атрад беспазваночных жывёл кл. гідроідных тыпу кішачнаполасцевых, або жыгучых. 2 падатр.: наркамедузы і трахамедузы. Пашыраны ўсюды ў морах у тоўшчы вады.
Дыяметр ад 1 мм да 10 см. Парасон празрысты, звычайна ярка афарбаваны. Па яго краі ёсць звычайныя і відазмененыя шчупальцы. якія выконваюць ролю гідрастатычных органаў. Размнажэнне палавое. Гл. таксама Медузы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́ФЕЛЕВЫЯ (Tuberales),
парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Уключае 2—3 сям. (труфелевыя, тэрфезіевыя, элафаміцэтавыя), больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах цёплага ўмеранага клімату Еўразіі і Амерыкі. Сапратрофы, Мікарызаўтваральнікі. Растуць у глебе пераважна ў дубровах, радзей у мяшаных лясах. Некат. ядомыя. На Беларусі трапляюцца 4 віды з родаў труфель, гіднотрыя, стэфензія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́КАВАЯ СЕ́ЯЛКА,
навясная або прычапная машына (сеялка) для рассейвання па паверхні поля мінер. угнаенняў (тукаў) перад ворывам або культывацыяй, а таксама для падкормкі збожжавых культур і траў. Найб.пашыраны Т.с. з талерчатым высявальным апаратам (талеркі круцяцца ад апорна-прывадных колаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЯНАФТО́ЛЫ, нафталінтыолы,
вытворныя нафталіну агульнай ф-лы C10H7SH; адносяцца да тыяфенолаў. Найб.пашыраны 2-Т. (2-нафталінтыол). Цвёрдае крышт. рэчыва, tпл81 °C, шчыльн. 1550 кг/м³. Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры. Атрымліваюць аднаўленнем 2-нафталінсульфакіслаты C10H7SO3H. Выкарыстоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, як паскаральнік пластыфікацыі каўчукоў (у сумесі з воскам), стабілізатар палімераў (гл.Антырады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШЧЫ́ЛЬНЕНЫЯ ПАСЕ́ВЫ,
вырошчванне ў міжраддзях адной с.-г. культуры інш. культуры (ушчыльняльнай). Дазваляе больш прадукцыйна выкарыстоўваць пасяўную плошчу і павышаць ураджайнасць. Найб.пашыраны ў агародніцтве, напр., вырошчванне цвятной капусты ў міжраддзях памідораў позніх сартоў, агуркоў — у міжраддзях позняй капусты ці морквы; у ахоўным грунце — вырошчванне пекінскай капусты, салаты, зялёнай цыбулі і інш. у міжраддзях агуркоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМО́ВАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой ушчыльненнем фармовачнай сумесі ў апоках або без іх вырабляюць ліцейныя формы. Выкарыстоўваецца таксама для вымання з формы ліцейных мадэлей, вытв-сці адлівак.
Адрозніваюць Ф.м. ўстрэсвальныя (найб.пашыраны), прэсавыя, вібрапрэсавыя, пескамётныя. Сумесь ушчыльняюць таксама на пескадуўных машынах, пескастрэльных машынах. Набылі пашырэнне фармовачныя паўаўтаматы, аўтаматы і аўтам. блок-лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. fluxus цячэнне + ...метр), веберметр,
прылада для вызначэння змен магнітнага патоку па эрс, што індуцыруецца ў вымяральнай шпулі. Найб.пашыраны Ф. магнітаэл. (магнітаэлектрычная прылада з рухомай часткай — лёгкай бескаркаснай рамкай, якая знаходзіцца ў нейтральнай раўнавазе) і фотаэл. (магнітаэл. гальванометр з люстэркам на рухомай рамцы, да якой падключаецца вымяральная шпуля). Выкарыстоўваецца пры лабараторных вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНА́РЫЯ (Funaria),
род брыевых імхоў сям. фунарыевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ф. вільгацямерная (F. hygrometrica). Трапляецца на вільготных лугах, палях, каля будынкаў.
Дзярнінкі рыхлыя. Сцябло даўж. 0,5—5 см. Лісце яйцападобнае ці ланцэтнае, суцэльнае або зубчастае. Каробачка ад прамастойнай да павіслай. Каўпачок клабукападобны, З доўгай дзюбкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕФІ́ТЫ [ад грэч. chamai на зямлі + ...фіт(ы)],
расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца на выш. 20—30 см над паверхняй глебы; адна з жыццёвых форм раслін. Звычайна зімой укрыты снегавым покрывам. Да Х. адносяць паўкусты, кусцікі, паўкусцікі, некат. шматгадовыя травы, імхі. Пашыраны ў тундрах, высакагор’ях, таксама ў некат. міжземнаморскіх тыпах расліннасці (таміляры, фрыгана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПАНО́МЕТР (ад лац. expono выстаўляю, паказваю + ...метр),
прылада для вызначэння вытрымкі і дыяфрагменнага ліку пры фота- і кіназдымцы. Бывае аптычны (з аптычным клінам), фотаэлектрычны (найб.пашыраны) і таблічны (калькулятар). Многія фота- і кінаапараты маюць убудаваныя Э. ці экспанаметрычныя механізмы, мех. ці эл. звязаныя з механізмамі ўстанаўлення (ці адпрацоўкі) экспазіцыйных параметраў. Гл. таксама Экспазіметр.