КАЗЯЛЕ́Ц (Ranunculus),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Больш за 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі каля 20 відаў, найб. вядомыя К.: едкі (R. acris), нар. назва курыная слепата, паўзучы (R. repens), пякучы (R. Dammula), залацісты (R. auricomus), шарсцісты (R. lanuginosus), шматкветны (R. polyanthemos), кашубскі (R. cassubicus), даўгалісты (R. lingua), ядавіты (R. sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак. Многія віды К. атрутныя для буйн. раг. жывёлы і авечак. Лек. і дэкар. расліны.

Г.​У.​Вынаеў.

Казялец: 1 — едкі; 2 — клубняносны; 3 — ядавіты.

т. 7, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

яду́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ядавіты, едкі. — Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз’ядаў мае пальцы, — паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Асаблівы арганізм, які спалучае прыкметы раслін і жывёл, звычайна размнажаецца спорамі.

Ядавіты г.

Воўчыя грыбы.

Чайны грыб — плеўка з мікраарганізмаў на паверхні салодкага чайнага раствору.

|| памянш. грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

|| прым. грыбны́, -а́я, -о́е.

Грыбная пара.

Г. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

toxicant

[ˈtɑ:ksɪkənt]

1.

adj.

таксі́чны, ядаві́ты

2.

n.

атру́та f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Віруле́нтнасць ’сукупнасць хваробатворных уласцівасцей; узбуджальнік заразных хвароб’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вирулентность ’тс’, якое паходзіць з лац. virulentusядавіты’. Сюды ж вірулентны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АНЧА́Р (Antiaris),

род кветкавых раслін сям. тутавых. 6 відаў. Растуць у тропіках Азіі, Афрыкі і на трапічных а-вах. Найб. вядомы анчар ядавіты (A. toxicaria), або упас-дрэва з в-ва Ява.

Аднадомныя шматгадовазялёныя дрэвы або кусты. Лісце чаргаванае простае. Кветкі непрыкметныя, аднаполыя, мужчынскія ў невялікіх плоскіх галоўчатых суквеццях, жаночыя — адзіночныя беспялёсткавыя, з маленькай чашачкай. Плод складаны або зборны (суплоддзе) з мноствам дробных плодзікаў, якія шчыльна сядзяць і абгорнуты сакавітым калякветнікам. Усе віды анчара ядавітыя. У млечным соку анчара ядавітага, які абарыгены выкарыстоўваюць для атручвання наканечнікаў стрэл, знаходзяцца ядавітыя гліказіды — антыярын і антыязідзін. Анчар Бенета (A. bennettii) з в-ва Віты-Леву мае ў пладах кармінавую фарбу, у кары — лубяныя валокны; з валокнаў анчара мяшочнага (A. saccodora) і анчара цэйлонскага (A. ceylonica) вырабляюць мешкавіну. Сок і насенне розных відаў анчара ўжываюць як ірвотны і слабіцельны сродак.

Анчар ядавіты.

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віруле́нтны

(лац. virulentus = ядавіты)

хваробатворны, здольны выклікаць інфекцыйнае захворванне (пра мікробы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРАКУ́РТ (Latrodectus tredecimguttatus),

ядавіты павук сям. тэрыдыід. Пашыраны ў Зах. Азіі, Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы. Жыве ў стэпах, паўпустынях, пустынях, перадгор’ях.

Даўж. самцоў 4—7 мм, самак 10—20 мм. Самкі чорныя, у самцоў і маладых самак чырв. плямы на брушку. Ядавітыя залозы — у галавагрудзях. Яд — бялковы таксін, які мае нейратропнае дзеянне.

Каракурт.

т. 8, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

граназа́н, ‑у, м.

Ртутна-арганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам. Граназан вельмі ядавіты, таму пры рабоце з ім трэба строга выконваць усе правілы бяспекі, указаныя ў адпаведных інструкцыях. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тара́нтулядавіты павук, Lycosa Tarantula’ (ТСБМ), таранту́л ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. тара́нтул, польск. tarantula. Праз рускую або польскую мову (гл. форму з націскам на канцы слова) з заходнееўрапейскіх або непасрэдна з с.-лац. tarantula ’тарантул’ < італ. tarantola ’тс’; апошняе — ад назвы горада Taranto < лац. Tarentum, дзе быў пашыраны гэты від павука (ЕСУМ, 5, 519; Фасмер, 4, 22; Голуб-Ліер, 477). Ластоўскі падае ў якасці народнага адпаведніка мізгі́рядавіты земляны павук’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)