ЛАБО́ВІЧ Якаў Міхайлавіч (н. 21.6.1946, г. Гомель),
бел. дзеяч цырка. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Гомельскі ун-т (1984). З 1972 у Гомельскім цырку (з 1982 дырэктар, маст. кіраўнік). Паставіў цыркавыя спектаклі: «Усе фарбы манежа» (1987), «Месца сустрэчы — арэна» (1990), «Сузор’е цудаў» (1991), «Старажытны і заўсёды малады» (1992), «Рускія забавы» (1999), «Магія цырка» (2001), «Цырк «Кантыненталь», «Калізей» (абодва 2002), «Цырк «Лапландыя» (2003) і інш.
т. 18, кн. 1, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)