Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба 1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́лава́ць, ба́лава́цца (Нас., Касп., Сержп.). Рус. ба́лова́ть, укр. балува́ти. Здаецца, можна звязаць з ст.-слав. баловати ’лячыць’, балии ’лекар’, бальство ’медыцына’. Бернекер, 42; Праабражэнскі, 1, 15. Аснова *bal‑ (што в балии ’лекар’), магчыма, да *bajati ’гаварыць’ (→ ’чараваць, лячыць’). Іншыя шукаюць сувязь з ст.-інд. bālás ’малады, дзіцячы’, bālás ’дзіця, хлопчык’. Уленбек, 189. Гл. таксама Фасмер, 1, 117, параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стату́т ‘кодэкс, звод законаў’, ‘звод правілаў, палажэнняў’ (ТСБМ, Стан., Гарэц.), ‘перашкода, супынак’ (Нас.), ста́тут ‘аснова дзейнасці арганізацыі, таварыства і інш.’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. статутъ ‘кодэкс, звод законаў’. Запазычана праз польск. statut ‘тс’ (параўн.: “ustawy… łacińskim językiem pisane, statutami zowią”, Варш. сл., 6, 406) або непасрэдна з лац. statutum ‘правіла’, першапачаткова ‘тое, што ўстаноўлена’ (ад statuere ‘паставіць, учыніць’, роднаснага *stati, гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туры́гаць (туры́гаты) ‘кляваць, торкаць (пра рыбу)’ (кам., Жыв. НС). Да то́ргаць 1 (гл.), аснова змененая для перадачы шматкратнага дзеяння. Параўн. торыгаць, тарыгаць ‘турзаць’ (гл.), чэш. мар. terygať ‘перасяляць’, славац. terigať sa ‘цягнуцца, з цяжкасцю ісці’ — апошнія Махэк₂ (510) разглядае як вынік метатэзы з redygať, што няпэўна; Кралік (610) дапускае кантамінацыю. Варыянтнасць вакалізму характэрная для рэфлексаў прасл. *tъrg, *tьrg, параўн. Варбат, Исследования., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фон​1

(фр. fond, ад лац. fondus = аснова)

1) асноўны колер карціны (напр. светлы ф.);

2) задні план карціны або таго, што мы бачым (напр. дом на фоне мора);

3) перан. агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца (напр. агульны ф. падзей).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вечарні́кі ’вячоркі’ (навагр., З нар. сл.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік (< ‑ikъ) (ад прыметніка вячэрн‑і (< večerьn‑ь)). Першапачатковае Nomen agentis семантычна стала абазначаць Nomen abstractum і м. р. мн. л. (у дадзеным выпадку звычайна femininum або pluralia tantum; параўн. вечарніца, вячоркі). Такая змена роду абумоўлена, відаць, тым, што словаўтваральная аснова вечар‑ м. р.; тое ж і ў іншых слав. гаворках; параўн. польск. wieczorynek ’забава ўвечары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карнаву́гал ’круглая упадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада’ (Яшк.). Відавочна, складанае слова: карна‑вугал. Другая аснова празрыстая. Яе значэнне ’асобная частка поля’. Што датычыцца першай, то яна ўваходзіць у склад іншых слоў, сярод які* найбольш распаўсюджанае карнавухі (гл.) ’з алрэзанымі вушамі’. Параўн. таксама карнаткі (гл.), гл. карпаць. Такім чынам карпавугал мела першаснае значэнне ’адрэзаны вугал, адрэзаная частка поля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паі́ць ’даваць піць каму-н.; насычаць вільгаццю, вадой’. Рус. пои́ть, ст.-рус., ст.-слав. поити, польск. poić, чэш. pojiti, серб.-харв. по̀јити, славен. pojíti, pojim, балг. поя́ ’паю’. Праслав. pojiti. Фасмер (3, 304) асновай гэтага дзеяслова лічыць прасл. *pojь ’напітак’, які ад піць (гл.) з аблаутам у корані. Махэк (452) мяркуе, што ў прасл. была ўтворана дзеяслоўная аснова з poj‑, г. зн. не абавязкова ад назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Полць, польць, полец ’кавалак’ (Нас., Сцяшк. Сл.), пэлць ’тс’; пэльц (лун., Шатал.). Укр. півть, пілть, рус. полть, польск. połeć ’сала, бок тушы; кавалак’, в.-луж. połć ’сала’, чэш. polt ’бок тушы’, славац. pôlt ’шматок сала (вэнджанага)’, славен. plȃt ’рассечаная палова’, балг. платъц ’вялікі кавалак сала’. Прасл. *polъtь, варыянт *poltь ад polъ ’бок’, аснова на як у *nogъtь, *lapъtь (Фасмер, 3, 316). Гл. таксама аполец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)