хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе. Адкрыты Р.Броўнам у 1827, тэарэтычна абгрунтаваны А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім (1905—06) на падставе малекулярна-кінетычнай тэорыі. Броўнаўскі рух абумоўлены цеплавым рухам малекул і адсутнасцю кампенсацыі ўдараў, якія адчувае часцінка з боку малекул. Інтэнсіўнасць броўнаўскага руху не залежыць ад часу і хім. уласцівасцей асяроддзя, але павялічваецца з ростам т-ры асяроддзя, памяншэннем яго вязкасці і памераў часцінак (незалежна ад іх хім. прыроды). Броўнаўскі рух адыгрывае важную ролю ў некаторых фіз.-хім. працэсах (напр.каагуляцыя), абмяжоўвае дакладнасць высокаадчувальных прылад. Тэорыя броўнаўскага руху займае значнае месца пры абгрунтаванні прынцыпаў статыстычнай фізікі.
Броўнаўскі рух трох розных часцінак гумігуту ў вадзе (паводле Перэна). Кропкамі пазначана месцазнаходжанне часцінак праз кожныя 30 с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
части́ца
1.(небольшая часть)часці́нка, -кі ж.;
2.(крупица) перен. крупі́нка, -кі ж.;
3.грам., физ. часці́ца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мале́кула ’найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці’ (ТСБМ). З рус.молекула ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц.molécule ’тс’ — штучнага слова, утворанага ад лац.mõlēs ’маса, скала’ на ўзор франц.corpuscule ’часцінка (матэрыі)’ (Голуб-Ліер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трушчы́на ‘гушча, якая засталася на дне’ (Нас., Растарг.), ‘штосьці кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́ны ‘адыходы ад воску, вашчына’ (Нас.), трушчы́нкі ‘рэшткі ад выціскання соку’ (Нас.). Параўн. славен.troščína ‘часцінка гушчы’ (< *treskati, Сной у Бязлай, 5, 233). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРО́БЧАНКА (Тамара Яўгенаўна) (н. 22.7.1942, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1971). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы АН Беларусі. Даследуе творчасць бел. акцёраў (Т.Бандарчык, Г.Маркінай, В.Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.
Тв.:
Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2;
Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
Culture de la Biélorussie. Paris, 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парцэ́ла
(фр. parcelle, ад лац. particula = часцінка, невялікая доля)
невялікі зямельны ўчастак, які знаходзіцца ў прыватным карыстанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чарнамо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Чорнага мора. Адчуванне, што яна [Валя] часцінка неабсяжнай, вялізнай краіны, дзе адначасова — бушуюць чарнаморскія штормы, на спалавелыя нівы падаюць ціхія дажджы, а над заснежанымі запалярнымі прасторамі яснее зусім не летняе неба...Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
drobina
ж.
1. крупінка; часцінка; каліва, каліўца;
2.фіз., хім. малекула
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
мале́кула
(н.-лац. molecula, ад лац. moles = маса)
самая дробная часцінка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манапо́ль
(ад мана- + палюс);
магнітны м. — элементарная часцінка, якая валодае адным магнітным полюсам (магнітным зарадам, аналагічным электрычнаму зараду).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)