зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.
2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́КЕЛЬ (Якаў Якаўлевіч) (18.7.1901, Пецярбург — 30.12.1965),
савецкі акіянограф. Д-р геагр. н. (1950), прафесар. Удзельнік арктычнай экспедыцыі на «Сібіракове» (1932), «Чэлюскіне» (1934) і інш. Кіраваў складаннем першай батыметрычнай карты Арктычнага басейна. Яго імем названы падводны хрыбет у Паўн. Ледавітым акіяне.
т. 4, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дарэ́шты, прысл.
Зусім, канчаткова, поўнасцю. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч. Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ранасць, ‑і, ж.
Стан зморанага; бяссілле, стома ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Хоць і вялікую зморанасць адчуваў Якаў, аднак спаў ноччу неспакойна. Кулакоўскі. Ад зморанасці ўвесь час заплюшчваліся вочы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІХАЛЁЎ (Якаў Кірылавіч) (20.3.1909, в. Машкова Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1985),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1974). Скончыў БСГА (1931). З 1959 на Магілёўскай абл. с.-г. доследнай станцыі (да 1970 нам. дырэктара). Навук. працы па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур.
т. 10, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБАРЭ́ВІЧ (Якаў Рыгоравіч) (3.12.1905, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1971),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1952), праф. (1953). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1932). З 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ветэрынарнай гінекалогіі, акушэрстве і штучным асемяненні.
Тв.:
Акушерство, гинекология и искусственное осеменение сельскохозяйственных животных. Л., 1967 (у сааўт.).
т. 5, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пале́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Праводзіць час лежачы; ляжаць час ад часу. Палежваць на печы. □ «Масквічык» гэты быў ужо не новы, ды і ездзіў Якаў не з асаблівай асцярогай, таму даводзілася палежваць пад рысорамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАПО́Ў (Андрэй Аляксеевіч) (12.4.1918, г. Кастрама, Расія — 10.6.1983),
расійскі акцёр. Сын А.Дз.Папова. Нар. арт. СССР (1965). Скончыў студыю пры Цэнтр. т-ры Чырв. Арміі (1940), з 1939 акцёр, у 1963—73 гал. рэжысёр гэтага т-ра. З 1974 у МХАТ, у 1977—78 гал. рэжысёр т-ра імя К.С.Станіслаўскага. З 1968 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (з 1973 праф.). Творчасць вызначалася абаяльнасцю і ўнутр. культурай, шматпланавасцю, характарнасцю і багаццем псіхал. адценняў трактоўкі вобразаў. Сярод роляў: Якаў («Якаў Багамолаў» М.Горкага), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Іаан («Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Галілей («Жыццё Галілея» Б.Брэхта) і інш. Паставіў спектаклі «Рынальда ідзе ў бой» Г.Джываніні (1969), «Невядомы салдат» Ю.Рыбакова (1971) і інш. Здымаўся ў кіно: «Шведская запалка», «Атэла», «Паядынак», «Памяць сэрца», «Пакорлівая», «Настаўнік спеваў», «Некалькі дзён з жыцця Абломава» (1980) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Андрей Попов: [Сб. статей]. М., 1989.
т. 12, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Якаў) (Якушка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. Працаваў пераважна ў Маск. дзяржаве. У канцы 1666 пераведзены з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра ў Маскву. Разам з інш. бел. майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), рабіў разную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і інш.
т. 7, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адрэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Правесці рэдагаванне якога‑н. тэксту. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову. Колас. Не паспеў Якаў Сцяпанавіч адрэдагаваць заметку, як на парозе з’явіўся яе аўтар. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)