тып палавога працэсу, уласцівы пакрытанасенным раслінам. Адкрыў у 1898 рус. батанік С.Г.Навашын. Заключаецца ў тым, што пры фарміраванні семя гаплоідная яйцаклетка апладняецца адным (генератыўнае апладненне), а дыплоіднае ядро цэнтр. клеткі зародкавага мяшка — другім (вегетатыўнае апладненне) сперміем пылковага зерня. У выніку генератыўнага апладнення ўтвараецца дыплоідная зігота, якая дае пачатак зародку. Вынікам вегетатыўнага апладнення служыць узнікненне пач. клеткі трыплоіднага эндасперму (пажыўнай тканкі семені). Д.а. забяспечыла пакрытанасенным раслінам пашырэнне на Зямлі і амаль неабмежаваныя магчымасці прыстасавання да ўмоў існавання (ад тропікаў да тундраў, ад вільготных мясцін да пустынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРУ́БНАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура бронзавага веку (2-я пал. 2-га — пач. 1-га тыс. да н.э.), пашыраная ў стэпах і лесастэпах Усх. Еўропы. Выдзелена В.А.Гарадцовым у 1901, назва ад пахавальнага абраду. Нябожчыкаў хавалі ў зрубах-ямах, абкладзеных дрэвам, скурчанымі на баку, побач клалі посуд, зброю, прылады працы. Плямёны З.к. займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі ў паўзямлянках, каменных або зрубных жытлах, выраблялі пласкадонны ляпны посуд з геам. арнаментам, бронзавыя прылады працы, зброю, упрыгожанні. Аб’яднанні плямён З.к. адыгралі значную ролю ў фарміраваннікімерыйцаў, а пазней — скіфаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 4.3.1941, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. эканаміст. Канд.эканам.н. (1979), праф. (1994). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). З 1985 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. працы па праблемах эканомікі і арг-цыі жывёлагадоўлі, кааперацыі ў АПК, фарміраванніхарч. рынкаў АПК у рэспубліцы.
Тв.:
Организация и планирование агропромышленного комплекса: В 3 ч. Ч. 1—2. Мн., 1987—89;
Эффективность производства продукции скотоводства. Мн., 1992 (разам з М.А.Бычковым);
Кооперация в теории и практике сельскохозяйственного производства. Мн., 1993 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНТ (Пётр Уладзіслаў Казіміравіч) (15.2.1836, в. Рудакі Свянцянскага пав. Віленскай губ. — 1912),
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі, у Літве і Польшчы. Вучыўся ў Маладзечне. Напярэдадні паўстання служыў у Беластоку, паручнік. У крас. 1863 з групай афіцэраў Лібаўскага пях. палка ўдзельнічаў у фарміраваннігал. паўстанцкага атрада Гродзенскай губ. Змагаўся супраць царскіх войск на Беласточчыне, потым на чале асобнага атрада ў Аўгустоўскім пав., вызначыўся ў баях на сумежжы Літвы і Польшчы. У 2-й пал. 1863 кіраваў атрадамі паўстанцаў з сялян у Курпёўскай пушчы Ломжынскага пав. З канца 1863 у эміграцыі (Парыж, Галіцыя). Аўтар успамінаў пра паўстанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІГРА́ЦЫЯ (ад лац. immigrare усяляцца) насельніцтва, уезд у краіну грамадзян інш. дзяржавы на пастаяннае або часовае пражыванне. Вызначаецца шэрагам прычын: эканамічнымі (увоз рабочай сілы або ўезд у краіны з больш спрыяльнымі ўмовамі працы ці больш высокім жыццёвым узроўнем і інш.), ваеннымі (захоп чужых зямель і іх ваен. каланізацыя), палітычнымі (уцёкі ад паліт., нац., расавых, рэліг. і інш. праследаванняў). І. іграла важную ролю ў засяленні некат. частак свету і фарміраванні насельніцтва многіх краін. Аказвае істотны ўплыў на дынаміку колькасці насельніцтва, прыводзіць да змяшэння розных этн. груп насельніцтва, у выніку чаго складваюцца новыя нацыі і народнасці. Супрацьлеглае І. — эміграцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРНАЦЫЯНА́ЛЬНЫЯ БРЫГА́ДЫ,
баявыя злучэнні добраахвотнікаў з 54 краін, якія змагаліся на баку Іспанскай Рэспублікі ў час грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39. Усяго было 7 І.б. (11-я, 12, 13, 14, 15, 129, 150-я) з агульнай колькасцю асабовага складу 35—50 тыс.чал. Фарміраваліся ў асноўным паводле прынцыпу нац. прыналежнасці (напр., італьян.Гарыбальдзі батальён). Яны дапамагалі ісп. народу ў барацьбе супраць фашызму. Вял. дапамогу ў фарміраванні, узбраенні і падрыхтоўцы І.б. аказаў СССР. У кастр. 1938 па рашэнні рэсп. ўрада І.б. эвакуіраваны з Іспаніі.
Літ.:
Лонго Л. Интернациональные бригады в Испании: Пер. с итал. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРЦЫ́ЙНАЯ ТА́ЙНА,
звесткі, звязаныя з вытв., тэхнал., гандл., фін. дзейнасцю прадпрыемства, кампаніі, фірмы, банка і інш., раскрыццё якіх можа нанесці шкоду іх інтарэсам. Дазваляе абараніць прадпрыемствы, інш.фарміраванні ад нядобрасумленных канкурэнтаў, бязвыплатнага карыстання прадуктамі інтэлектуальнай працы (напр., вынаходніцтвамі, інавацыямі) і інш. Склад і аб’ём звестак, што з’яўляюцца К.т. парадак іх абароны вызначаюцца кіраўніком прадпрыемства (фірмы, банка і інш.) у адпаведнасці з заканадаўствам. Службовыя асобы дзярж. органаў, упаўнаважаныя праводзіць праверкі дзейнасці прадпрыемства, маюць права адпаведна іх кампетэнцыі знаёміцца са звесткамі, якія складаюць К.т., пры ўмове іх захавання і адказнасці за іх выдаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАВАНО́СЫ (Rhinolophidae),
сямейства млекакормячых атр. рукакрылых. 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усх. паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вял. калоніі. Здольныя ў шырокіх межах змяняць т-ру цела (гетэратэрмнасць).
Даўж. 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «ланцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫЗА́Н (франц. partisan) у міжнародным праве, асоба, якая з’яўляецца ўдзельніцай партызанскага руху і змагаецца ў складзе партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі, што занята праціўнікам або кантралюецца рэакцыйным рэжымам; адносіцца да камбатантаў. П. абапіраюцца на падтрымку мясц. насельніцтва, з якога пераважна папаўняюцца партызанскія фарміраванні. П. таксама становяцца ваеннаслужачыя, што засталіся ў тыле ворага або спецыяльна пасланы для вядзення баявых дзеянняў. Яны арганізаваныя, узначальваюцца асобай, якая адказвае за падначаленых, маюць адметны знак, адкрыта носяць зброю, у баявых дзеяннях захоўваюць нормы міжнар. права, якія прымяняюцца ў перыяд узбр. канфліктаў. Гэтыя палажэнні замацаваны рэзалюцыямі Ген. Асамблеі ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЦЫРО́ЎКА (ад ням. pinzieren выдаляць канец),
прышчыпка, выдаленне верхавінкі парастка. У пладаводстве робяць у гадавальніках пры фарміраванні кроны ў раслін (абрыкос, груша, персік, яблыня) і ў садзе для рэгулявання росту парасткаў ці плоданашэння дрэў. Уручную або садовымі нажніцамі (секатарам) выдаляюць верхавінку і пакідаюць ч. парастка з 7—10 лістамі. За вегетац. перыяд П. праводзяць да 3 разоў. У агародніцтве П. робяць пры вырошчванні агуркоў (у цяпліцах), баклажанаў, брусельскай капусты, насенных раслін сталовага бурака і морквы (у адкрытым грунце); у паляводстве — пры доглядзе за насеннікамі цукр. буракоў (звычайна хім. сродкамі).