ПАЛЯКО́ВА (Таццяна Дзмітрыеўна) (н. 12.6.1953, Мінск),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1977 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (у 1993—99 заг. кафедры), у 1997—2000 дырэктар НДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па псіхолага-пед. праблемах спорту, фіз. рэабілітацыі насельніцтва і аздараўленчай фізкультуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і методыцы стралк. спорту, падрыхтоўкі спецыялістаў па фіз. рэабілітацыі для лячэбных і лячэбна-прафілакт. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНГ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 7.5.1937, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1960), ВПШ пры ПК КПСС (1976). З 1960 працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., нам.нач. Любанскага, нач. Салігорскага раённых вытв. калгасна-саўгасных упраўленняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкома. У 1972—82 1-ы сакратар Смалявіцкага райкома КПБ, заг.с.-г. аддзела, сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1982—86 1-ы нам. старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкома. З 1986 старшыня Дзярж.к-таБССР па цэнах, нам. старшыні Дзярж. планавага к-таБССР. З 1990 заг. аграрнага аддзела ЦККПБ. У 1990—91 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1986, Бюро ЦККПБ у 1990—91. У 1991—94 нам. Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь, міністр эканомікі. З ліп. 1994 нам., з ліст. 1996 в.а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З лют. 1997 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНІЧНЫ ТАВАРААБАРО́Т,
1) продаж тавараў нар. спажывання непасрэдна спажыўцам; завяршальная стадыя працэсу таварнага абарачэння. Уключае прададзеныя насельніцтву тавары і паслугі, якія аказаны прадпрыемствамі рознічнага гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, дробнааптовы продаж прадпрыемствам і арг-цыям, рэалізаваную на рынках прадукцыю.
2) Эканам. паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць продажу тавараў нар. спажывання непасрэдна спажыўцам. У 1990 у Рэспубліцы Беларусь Р.т. склаў 18,7 млрд.руб., у 1995—46 853 млрд.руб., у 1999—1 502 028 млрд.руб. Для адлюстравання дынамікі Р.т. выкарыстоўваюць індэксы фіз. аб’ёму Р.т., якія разлічваюцца ў супастаўных цэнах. Калі за 100% фіз. аб’ёму Р.т. ў Рэспубліцы Беларусь лічыць Р.т. 1990, то ў 1995 Р.т. склаў 43,1%, а ў 1999—92,5%. За апошняе дзесяцігоддзе значна вырасла роля недзярж. прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання: калі ў 1990 іх уклад у агульны Р.т. у Рэспубліцы Беларусь складаў 34,2%, то ў 1999—73,1%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандэнса́цыя, ‑і, ж.
1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі.// Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.
2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.
3.перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў!Шынклер.Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу.«Беларусь».
[Лац. condensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Выдумаць, прыдумаць. Прасцей за той шлях, што прывёў пастушка з маленькай вёскі Раткава да высокай годнасці Героя Савецкага Саюза, цяжка здумаць.«Беларусь».// Падумаць, дадумацца. — Я ж і цяпер сад калгасны даглядаю. А ты нават не здумаеш заглянуць на мой хутар.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго‑н. Паваротныя механізмы. □ Два паравозы нейкім цудам трапілі ў яму паваротнага круга.Лынькоў.
2.перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае. Паваротны момант у жыцці. □ Разгром немцаў пад Сталінградам з’явіўся паваротным пунктам у ходзе Айчыннай вайны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытры́зніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Здацца, паказацца ва ўяўленні, у сне. Перш прытрызнілася мора, а разам з ім і апошнія хвіліны на кацеры, што ішоў на дно.«Беларусь»./убезас.ужыв.Не, мне не прытрызнілася: я чуў, як за дзвярамі твой голас настойліва паўтараў слова «пусціце!»Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́та, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і бацька (у 1 знач.). Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь.Брыль.Мне так шкада стала свайго дому, мамы і таты, братоў і сясцёр!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, працягваецца шмат гадоў. Шматгадовая дзейнасць. Шматгадовы вопыт.
2.Спец. Які расце некалькі ці шмат гадоў (пра расліны). Шматгадовыя травы. □ Уся плошча забрукавана, акаймавана гранітам і абсаджана шматгадовымі ліпамі.«Беларусь».Для прыгатавання сенажу ўсюды выкарыстоўваецца атава сеяных шматгадовых і прыродных траў.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЕННАПАЛО́ННЫЯ,
у міжнародным праве асобы, што ўваходзяць у асабовы склад узбр. сіл і апалчэння, партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення, якія ў час ваен. канфлікту трапілі пад уладу варожай дзяржавы. Рэжым ваеннапалонных вызначаны Гаагскімі канвенцыямі 1899 і 1907 аб законах і звычаях вайны, а таксама Жэнеўскай канвенцыі 1949, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Абыходжанне з ваеннапалоннымі пры ўсіх абставінах павінна быць гуманнае, без дыскрымінацыі. Замах на жыццё і фізічную недатыкальнасць ваеннапалонных, на іх чалавечую годнасць не дапускаецца. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць ваеннаслужачых за дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі.