[Дзяменцій Іванавіч; 4.6.1785 (або 1788), Мантаньёла, каля г. Лугана, Швейцарыя — 28.2.1845],
архітэктар. Прадстаўнік рускага ампіру. Ганаровы чл.Пецярб.АМ (з 1830). Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў свайго бацькі архітэктара, потым у Міланскай АМ (1804—06). У 1810—32 працаваў у Расіі. Пасля пажару 1812 у Маскве аднавіў будынак ун-та (1817—19), перабудаваў будынкі Екацярынінскага ін-та (цяпер Цэнтральны дом Рас. Арміі), Апякунскага савета (цяпер АМН), жылы дом С.С.Гагарына (цяпер Ін-тсусв. л-ры імя Горкага), падмаскоўную сядзібу князёў Галіцыных Кузьмінкі (усе 1820-я г.) і інш. Архітэктура будынкаў вызначаецца манументальнасцю, урачыстай параднасцю. Майстар садова-паркавага мастацтва.
Літ.:
Белецкая Е.А., Покровская З.К. Д.И.Жилярди. М., 1980.
Д.Жылярдзі. Дом Луніных. Фрагмент фасада галоўнага корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНКО́ВІЧ Валянцін Паўлавіч (н. 5.6.1937, Мінск),
бел.архітэктар і скульптар. Скончыў БПІ (1959), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працаваў у ін-це «Мінскпраект» (1960—70). Асн. работы: мемар. комплексы Хатынь (Ленінская прэмія 1970), Брэсцкая крэпасць-герой, «Кацюша», помнікі М.Гастэлу і яго экіпажу каля г.п. Радашковічы, К.Заслонаву ў Оршы (абодва 1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966) і інш. Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку (1975) перад уваходам у музей «Белавежская пушча» (Камянецкі р-н), падпольшчыкам в. Лошыца 2-я (цяпер у межах Мінска, 1980), дэкар. кампазіцыі «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), абеліска «Мінск — горад-герой» (1985) у Мінску, манум.-дэкар. кампазіцыі «Ручнікі» (1983) каля Палаца культуры ВА «Хімвалакно» ў Магілёве і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МПЕР (Semper) Готфрыд (29.11.1803, г. Гамбург, Германія — 15.5.1879),
нямецкі архітэктар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Мюнхене (1825—26) і Парыжы (1826—28). У 1834—49 праф.АМ у Дрэздэне. У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах З. эклектычна ўжыты дэкар. матывы італьян. Адраджэння і барока: Оперны т-р (1838—41 і 1871—78) і Карцінная галерэя (1847—49) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—88, з К.Хазенаўэрам) у Вене. У сваіх тэарэт. працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з’яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у 19 ст. бачыў у раз’яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, маст. прам-сці і маст. канструявання канца 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЗКО́ЎСКІ (Idźkowski) Адам (24.12.1798, Альшанка, каля г. Пултуск, Польшча — 3.5.1879),
польскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прадстаўнік позняга класіцызму і неаготыкі. Вучань А.Карацы. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1820—24) і за мяжой. Сярод работ у Варшаве: перабудовы кафедральнага сабора св. Яна Хрысціцеля (1836—40) у стылі англ. готыкі, Саскага палаца (1838—42) у класіцыстычным стылі і інш. Работы на Беларусі: рэканструкцыя і дабудова Гомельскага палаца, праект планіроўкі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; палац, гасп. пабудовы і пахавальня ў в. Трылесіна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Аўтар тэарэт. прац «Архітэктурныя канструкцыі ў розных іх варыянтах як прадмет прыгажосці» (1832) і «Планы будоўлі... у розных архітэктурных стылях» (1843).
В.Ф.Марозаў.
А.Ідзкоўскі.А.Ідзкоўскі Кафедральны сабор святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве. Здымак 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКО́ТКА Аляксандр Іванавіч (н. 25.1.1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.архітэктар, этнограф. Д-ргіст.н. (1993). Скончыў БПІ (1977). З 1978 працаваў у Бел.дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту (у 1989—95 нам. дырэктара), з 1982 у Бел. рэстаўрацыйна-праектным ін-це, з 1995 заг. аддзела архітэктуры і нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Аўтар і кіраўнік шматлікіх праектаў рэстаўрацыі помнікаў драўлянай архітэктуры. Навук. працы па гісторыі бел. архітэктуры. Аўтар кніг «Беларускае народнае дойлідства», «Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры» (абедзве 1991), «Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці» (1994) і інш.
Тв.:
Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995;
Дойлідства. Мн., 1997. (Беларусы. Т. 2.);
Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНО́ТР, Ле Нотр (Lenôtre, Le Nôtre) Андрэ (12.3.1613, Парыж — 15.9.1700), французскі архітэктар; майстар садова-паркавага мастацтва. Вучыўся ў С.Вуэ, Ш.Лебрэна і, магчыма, у Ф.Мансара. З 1657 ген. кантралёр пабудоў Людовіка XIV. Развіў прынцып геам. планіроўкі і падстрыгання насаджэнняў, характэрны для італьян. садоў эпохі Адраджэння. Спалучаў рацыяналізм класіцызму з прасторавым размахам барока, стварыў сістэму пабудовы вял. рэгулярнага («французскага») парку з геам. сеткай алей, правільнымі абрысамі газонаў, басейнаў, баскетаў. Кіраваў работамі ў парку Во-ле-Віконт (з 1653), у каралеўскіх парках Сен-Жэрмен, Фантэнбло, Шантыйі, Сен-Клу (1660-я г.) — усе ў Парыжы. Аўтар паркаў Версаля. Спраектаваў Сент-Джэймс-парк у Лондане і парк у г. Грынвіч (абодва 1662). Сістэма Л. была дамінуючай у еўрап. паркабудаўніцтве да сярэдзіны 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НДЭЛЬЗОН (Mendelsohn) Эрых (21.33.1887, г. Ольштын, Польшча — 15.9.1953),
нямецкі архітэктар. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Мюнхене (1907—11). З 1933 працаваў у Вялікабрытаніі, Палесціне, ЗША (выкладаў у Каліфарнійскім ун-це). Яго творы ў духу стыляў мадэрн і экспрэсіянізм спалучаюць пошукі выразных скульпт.-пластычных арх. форм са строгай функцыянальнасцю планіроўкі і агульнай кампазіцыі (астрафіз. лабараторыя, т.зв. вежа Эйнштэйна ў г. Патсдам, Германія, 1920—21). Больш познія работы набліжаны да архітэктуры функцыяналізму: універмагі ў Нюрнбергу і Штутгарце (1926—28), Калумбусхаўс у Берліне (1929—32); банк у Іерусаліме (1938). Багатай пластычнай фантазіяй вылучаецца шпіталь Майманіда ў Сан-Францыска (ЗША, 1946). Аўтар праекта трыкат. ф-кі «Чырвоны сцяг» у Маскве (1925).
Э.Мендэльзон. Вежа Эйнштэйна ў г. Патсдам, Германія. 1920—21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЧАШЫ́НСКІ Карл Іванавіч (7.11.1790, в. Жырмуны Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.4.1860),
бел.архітэктар; прадстаўнік стылю класіцызму. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1813—14, выкладаў у ім у 1819—31), Пецярбургскай АМ (1814—16), у 1817—19 у Італіі і Парыжы. Працаваў на Беларусі, у Літве і Польшчы. Паводле праектаў П. пабудаваны вучылішчы ў гарадах Бабруйск Магілёўскай вобл., Невель Пскоўскай вобл. (Расія; абодва каля 1819, з К.Хршчановічам), Мазыр Гомельскай вобл. (1820-я г.), гімназія ў Слуцку Мінскай вобл. (1829—38); Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль (1830-я г.); калонная зала ун-та (1817), палац ген.-губернатара (1825—32, з В.Стасавым) і евангелічная рэфармацкая царква (1830—35) у Вільні. Аўтар 3-томнай працы «Пачаткі архітэктуры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕ́ЎСКІ (Pniewski) Богдан (26.7.1897, Варшава — 5.9.1965),
польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскай арх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́ ДЭ ТАМО́Н (Thomas de Thomon) Жан (12.4.1760, Берн — 4.9.1813),
расійскі архітэктар. Па паходжанні француз. Акад. Пецярбургскай АМ (1800). Вучыўся ў Парыжскай АМ і ў Рыме (1780-я г.). Творча перапрацоўваў прыёмы ант. дойлідства на аснове традыцый рус. класіцызму. Творы адметныя падкрэслена буйнымі формамі, прастатой аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў, лаканізмам дэкар. апрацоўкі: Біржа (1805—10) у Пецярбургу, маўзалей у г. Паўлаўск (Ленінградская вобл.; 1805—08), шпіталь у г. Адэса (1806—21), Калона Славы ў г. Палтава (абодва Украіна; 1811, скульпт. Ф.Шчадрын), узорныя (тыпавыя) праекты казённых і жылых будынкаў для гарадоў Расіі (1806—07). Аўтар альбомаў графікі «Успаміны пра Італію».
Літ.:
Шуйский В. Тома де Томон. Л., 1981.
Ж.Тама дэ Тамон. Калона Славы ў г. Палтава (Украіна).