, польск.dychać, чэш.dychati, балг.ды́хам, ди́хам, ст.-слав.дыхати, прасл.*dyxati ’тс’; агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 199. Параўн. літ.dūsė́ti, лат.dusêt. Роднасныя слав. формы (з аблаўтам): *dъxnǫti, *duxъ, *duša, *duxnǫti і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАД ДЗЕЯСЛО́ВА,
граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння (або стану) да рэчаіснасці; грамат. спосаб выражэння мадальнасці. Грамат. значэнне форм Л.дз. выводзіцца з іх моўнага ўжывання, што абумоўлівае прысутнасць суб’екта, які гаворыць (піша) і маўленне якога перадае суб’ектыўныя адносіны таго, хто гаворыць да дзеяння (ацэнка дзеяння як жадаемага, магчымага, мяркуемага і г.д.). У залежнасці ад уласцівых ім мадальных значэнняў розныя мовы маюць розны набор парадыгматычных форм Л.дз. Адрозніваюць 2 тыпы Л.дз.: прамы і ўскосны. Прамым з’яўляецца індыкатыў (абвесны Л.дз.), які служыць для аб’ектыўнай канстатацыі факта ў яго адносінах да рэчаіснасці. Гэтым вызначаецца абавязковая наяўнасць індыкатыва ў мовах розных тыпаў. Ва ўскосных Л.дз. адлюстроўваюцца адносіны суб’екта маўлення да выказваемага, што і вызначае разнастайнасць парадыгмаў ускосных Л.дз. ў розных мовах.
У бел. мове 3 Л.дз.: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны Л.дз. абазначае дзеянне, якое рэальна існуе, сцвярджаецца або адмаўляецца. Яму ўласцівы формы часу (цяперашняга, прошлага, будучага), асобы (за выключэннем безасабовых дзеясловаў) і ліку: «піша», «пісала», «будуць пісаць», «напішу», «не пісаў». Загадны Л.дз. выражае пабуджэнне да дзеяння, якое накіравана да інш. асобы (асоб), неадушаўлёных прадметаў або паняццяў, калі яны ўяўляюцца як адушаўлёныя (можа абазначаць заклік, загад, патрабаванне, прапанову, просьбу, параду). Асн. яго формы — 2-я асоба адзіночнага («ідзі») або мн. л. («ідзіце»), 1-я асоба мн. л. («ідзём»), апісальныя формы 3-й асобы адзіночнага і мн. л. з загаднай часціцай «няхай» («хай»): «няхай ідзе», «хай ідуць». Умоўны Л.дз. абазначае дзеянне, якое можа ці магло б адбыцца пры наяўнасці пэўных умоў. Выражаецца формамі прошлага часу дзеяслова ці інфінітыва з часціцай «бы» («б»): «спявалі б».
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1989.