археалагічная культура канца бронзавага — пач. жалезнага веку (11—7 ст. да н.э.) на тэр. Кабардзіна-Балкарыі, Чэчні, Інгушэціі, Паўн. Асеціі. Назва ад могільніка каля аула Кабан (Паўн. Асеція). Вывучаны гал. чынам могільнікі. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным выглядзе. Пахаванні ямныя, абкладзеныя і перакрытыя каменнымі плітамі. Пахавальны інвентар — бронзавыя паясы, спіральныя ручныя і нажныя бранзалеты, кінжалы, баявыя сякеры, вял. шпількі, бронзавыя і сердалікавыя пацеркі. Кераміка з геам. арнаментам і налепамі. Металургія К.к. — адна з найб. развітых на тэр. Каўказа, некат. бронзавыя прадметы інкруставаныя жалезам. Гал. занятак насельніцтва — авечкагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ШАСЦЕ́РНЯЎ.
Засн. ў 1952 у Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956. Асвоены выпуск больш як 1000 найменняў дэталей для гусенічных і колавых трактароў, аўтамашын, с.-г. машын, рухавікоў, помпаў, рэдуктараў і інш.Асн. прадукцыя (1999): цыліндрычныя і канічныя зубчастыя колы і валы (шасцерні і валы-шасцерні) з прамым, касым і спіральным зубам, зорачкі, шківы, чарвячныя перадачы; стальныя і штампаваныя пакоўкі, вырабы з метал. парашкоў, тавары нар. ўжытку, інструмент, спарт.інвентар. З 1994 наладжаны выпуск трактарных плугоў (20 мадэлей, ад 2- да 10-корпусных). Мае філіял у г. Смалявічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калга́с, ‑а, м.
У СССР — кааператыўная арганізацыя сялян, якія дабравольна аб’ядналіся для сумеснага вядзення буйнай сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы. Перадавы калгас. Старшыня калгаса.//зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі. Неўзабаве на балотца прыйшоў увесь калгас. [Дзеці] аддалі бацькам рыдлёўкі і ўвесь свой інвентар.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zúbehörn, m -(e)s, -e
1) інвента́р, прыла́да; армату́ра
2) тэх. абсталява́нне
3) марск. рышту́нак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ШЧЫН,
гарадзішча канца 11 — сярэдзіны 13 ст. паміж в. Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Пляцоўка ўмацавана 3 лініямі валоў і равоў, знаходзіцца на месцы стаянкі эпохі мезаліту і ранняга неаліту. Выяўлены рэшткі абарончай сцяны, свірна, майстэрні ювеліра, 6 наземных драўляных пабудоў (у 2 жытлах захаваліся рэшткі печаў і падлогі). Знойдзены разнастайны гасп.інвентар, прадметы ваен. справы, бытавыя рэчы і ўпрыгожанні з каляровых і каштоўных металаў, імпартны посуд, Вішчынскі скарб. Верагодна, гарадзішча было феад. сядзібай-замкам. Знаходка віслай свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчыць пра сувязь замка з дынастыяй смаленскіх князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАСЕ́КА (Golasecca),
археалагічная культура эпохі жалеза (каля 900—15 да н.э.) на тэр. П’емонта і Ламбардыі, у вярхоўях р. По (Італія). Назва ад могільніка каля г. Мілан. Вядома па грунтавых могільніках тыпу палёў пахавальных урнаў культур. Пахавальны абрад — трупаспаленне, рэшткі якога ссыпаліся ў урну, часам абкладзеную камянямі, ці камеру з каменных пліт. У большасці пахаванняў бедны інвентар, сустракаюцца серыі метал. вырабаў (наканечнікі коп’яў, посуд, вазы з характэрным арнаментам, конская збруя, калясніцы і інш.). На познім этапе культуры трапляюцца надмагільныя стэлы з надпісамі этрускага пісьма (магчыма, гэта італьян. мова, якая зведала значны кельцкі ўплыў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н, паразітарныя хваробы раслін,
хваробы, якія выклікаюцца патагеннымі арганізмамі. Паводле характару ўзбуджальніка падзяляюцца на грыбныя, бактэрыяльныя, вірусныя, мікаплазмавыя, нематодныя хваробы (гл. адпаведныя арт.). Пры наяўнасці адпаведных умоў (пэўнай т-ры, вільготнасці паветра і глебы) інфекцыя можа перадавацца ад заражаных раслін да здаровых праз с.-г. прылады і інвентар, паветра, ваду і інш., а таксама жывёламі і чалавекам. Хваробы могуць праяўляцца ў выглядзе адзінкавых выпадкаў ці мець масавае пашырэнне. Меры барацьбы прафілактычныя — накіраваны на папярэджанне хвароб; селекцыйна-генет. — прадугледжваюць вывядзенне сартоў, устойлівых да захворванняў; знішчальныя (хім., фіз., мех., біял. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАЎ,
комплекс археал. помнікаў (3 гарадзішчы, бескурганны і 2 курганныя могільнікі) каля в. Мохаў Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішчы мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры датуюцца 5—4 ст. да н.э. і 6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. Выяўлены рэшткі жытлаў, гліняны посуд, жал. прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні. Бескурганны могільнік належаў мілаградцам. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання, інвентар — кавалкі керамікі, трапляюцца камяні. Адзін з курганных могільнікаў належаў дрыгавічам, датуецца 10—12 ст. Пахавальны абрад у ім — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены металічныя і шкляныя пацеркі, бранзалеты, драцяныя кольцы, нажы, сякеры, гаршкі, шыйная грыўня, крэсіва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ЦЬ, паветка,
у беларусаў гаспадарчая пабудова на сял. двары для захоўвання с.-г. прылад (калёс, саней і інш. начыння), а таксама дроў. Найчасцей бываюць адкрытыя (у выглядзе навеса) ці агароджаныя дошкамі. Аснову каркаснай канструкцыі складаюць слупы (сохі, паўсошкі) або крыжы, злучаныя паміж сабой суцэльным бервяном (правілам), на якое навешваюцца кроквы. Паверх крокваў прымацоўваюцца латы пад пакрыццё 1- або 2-схільнай страхі. Звычайна займае свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі. П., дзе захоўваецца с.-r. інвентар, звычайна наз. вазоўняй ці абозняй, для дроў — дрывотняй або дрывотнікам. Пашырана па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гандлёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма.// Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.
2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.
3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес.// Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)