інвента́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. інвента́р
Р. інвентару́
Д. інвентару́
В. інвента́р
Т. інвентаро́м
М. інвентары́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інвента́р, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

Спартыўны і.

Сельскагаспадарчы і.

2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

Скласці і.

3. -у́. Прылады вытворчасці.

Сельскагаспадарчы і.

4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.

Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвента́р, -ру́ м., в разн. знач. инвента́рь;

сельскагаспада́рчы і. — сельскохозя́йственный инвента́рь;

шко́льны і. — шко́льный инвента́рь;

спарты́ўны і. — спорти́вный инвента́рь;

жывы́ і. — живо́й инвента́рь;

мёртвы і. — мёртвый инвента́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інвента́р, ‑у, м.

1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар. // Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне. Арочка. Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі. Васілевіч.

2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.

•••

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.

[Лац. inventarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

инвента́рь

1. інвента́р, -ру́ м.;

живо́й инвента́рь (скот) жывы́ інвента́р;

мёртвый инвента́рь (орудия производства) мёртвы інвента́р;

2. ист. інвента́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пчалаво́дства, -а, н.

Тое, што і пчалярства.

|| прым. пчалаво́дны, -ая, -ае і пчалаво́дчы, -ая, -ае.

Пчалаводны інвентар.

Пчалаводчая гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скака́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Спартыўны інвентар у выглядзе шнура, цераз які скачуць, круцячы і перакідваючы яго цераз галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сельхозинвента́рь (сельскохозя́йственный инвента́рь) сельгасінвента́р, -ру м. (сельскагаспада́рчы інвента́р).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сельгасінвента́р, -ру м. (сельскагаспада́рчы інвента́р) сельхозинвента́рь (сельскохозя́йственный инвента́рь)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садо́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да садоўніцтва, садоўніка. Садоўніцкі інвентар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)