фашы́ннік, ‑у, м., зб.

Спец. Хвораст, чарот, з якіх вяжуць фашыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачаро́т ’чарот’ (гом. Кіс., ЭШ, Ян., Федар.), ’зараснік трыснягу’ (слаўг., Яшкін), о́чэрэт (Бесар.), очару͡од ’трыснёг’ (Федар.), укр. очерет, рус. очерёт, о́черет, польск. дыял. oczeret (з усходнеславянскіх моў). Да чарот, гл. Фасмер, 3, 178. Трубачоў (Рем. терм., 247) і Мяркулава (Очерки, 48) узнаўляюць для праславянскага стану два варыянты слова čert і o(b)čert (да і.-е. *ker‑, у якім супалі дзве зыходныя асновы са значэннямі ’рэзаць’ і ’плясці). Карскі (1, 160) тлумачыць варыянтнасць чарот//ачарот як ладкі//аладкі, гарод//агарод і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cane​1 [keɪn] n.

1. сцябло́ (чароту, трыснягу, бамбуку)

2. чаро́т; трыснёг; бамбу́к (як матэрыял для вырабу мэблі);

sugar cane цукро́вы трыснёг

3. трысці́на, па́лка

4. ро́зга; дубе́ц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

укру́г обл.

1. нареч. вкруг, вокру́г;

2. предлог с род. вкруг, вокру́г;

у. во́зера расце́ чаро́т — вкруг (вокру́г) о́зера растёт камы́ш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРАЎНЯНАСТРУ́ЖКАВЫЯ ПЛІ́ТЫ,

ліставы буд. матэрыял, выраблены гарачым прасаваннем сумесі здробненай драўнянай масы (стружкі) з сінт. смоламі. Сыравіна — адходы дрэваапр. і с.-г. (кастрыца) вытв-сці, недзелавая драўніна, чарот. Бываюць адна- і шматслаёвыя, плоскага і экструзійнага прасавання. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйны і аддзелачны матэрыял у буд-ве, вытв-сці мэблі і інш. У Беларусі выпускаюцца з 1960-х г. (у т. л. апрацаваныя сінт. плёнкамі), даследуюцца ў Бел. тэхнал. ун-це і на прамысл. прадпрыемствах.

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сі́тнік ‘расліна сямейства асаковых, што расце пераважна на сырых, балоцістых месцах’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС), ‘сіт скучаны, Juncus conglomeratus L.’ (маг., Кіс.; Бяльк.), ‘расліна Juncus campestris L.’ (Меер Крыч.), ‘чарот або сапсаванае сена’ (ПСл), ‘рачны або азёрны чарот (Касп., Нік. Очерки), ‘трава’ (Бес.), ‘сіт’ (Расл. св.), сі́тнік, сі́днік ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сітня́к ‘чарот лясны, Scirnus silvaticus L.’ (Кіс., Мат. Гом., Байк. і Некр.), ‘снапы сухога рагозу’ (Пятк. 2). Укр. си́тник, рус. си́тник, серб.-харв. ситник ‘расліна Schoenus L.’. Прасл. *sitъnikъ, вытворнае ад мяркуемага *siti ‘плясці’ (Мяркулава, Этим. иссл., 6, 20), гл. сіт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў вадзе ля самага берага. Дадбярэжны чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіт ‘адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства сітавых, Juncus L.’ (ТСБМ, Кіс., Байк. і Некр.), сіта́ ‘тс’ (брасл., даўг., мёрск., Сл. ПЗБ), ‘чарот, Scirpus lacustris L.’ (Касп.), ‘сярэднеазёрная водмель, якая прыгодна для рыбалоўства і зарасла чаротам, сітняком’ (Яшк.). Рус. сит, сить, сита́ ‘чарот і іншыя балотныя расліны’, укр. сітня́г ‘від воднай расліны’, зборн. рус.-ц.-слав. ситникъ (XI ст.), ст.-польск. sit ‘чарот’, польск. sit, sitowie ‘чарот, сітнік’, каш. sit ‘чарот’, в.-луж. syće, syćina, н.-луж. syśe, syśina, ст.-чэш. sit, sítí, славац. sítina, серб.-харв. сит, си́та ‘чарот’, славен. sȋt, sȋta ‘тс’. Прасл. *sitъ, *sita ‘расліны Juncus, Scirpus’ звязана з сець, сіло́ (гл.), ад і.-е. кораня *sei̯‑ ‘плясці’, таму што ўсе гэтыя расліны выкарыстоўваюцца для пляцення. Гл. Махэк₂, 545; Мяркулава, Очерки, 43 і наст.; Фасмер, 3, 628; SEK, 4, 272. Роднасныя літ. siẽtas ‘вяроўка’, saĩtas ‘матуз, шнур’, лат. saĩte ‘завязка, матузоў, літ. siẽti ‘звязваць’, лат. sȉet ‘тс’; гл. Траўтман, 253; Мюленбах-Эндзелін, 3, 860; 637; Борысь, 549. Наяўнасць вытворных *sitъ, *sita, *sitnikъ (гл. сітнік), *setъ, паводле Мяркулавай (Этим. иссл. 6, 20), сведчыць пра існаванне дзеяслова *siti ‘плясці’. Меркаванні пра сувязь з сіта, сітавы (гл. наступнае слова), выказаныя Праабражэнскім (2, 290), знаходзяць падмацаванне ў ст.-ісл. sef ‘сітнік’ і ст.-англ. sife ‘сіта, рэшата’, ст.-в.-ням. sib, нова-в.-ням. Sieb ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЕСАПА́РК,

лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спарт., гісторыка-мемарыяльныя). Каля буйных гарадоў Л. звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы (паляны, лугі, вадаёмы) у іх складаюць да 30%. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў (дрэва, камень, чарот і інш.). Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы наз. лугапаркамі і гідрапаркамі.

А.​В.​Сычова.

т. 9, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПРАЦАЎНІКО́Ў МАСТА́ЦТВА,

аб’яднанне тэатр. дзеячаў г. Мінска ў 1919—20. Пачало дзейнасць 14.8.1919 спектаклем «Паўлінка» Я.​Купалы ў памяшканні «Беларускай хаткі». Складалася з удзельнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра і інш. Арганізатар і кіраўнік У.​Фальскі. Ставіліся пераважна творы бел. драматургіі: «Бязродны» і «Праменьчык шчасця» У.​Галубка, «Мікітаў лапаць» і «Жаніх без шлюбу» М.​Чарота. У спектаклях удзельнічаў хор У.​Тэраўскага. Сярод акцёраў Б.​Бусел, П.​Валасевіч, Галубок, М.​Зароская, М.​Кудзелька (М.​Чарот).

т. 10, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)