у сакавіку́ бу́дучага го́да im März nächsten Jáhres, nächsten März
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел.осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́ўнік ‘збор размешчаных у пэўным парадку слоў з тлумачэннем або перакладам на іншую мову’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Паводле Гіст. мовы (2, 146), слова з’явілася ў пачатку XX ст. Відавочна, паланізм: з польск.słownik ‘тс’. Да слова (гл.). У славянскіх мовах, магчыма, калька лац.vocabularium ‘тс’ ад vocabulum ‘слова’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ідэа́л. Запазычанне пачатку XX ст. Фанетычная форма (адсутнасць дзекання) сведчыць хутчэй аб польск. (Гіст. лекс., 261; Гіст. мовы, 2, 144), чым аб рус. пасрэдніцтве (як Крукоўскі, Уплыў, 77; Гіст. лекс., 272), але націск. Польск.ideał з лац.idealis ’ідэальны’ (SWO, 295). За польск. пасрэдніцтва дзеяслова ідэалізава́ць суф. ‑аваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імпера́тар. Ст.-бел.императоръ (з пачатку XVII ст.) запазычана з польск.imperator, дзе з лац.imperator ад imperare ’кіраваць, загадваць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26; SWO, 300). Тым жа шляхам імпе́рыя з лац.imperia. Для рус.импера́тор, импе́рия польская — таксама мова-пасрэднік (Фасмер, 2, 129; Шанскі, 2, I, 58, 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
губе́рня, ‑і; Рмн. ‑рань; ж.
Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі з пачатку 18 ст. і ў СССР да 1924–29 гг. //Уст. Губернскі горад. Стаіць [гарадавы], як той пастух над статкам, І наглядае за парадкам — На тое ж горад і губерня.Колас.
•••
І пайшла пісаць губерня (жарт.уст.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы.Мікуліч.
2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміса́р, ‑а, м.
1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, арганізацыйнымі, адміністрацыйнымі функцыямі. Батальённы камісар. Ваенны камісар. Народны камісар. □ У вайну Пракоп Пракопавіч партызаніў: спачатку быў камандзірам атрада, .. пасля — камісарам брыгады.Шамякін.
2. За мяжой і ў Расіі ў 18 — пачатку 20 стст. — чыноўнік, які выконвае паліцэйскія функцыі; прыстаў. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць.Колас.
[Фр. commissaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістапа́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег.Чорны.
2.‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання. Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́та, ‑ы, ДМ даце, ж.
Дакладны каляндарны час якой‑н. падзеі, здарэння. У новым Зацішку спяваюць дзяўчаты, Калгас адзначае прыкметную дату.Хведаровіч.// Памета на дакуменце, пісьме і пад. пра час (год, месяц, чысло) яго напісання. Паставіўшы подпіс і дату, Алік прачытаў напісанае ўсё з пачатку.Кулакоўскі.Собіч запісаў дату і суму ў сваю кантрольную картку.Скрыган.
[Фр. date.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)