Казы́тка1 ’русалка’: «Казыркі маюць быць белые, як снег, паненкі і вельмі пекныя» (Федар., 1, 76, 76). Гэтая ж лексема прыводзіцца і ў Інстр. II; статус апошняй няясны, не выключана, што гэта эксцэрпцыя з Федароўскага. Да казытаць (гл.) матывацыя зразумелая: «русалкі як зловяць, так заласкочуць (заказычуць) цыцкамі».

Казы́тка2 ’ласка, жывёла Mustela nivalis’ (Мат. Гом.). Ілюстрацыя ў слоўніку («Учора папужала маіх хлопцаў казытка, дык больш во не пойдуць па каласы», с. 194) дазваляе думаць пра магчымую сувязь з казытка©. Перанос назвы ў такім разе мог бы быць у выніку нейкай функцыянальнай субстытуцыі рэалій. Параўн. вядомы выпадак з назвай расамахі: расамаха, расамаканейкі невядомы звер’ і ’нейкая страшная жанчына’. Тут можна было б думаць пра адваротны перанос у выніку забыцця рэаліі ці верагодным атаясамліванні рэалій, вядома, што ласка лічылася дэманічнай істотай, якая магла прынесці шкоду свойскай жывёле, гэта дазваляе меркаваць і аб магчымым ужыванні дзеяслова казытаць у дачыненні да начных паводзін ласкі ў хляве. Калі гэта так, можна разглядаць назву казытка як самастойную. Аднак яна з’яўляецца, безумоўна, другаснай, даўні тэрмін — ’ласка, ласіца’. У сваю чаргу казытаць таксама інавацыя, ужывалася даўняе ласкатаць. Можна дапусціць, што казытка ’Mustela’ гэта калька назвы ласка, якая (пры калькаванні) была суаднесена з ласкатаць ’казытаць’. Калі ж сапраўды ёсць нейкая сувязь паміж ласка і ласкатаць. то тэрмін казытка мог быць утвораны ад казытаць паводле той самай матывацыі. Для ласка, ласіца прапанаваны былі розныя этымалагічныя версіі. Найбольш аргументаванай уяўляецца этымалогія, паводле якой назва łasica (магчыма, першасны дэмінутыў) ад *lasa; апошняе — дэрыват ад прасл. прыметніка ’назва колеру’, гл. Слаўскі, 5, 15–17, там жа літ-pa і агляд версій. Па другой версіі Трубачоў (ЭИРЯ, 2, 29–32) звязвае ласіцу, ласку з праслав. *lastaf *lastovica ’ластаўка’, якое суадносіцца з ласка ’любоў, пяшчота і інш.’ Таксама і Слаўскі (там жа) мяркуе, што ў паўн.-слав. мовах магло адбыцца другаснае збліжэнне (у выніку народнай этымалогіі) з *lasli() ці, можа, */as*ö (лакамы, ласы); раней Растафіньскі (на падставе цікавых назіранняў над паводзінамі ласкі) і Брукнер звязвалі з прасл. *lasiti(). Відавочна, што матывацыя такога тыпу (ласка: якая лавіцца) не падыходзіць для тлумачэння казытка, магчыма, толькі падкрэсліваецца невыпадковасць суаднесенасці казытка (як калькі) з гукавым комплексам ласк‑. Паўн.-слав. *laskotatit як аб гэтым мяркуе Слаўскі (5, 28), магчыма, з’яўляецца інтэнсівам ад прасл. *laskati, аднак не выключана, што суадносіцца з lъзкъЛай ’казытаць’. Таму цяжка меркаваць аб яўнай суаднесенасці назвы ласка ’Mustela’ і ласкатаць. Хутчэй за ўсё тут разам уплывалі і падабенства гукаў і народная этымалогія, і казытка. як калька ласка, абумоўлена шэрагам розных фактараў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

one

[wʌn]

1.

n.

1) адзі́н -наго́ m., адна́ f., адно́ n.

one by one — адзі́н па адны́м

at one — як адзі́н, у зго́дзе

2) (замяня́е ране́й ужы́ты назо́ўнік)

I gave him the one he wanted — Я даў яму́ то́е, што ён хаце́ў

3) адно́ цэ́лае

to make one —

а) быць адны́м (з гру́пы, па́ртыі)

б) злучы́цца з кім; ажані́цца з кім

one and all — усе́

2.

adj.

1) адзі́н

а) one apple — адзі́н я́блык

б) I saw him one day last week — Я ба́чыў яго́ аднаго́ дня на міну́лым ты́дні

2) такі́ са́мы

They held one opinion — Яны́ былі тае́ са́мае ду́мкі

3) не́йкі, адзі́н

One John Brown was elected — Вы́бралі не́йкага Джона Браўна

4) няшма́т

one or two — не́калькі

5) пе́ршы

а) room one — пако́й ну́мар адзі́н

б) volume one — пе́ршы том

3.

pron.

(ужыва́ецца безасабо́ва)

One never knows what may happen — Ніко́лі ня ве́даеш, што мо́жа зда́рыцца

One must observe the rules — Трэ́ба трыма́цца пра́вілаў

one another — адзі́н аднаго́

They were in one another’s way — Яны́ заміна́лі адзі́н аднаму́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

a

[unstressed ə; stressed eɪ]

adj. or indefinite article

1) неазнача́льны арты́кль (не пераклада́ецца). “a” ста́віцца пе́рад зы́чнымі, апрача́ нямо́га “h”, пе́рад “eu” ды “u”: a tree, a horse. “an” — пе́рад гало́снымі і нямы́м “h”: an apple, an heir.

2) а́ста пе́рад со́бскімі імёнамі) такі́, гэ́ткі як

a Napoleon — такі́ Напалео́н

He is a Cicero in eloquence — Ён як Цыцэро́н у красамо́ўстве

She is a saint among women — Яна́ як сьвята́я сяро́д жанчы́н

3) адзі́н

to have a million dollars — мець мільён даля́раў

not a — ані́, нія́кі

4) не́калькі

a good many — ве́льмі шмат

a little — кры́шку

5) “a” звыча́йна ўжыва́ецца пасьля́

all of, many of, many, such, what: all of a size — усе́ тако́й са́май велічыні́

many a man — шмат хто

such a — такі́

what a bore — што за нуда́

6) у некато́рых зваро́тах

twice a day — дво́йчы на дзень

once a week — раз на ты́дзень

one cent a piece — па цэ́нце за шту́ку

90 cents a dozen — дзевяно́ста цэ́нтаў за ту́зін

7) не́хта

a Mr. Henry Green — не́йкі спада́р Гэ́нры Грын

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рэ́зацца, рэжуся, рэжашся, рэжацца; незак.

1. Раздзяляцца на часткі пад дзеяннем чаго‑н. вострага. — Мама ніколі не давала .. [нажніц], але я бачыў, як добра рэзаўся імі нейкі чырвоны матэрыял! Што б мне паспрабаваць парэзаць? Арабей.

2. Разм. Забіваць, рэзаць сябе чым‑н. вострым. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае [схільнасць] да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.

3. Разм. Рэзаць, рабіць балюча, муляць. Пальцы мае не надта могуць чым пахваліцца: то грыф ім тоўсты, то далёка адзін ад аднаго лады, то рэжуцца струны. Скрыган. / у безас. ужыв. Андрэй уздрыгвае, трэ пальцамі вочы — рэжацца пад павечкамі... Пташнікаў.

4. Церціся, шаравацца аб што‑н. Не лескаталі калёсы — тут быў пясок, храплі толькі ад пылу коні, і рэвалася ў некага ціха жалеза аб жалеза: кола аб загваздку. Пташнікаў.

5. Разм. Урэзацца ў што‑н. Вось гара. Прыціхлі коні, Колы рэжуцца ў пясок. Колас.

6. Разм. З’яўляцца, прарэзвацца (пра зубы). У сына першы рэзаўся зубок — Матуля шмат начэй не спала. Корбан.

7. Разм. Біцца халоднай зброяй. А людзі? Яшчэ не пакінулі біцца, Калоцца, рэзацца... Куляшоў. // Сварыцца. — От жа адвакаты рэзаліся — як сабакі!.. Брыль.

8. Разм. Гуляць з азартам у якую‑н. гульню. Рэзацца ў шашкі. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

9. Зал. да рэзаць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бляск, ‑у, м.

1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў і залівала асляпляючым бляскам увесь свет. Колас. Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск. Прануза. Ад снежнага бляску мроілася ў вачах. М. Стральцоў. // Святло, якое адбіваецца на чым‑н. Палазы шліфуюць дарогу да бляску шкла. Бядуля. Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ. Грыша глядзеў на панскія хромавыя боты, начышчаныя да бляску. Пальчэўскі.

2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану. Пацямнеў свавольны бляск вачэй. Звонак. Кірыла Пракопавіч зноў падхапіўся, задумаўся... У яго сіняватых, незвычайна жвавых вачах столькі бляску! Кухараў. Дулеба паволі падняўся, і ў яго вачах Бярозін заўважыў сухі і рашучы бляск. Шчарбатаў.

3. перан. Раскоша, багацце; усё, што ёсць лепшага. Фальварак пана Чарнецкага ніколі не бачыў такога бляску, не чуў такой музыкі, не меў такой радасці, як у гэты вечар. Бядуля. У чыстай палавіне [хаты] сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры. Зарэцкі. // Глянец на чым‑н. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй. Пысін. // Знешняя бліскучасць, знешні глянец. [Вольга:] — Вы [Выхвалінскі] усё каб для вока было, стараецеся. Усё на вонкавы бляск глядзіце. Краўчанка. Але ў ім [Сцяпане] бляску нестае — Ён нейкі непрыкметны муж, звычайны. Корбан.

4. перан. Пра яркае выяўленне чаго‑н. Бляск таленту, розуму. □ «Палескія аповесці» — першы буйны празаічны твор, дзе ва ўсім сваім багацці і бляску заззяла беларуская мова. Навуменка.

•••

З бляскам — вельмі добра, выдатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзі́ба, ‑ы, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам, якія складаюць адну гаспадарку (у сельскай мясцовасці). Перад .. [Нявідным] раскрываецца круглая паляна, а на паляне відаць сядзіба — хутар ці сярэдняй рукі фальварак. Колас. Суровая, марозная была зіма, снегам замяло дарогу, што вяла з лесу ў далёкую панскую сядзібу. Лупсякоў. — Я так мяркую, — казаў .. [Ксяпевіч] далей, — што хоць сядзіба Несцяровічаў у нізіне, з гарышча хаты ці з вышак адрыны ўся шаша як на далоні. Новікаў. // Памешчыцкі дом як цэнтр маёнтка. Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной. «Помнікі». // Гаспадарчы і жылы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства (саўгаса, калгаса і пад.). Люся другі месяц жыла з бацькамі на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Дружба». Даніленка. Ад эмтээсаўскай сядзібы метраў з чатырыста — і поле. Лобан. // Разм. Наогул — месца, дзе размяшчаецца якая‑н. установа. У грамадзянскую вайну цеснаватыя пакоі гэтага, дома на нейкі час сталі сядзібай польскай дэфензівы і, напэўна, нямала б маглі расказаць аб мужнасці перад вачыма смерці барацьбітоў антыбелапольскага падполля і беларускіх партызан 1919 года У. Шумскага, С. Плашчынскага і інш. Ліс.

2. Зямельны ўчастак, заняты збудаваннямі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам. [Сымон:] — А якая ў мяне сядзіба! Шостая частка яго [Халусты]. Чарнышэвіч. Сядзіба ў Мацея Глоткі шырокая, а от жа наважыў новую хату паставіць ледзь не ўпрытык да суседскіх акон. Марціновіч. // Зямельны ўчастак каля дома, заняты агародам, садам; прысядзібны ўчастак. Усё забрала мачыха, прыхапіўшы і тое, што вырасла на сядзібе. Шамякін. На сядзібе былі яблыні, слівы і розныя садовыя пусты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чаго. Пазбягаць чаго‑н., ухіляцца ад чаго‑н. Я не раз здзіўляўся, як спрытна ўнікалі шафёры амаль непазбежных аварый. Мележ.

2. чаго. Ухіляючыся, пазбягаць чаго‑н. Калі праўду казаць, дык Яўген і ўнікаў тых заданняў, якія былі звязаны з паездкамі ў родныя мясціны. Сабаленка. Але ў размове ўжо [Зося і Паходня] не закраналі таго, аб чым толькі што гаварылі і што патрабавала яснасці. Абое баяліся і знарок унікалі яе — няхай яна акрэсліцца як-небудзь пазней, ці варта спяшацца!.. Хадкевіч. // Устрымлівацца ад чаго‑н. Насця была здзіўлена пераменай у паводзінах мужа, але цярпліва маўчала. Яна ўнікала лаянак. Сіняўскі. // Ратавацца ад чаго‑н., мінаць што‑н. Сабака сарамяжа павільваў хвастом, быццам сказаць хацеў: — Бывае ж такі выпадак, што як ні ўнікаеш, а ўсё ж спатыкаешся. Мурашка.

3. каго-чаго. Стараюцца, не жадаць сустракацца з кім‑, чым‑н. Кінуўшы мужа, Марына Паўлаўна як мага старалася ўнікаць з ім сустрэчы. Зарэцкі. [Тапурыя:] — Пачаў я ўнікаць людзей, і нейкі час як бы хвароба ў мяне такая была: дрэнна мне пры людзях! Самуйлёнак. Непакоіла няпэўнасць адносін з Ленай. Чаму дзяўчына ўнікае яго [Андрэя]? Няўжо яна пагарджае ім? Сапрыка. // ад каго. Быць заўважаным, убачаным. Так, глытаючы слёзы, прыўды, разважае Алена. Ад Ганькі не ўнікае матчын настрой. Васілевіч.

4. у што. Удумвацца, імкнуцца зразумець сутнасць чаго‑н. Віктар учытваўся, унікаў у змест. І раз, і другі прабягаў вачыма напісанае. Паўлаў. Толькі там, пад зямлёю, калі сачыў за працай Сапегі, унікаў у складаныя яе дэталі, ён [Савіцкі] перайначваўся. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжа́р, ‑у, м.

1. Вага чаго‑н. (звычайна цяжкага). Пад цяжарам .. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. [Чалавек] грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду. Караткевіч.

2. Цяжкая ноша, груз вялікай вагі. Цяжары падвозіць, Як волат нястомны, Наш «МАЗ» — грузавік Дваццаціпяцітонны. Нядзведскі. // У спорце — снарады для падымання.

3. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым‑н. адказным, непрыемным і пад. Цяжар няволі. Цяжар турбот. Цяжар вайны. □ Гады праз два калгас узбуйніўся, і Шалюта адразу пачуў на сваіх плячах непамерны цяжар гаспадарскіх клопатаў. Дуброўскі.

4. Адчуванне (звычайна непрыемнае) чаго‑н. цяжкага (у целе, галаве і пад.). Распраналася яна [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ. Ва ўсім целе і асабліва ў нагах адчуваўся нейкі цяжар. Кулакоўскі. // перан. Тое, што гняце, прыгнятае, выклікае сумны, змрочны настрой. І лепш аддайся светлым марам, Каб месца не было жальбе, Калі каханне не цяжарам, А песняю жыве ў табе. Астрэйка. Кожны раз, як душа натоміцца, Я, каб скінуць з яе цяжар, Прыпадаю да Вашых томікаў — Вашых думак і Вашых мар. Тармола. І чуцен ціхі сэрца голас, Хоць на душы ва ўсіх цяжар. Дзень добры, друг, Наш бацька Колас — Народа нашага пясняр! Прыходзька. Прыгінае і самых высокіх Да зямлі вечны цяжар гадоў. І цішэюць, цішэюць крокі У людзей і старых гарадоў. Сіпакоў.

•••

Цэнтр цяжару гл. цэнтр.

Скінуць цяжар гл. скінуць.

Цяжар з душы спадзе — пра пачуццё палёгкі, якое наступае пасля вызвалення ад таго, што гняло, заклапочвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pan

м.

1. спадар; пан;

pan Kowalski — спадар Кавальскі;

pan doktor — спадар доктар;

2. вы;

jak się pan miewa? — як маецеся?, як жывяце?;

czy to ~a parasol? — гэта ваш парасон?;

czy wiedział pan o tym? — вы ведалі пра гэта?;

proszę ~a! — прабачце! (пры звароце);

być z kim na pan — быць з кім на Вы;

3. чалавек; мужчына;

jakiś pan chce ~a widzieć — нейкі чалавек хоча вас бачыць;

dla ~ów — для мужчын;

4. гаспадар; уладар; пан;

pan sytuacji — гаспадар становішча;

pan na zamku — уладар замка;

5. Госпад; Бог;

Pan Bóg — Госпад Бог;

za pan brat — запанібрата;

pan młody — малады, жаніх

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Каза́ць ’выказваць у вуснай форме якія-небудзь думкі, меркаванні, расказваць, гаварыць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; міёр., З нар. сл.; Гарэц., Касп.; палес., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Радч., Сцяшк., Шат., Яруш.), ’абавязваць, загадваць’ (БРС, ТСБМ, Нас.), ’паказваць’ (ТСБМ). Крыніцы, на жаль, вельмі неаб’ектыўна паказваюць геаграфію слова; гэта зразумела, таму што дыферэнцыяльныя слоўнікі не ўключаюць лексіку такога тыпу. У іншых слав. мовах: укр. казати ’гаварыць, абавязваць’, казатися ’паказвацца, яўляцца’, рус. казать ’паказваць’, ’гаварыць’, ’абавязваць’, ’даваць параду, вучыць’, казаться ’паяўляцца’ і інш., польск. kazać ’расказваць, настаўляць’, ’прапаведаваць’, ’абавязваць’, ’патрабаваць’, славін. kȧ̃zăc ’прапаведаваць’, каш. kazac ’прапаведаваць’, ’загадваць, абавязваць’, н.-луж. kazaś ’загадваць’, ’запрашаць’ і інш., в.-луж. kazać ’загадваць, патрабаваць’, чэш. kázati ’прапаведаваць’, ’загадваць’, славац. kázať ’загадваць’, ’чытаць пропаведзь’, славен. kázati ’паказваць’, серб.-харв. kázati ’выказаць, паказаць’, макед. каже ’выказаць’, ’паказаць’, балг. кажа ’выказаць’, ’назваць’, ’загадаць’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 169, прасл. форма гэтых слоў kazati дуратыўны дзеяслоў на ‑ati з падоўжаным каранёвым галосным а < ō. Слоўнік дапускае, што ў аснове kazati ляжыць, такім чынам, *koz‑, якое непасрэдна ў слав. мовах не зафіксавана. Магчыма, існаванне такой формы ўскосна пацвярджае быццам бы роднаснае čeznǫti, дзе, як нейкі эквівалент нулявой ступені, рэгулярнай для дзеясловаў на ‑nǫti, прысутнічае апафанічна зыходная ступень ‑e‑. Адносна семантыкі Слаўскі (2, 110) мяркуе, што зыходным значэннем было ’даць магчымасць бачыць, аглядаць’ (’даць бачыць’, ’паказаць’). Развіццё гэтага — з’яўленне значэння ’гаварыць’ (⩾ ’расказваць, загадваць’) і інш. Агульная семантыка ’звяртаць нечым увагу на што-н. (з дапамогай жэста або слоў)’. У якасці паралелі прыводзіцца лац. dīcō ’кажу’ пры грэч. δείκνῡμι, ’паказаць’ (так яшчэ ў Патабні, РФВ, III, 1880, 102–103). Трубачоў (Эт. сл., 9, 169), прымаючы такую версію, мяркуе, што на гэтай жа падставе сюды неабходна аднесці і каўзатыўнае kaziti, уласна ’меціць’ → ’псаваць’, нягледзячы на тое што kazati і kaziti звычайна разглядаюцца асобна. Ніжэй Трубачоў (там жа) падкрэслівае, што для гнязда kazati, kaziti, čeznǫti дамінуючымі і зыходнымі былі значэнні ’паказваць, рабіць знак, меціць’, па гэтай прычыне некаторыя з і.-е. паралелей нельга лічыць надзейнымі. Для слав. kazati мяркуецца сувязь з і.-е. *k​ek̑, *k​ok̑‑ ’блішчаць, паказвацца; бачыць’ (Слаўскі, 2, 110). З лексемных адпаведнікаў можна прывесці ст.-інд. kā́śate ’з’яўляецца, блішчыць’, ст.-іран. čašte ’ён вучыць’, ākasat ’(ён) пабачыў’, грэч. τέχμαρ ’знак, прыкмета’. Што ж датычыцца адзначаных у славянскіх мовах значэнняў, то пры іх аналізе, на думку Слаўскага (там жа), неабходна лічыцца з магчымым уплывам прыставачных утварэнняў. Параўн. яшчэ Махэк₂, 246, дзе прапануецца выводзіць слав. kazati з і.-е. *kās, аб чым можна меркаваць, параўноўваючы слав. kazati са ст.-інд. śās‑ti ’паказвае, папракае, павучае і інш.’ Аднак гэта версія мала пераканаўчая па прычыне неадэкватнасці фанетыкі слав. і ст.-інд. слоў. Няясныя магчымыя трансфармацыі фанетыкі і для Махэка, і таму ён дапускае адваротны ўплыў на kazati прасл. kaznь (гл. Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)