Акалі́чнасць (БРС, Нас.), рус.околичность ’аколіца’ (1520) (Нас. гіст.) < польск.okoliczność (Рыхардт, Poln., 84), якое ў сваю чаргу ад okolica, okoliczny. Аднак няма фармальных крытэрыяў, каб давесці іменна гэты шлях запазычання. Бел.акалічнасць магло таксама паходзіць ад акалічны, аколіца. Семантычны зрух акалічнасць ’тое, што навокал’ > акалічнасць мог адбыцца і на беларускай глебе: параўн. ням.Angelegenheit. Брукнер, 249.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арыенці́р, ‑а, м.
1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір.
2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.
3.перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вандро́ўнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае. Вось у гэтае мястэчка і накіраваліся нашы вандроўнікі — Лабановіч і Садовіч.Колас.
2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, пастаянна знаходзіцца ў дарозе. Міхаіл Сярмяжка лічыць, што яго шлях будаўніка-вандроўніка не надта доўгі.Дадзіёмаў.
3. Той, хто вядзе неаселы спосаб жыцця; качэўнік. Жывёлаводы-вандроўнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прато́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пратарыць.
2.узнач.прым. Пракладзены яздой, хадзьбой (пра дарогу і пад.). Па пратораных дарогах ехаць небяспечна, наўпрасцяк — снег глыбокі, ды і след па цаліне адразу выдасць.Шамякін.Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях пабягуць.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услы́х, прысл.
Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон.Даніленка.Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы.Чарнышэвіч.«Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́пас, ‑у, м.
1. Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця.Ярош.
2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.
[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зялёны, -ая, -ае.
1. Колеру травы, лісця.
Зялёная тканіна.
Зялёная фарба.
2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).
З. твар.
3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).
Зялёныя насаджэнні.
З. корм.
4. Недаспелы, няспелы.
Зялёныя яблыкі.
Журавіны яшчэ зялёныя.
5.перан. Нявопытны з прычыны маладосці.
З. падлетак.
Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).
◊
Зялёная вуліца — ужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́жа, -ы, мн. -ы, руж, ж.
1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.
Усеяць чый-н.шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).
2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.
○
Ружа вятроў (спец.) —
1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;
2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.
|| памянш.ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. алей.
Сямейства ружавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)