Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус. перши́ть ’тс’, польск. pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш. pršetiімжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац. pršať ’тс’, славен. pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв. pr̀šiti ’тс’, балг. пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл. *pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ. peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́та1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел. плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск. pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск. pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл. *pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел. плюскаць/ (гл.) < і.-е. *pleu‑t‑a < *płeu‑імжэць (пра дождж)’.

Плю́та2 ’шкодны, патайны, нядобразычлівы чалавек’ (Скарбы), плюпю ’дрэнны чалавек’ (маст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pinotas ’бадзяга’.

Плю́та3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plūota ’пляткар, паклёпнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mist

[mɪst]

1.

n.

1) імгла́ f., тума́н -у m.

2) імжа́ f

3) смуга́ f., за́сьціл -у m., тума́н перад вачы́ма (ад сьлёз і пад.), затума́ньваньне n.

Things viewed through the mist of fear — Рэ́чы, ба́чаныя праз смугу́ стра́ху

2.

v.i.

1) імжэ́ць

it is misting — імжы́ць

2) затума́ньвацца

3.

v.t.

затума́ньваць, засьціла́ць тума́ном; засму́жваць

Tears misted her eyes — сьлёзы затума́нілі ёй во́чы

misted window — запаце́лае акно́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пы́рхаць ’пералятаць з месца на месца; з шумам выпускаць паветра’ (ТСБМ; Нас.; Шымк. Собр.; Шат.; Гарэц., шальч., Сл. ПЗБ), пы́рхнуць (Федар. 1; Сержп.) ’пырскаць, крапіць, імжэць’: пырхае дошч (ашм., Сл. ПЗБ), выкл. пы́рх (пырьх) (ЭШ; мсцісл., Нар. лекс.), пырхун ’хто фыркае, пакашлівае’ (Шымк. Собр.), укр. пи́рха́ти ’узлятаць; фыркаць’, рус. пы́рхать ’фыркаць, кашляць’. Гукапераймальнае, суадноснае з пу́рхаць (гл.); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт, 168), стары выгук, імітуючы фырканне і адлёт птушкі, прадстаўлены варыянтамі ўкр. пирх, перх, порх, пурх; польск. pierzchać ’пырскаць, сыпаць іскрамі’, перан. ’уцякаць’, славен. prhati ’фыркаць, трапятаць’, чэш. prchati ’уцякаць’ і інш. даюць падставы Сною (497) бачыць супадзенне дзвюх асноў: прасл. *pъrxati ’пырхаць, узлятаць’ і *pьrxъ ’нешта распыленае’ (гл. перхаць), што зусім не абавязкова, улічыўшы анаматапеічны характар слоў, параўн. Банькоўскі, 2, 562 (рэканструюе *pṛ́xati ітэратыў да *pṛ́xnǫti); параўн. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 199; ЕСУМ, 4, 374.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгла́ ’дробны дождж, імжа’, ’туман, смуга’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Яруш., Інстр. I), імла́ (Кліх., Сцяшк. МГ, Мат. Гродз.); параўн. зах.-бранск., смал. имгла́ ’тс’. Рус. мгла, укр. мла, імла́, польск. mgła, в.-луж., н.-луж. mła, палаб. ḿåglă, чэш. mlha, уст. і дыял. mhla, славац. hmla, славен. megla, серб.-харв. ма̀гла, балг. мъгла́, макед. магла, ст.-слав., ст.-рус. мьгла — усе са значэннем ’туман, смуга’. Прасл. *mьgla ўзыходзіць да і.-е. *meigh‑ ’станавіцца цёмным’ (параўн. міг) з фармантам ‑l‑ (гл. Мейе, Études, 418); параўн. генетычна роднасныя літ. miglà, лат. migla, грэч. ὀμίχλη, алб. mjégullë ’туман’, нідэрл. miggelenімжэць’, ст.-інд. mih‑ ’дождж’, mēghás ’воблака’, авест. maēγa‑ ’тс’, перс. mēγ‑ ’тс’, арм. mēg ’туман’, англа-сакс. mist ’тс’. Гл. Покарны, 1, 712; Праабражэнскі, 1, 518; Фасмер, 2, 587–588; Махэк₂, 368; Скок, 2, 353. Беларуская лексема з пратэтычным і‑; форма імла са спрашчэннем кансанантнай групы. Гл. імгліць, імжа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэжа, мерэжа, мярэжка ’ажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў. ’нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.

Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spit

I [spɪt]

1.

spat or spit, spitting

2.

v.t.

1) плява́ць

2) выплёўваць

3.

v.i.

1) плява́цца

2) трашчэ́ць, шыпе́ць (пра сьве́чку, аго́нь); пы́рхаць, фы́ркаць (пра ката́)

3) церушы́ць (пра дро́бны сьнег), імжэ́ць (пра дождж)

4.

n.

1) сьліна́ f.; пляво́к -ўка́ m.

2) плява́ньне n.

3) дро́бны дождж або́ сьнег

- spitting image

II [spɪt]

1.

n.

1) ражо́н -на́ m. (для сма́жаньня мя́са)

2) каса́ f., мыс -у m.

2.

v.t.

1) натыка́ць, наткну́ць (на ражо́н)

2) прабіва́ць, прабі́ць; пракало́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Се́паць ‘тузаць, пацягваць за што-небудзь’ (браг., З нар. сл., Пятк. 2), ‘тузаць, намагацца’, ‘хутка нешта рабіць ці падымаць не пад сілу (Нар. Гом.; браг., Нар. словатв.), ‘торгаць’, ‘цяжка дыхаць’, ‘зло, з крыкам размаўляць’ (Ян.), се́пацца ‘злавацца’, укр. сі́пати ‘тузаць’, рус. дан. си́пать ‘цягнуць рыўкамі’, польск. siepać ‘торгаць, рваць’, н.-луж. sepaś ‘біцца (пра пульс, сэрца)’, серб.-харв. сепати се, себати се ‘тузацца’, балг. се́пвам ‘палохаць, прымушаць здрыгануцца’, дыял. се́пам съ ‘уздрыгваць’, макед. сепнува се ‘асякацца, раптоўна замаўкаць; слупянець’. Прасл. *sěpati ‘тузаць, торгаць’, параўноўваюць з літ. šaipýtis ‘насміхацца, здзеквацца; крывіць вусны’, што дае падставы разглядаць праславянскі дзеяслоў як ітэратыў з першаснай матывацыяй, захаванай у літ. šiẽpti ‘рабіць грымасы, рухі тварам’, што да і.-е. ḱei̯p‑ ‘рабіць рухі, моршчыць твар’, з тым жа коранем авест. saef‑ ‘махаць’, ст.-інд. śipra‑ ‘вусы’ (Борысь, Etymologie, 378). Паводле чаргавання вакалізму кораня сюды адносяць польск. siąpićімжэць’ (Брукнер, 489), чэш. sapat se ‘гвалтоўна нападаць’, славац. sápať ‘торгаць’, славен. sópsti ‘пыхцець, цяжка дыхаць’, на аснове якіх выводзіцца прасл. *sap(a)ti, суадноснае з *sěpati (Сной у Бязлай, 3, 218), гл. сапці. Магчыма, звязана з сіпець, гл. (так Якабсон, IJSLP, 1959, 1–2, 270), параўн. (змяя) mòcna sièpnuŭszy ŭskoczyła (Пятк. 2, 50) і сіпе́ць (сипѣць) ‘шыпець (пра змяю); злавацца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spit2 [spɪt] v. (spat)

1. плява́ць; плява́цца; пы́рскаць слі́наю, рабі́ць пы́рскі;

spit blood ха́ркаць крывёю;

spit in smb.’s face плю́нуць каму́-н. у твар

2. ста́віцца абыя́кава (да чаго-н./каго-н.);

spit at/on smth. плява́ць на што-н.;

I spit at his order. Мне напляваць на яго загад.

3. фы́ркаць, шыпе́ць (пра жывёл)

4. infml ка́паць, пы́рскаць, се́яць (пра дождж), імжэ́ць;

It was spitting a bit, it was not raining heavily. Трохі імжэла, дажджу вялікага не было.

5. трашча́ць, шыпе́ць, сы́паць і́скрамі (пра дровы);

The grease was spitting on the fire. Тлушч шкварчэў на агні.

within spitting distance infml як плю́нуць

spit out [ˌspɪtˈaʊt] phr. v. infml выка́зваць, выпа́льваць (словы);

spit out a reproach кі́нуць папро́к;

spit out an oath чартыхну́цца, вы́лаяцца;

Come on! Spit out! Давай, гавары!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)